Мiнск парадаксальны
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Экслібрыс «Звязды» Парадокс першы: Мiнску сёлета 940 гадоў, але пра гэта мала хто ведае. Парадокс другi: Мiнск старэйшы за Маскву, Львоў, Варшаву, Стакгольм, але лiчыцца сучасным горадам нават самiмi мiнчанамi. Парадокс трэцi: за амаль тысячагадовую сваю гiсторыю Мiнск неаднойчы быў амаль цалкам спалены альбо разбураны, але штораз адраджаўся, нiбы птушка Фенiкс з попелу. I гэта толькi пачатак. Пра астатнiя парадоксы адной са старэйшых еўрапейскiх сталiц i пра тое, што за iмi стаiць, можна даведацца з кнiгi «Гiсторыя Мiнска», якая ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» iмя Петруся Броўкi. На 14-й Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставе-кiрмашу адбылася прэзентацыя гэтага ўнiкальнага выдання.Унiкальнага не толькi таму, што апошняя гiсторыя Мiнска была выдадзена ажно ў 1967 годзе. Але i таму, што многiя гiстарычныя матэрыялы тут выкарыстаны i прыведзены ўпершыню. Да таго ж, кнiга змяшчае i «гiсторыю наперад» — 30-гадовую (!) перспектыву развiцця галоўнага горада Беларусi. Кнiга напiсана на двух мовах: беларускай i рускай, i ў канцы кожнага раздзела, а такiх восем, мае рэзюме на англiйскай. — Калектыў аўтараў на чале з акадэмiкам Мiхаiлам Касцюком працаваў над гэтым выданнем два гады, — расказала рэдактар кнiгi Ларыса Языковiч. — I кожны аўтар выкарыстоўваў свае самыя апошнiя даследаваннi, самыя свежыя напрацоўкi сваiх калег-гiсторыкаў. Прычым мы арыентавалiся адначасова i на шырокага чытача, каб кнiга была найперш цiкавай, лёгка чыталася, i на навукоўцаў. Яшчэ адну мэту ставiлi аўтары: выклiкаць у чытачоў пачуццё гонару за беларускую сталiцу, за тое, што яны жывуць у такiм незвычайным горадзе або толькi пабывалi ў iм. — У гэтай кнiзе ўпершыню Мiнск прадстаўлены як цэнтр збiрання беларускiх зямель, фармiравання беларускай дзяржаўнасцi, — сказаў кандыдат гiстарычных навук Яўген Бараноўскi. — Мне выпаў гонар расказаць у кнiзе пра жыццё мiнчан у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта цяжкая тэма. Таму што яна пра гераiзм людзей i пра несправядлiвыя адносiны да iх. Толькi зараз, да моманту выдання кнiгi, была адноўлена праўда пра тое, хто арганiзаваў мiнскае падполле... Адкрыццi чакаюць чытача не толькi ў раздзеле пра ваенную гiсторыю Мiнска. У частцы, прысвечанай мiжнародным сувязям, упершыню расказваецца аб рэпарацыях для пасляваеннай адбудовы горада. «Гiсторыя Мiнска» названа адной з самых значных навуковых i навукова-папулярных работ за апошнiя гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парадокс першы: Мiнску сёлета 940 гадоў, але пра гэта мала хто ведае. Парадокс другi: Мiнск старэйшы за Маскву, Львоў, Варшаву, Стакгольм, але лiчыцца
|
|