За выдатную вучобу плацяць менш
Надзея НIКАЛАЕВА
Дзякуючы прынятай летась Саветам Мiнiстраў пастанове аб парадку прадастаўлення скiдак са сфармiраванага кошту навучання, у 2006/2007 навучальным годзе плата за навучанне была знiжана для 1574 студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, што знаходзяцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства адукацыi.
З iх 1102 студэнты змаглi зменшыць суму аплаты, дзякуючы дасягнутым высокiм паказчыкам у вучэбна-пазнавальнай, навукова-даследчай дзейнасцi i грамадскай рабоце, а астатнiя — па сацыяльных крытэрыях. Агульная сума скiдак склала 656,8 млн рублёў. Правам атрымання льготнага крэдыту на вучобу скарысталiся летась 2643 грамадзянiны, якiя ўзялi крэдытныя сродкi на суму 7,4 млрд рублёў. У агульным аб’ёме платных адукацыйных паслуг, што прадастаўляюцца насельнiцтву, платная падрыхтоўка ва ўстановах адукацыi склала летась 90,8 працэнта. Кошт падрыхтоўкi спецыялiстаў у вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, падпарадкаваных Мiнiстэрству адукацыi, павялiчыўся летась у параўнаннi з 2005 годам у сярэднiм на 5,1 i 20,2 працэнта адпаведна. Узровень рэнтабельнасцi пры вызначэннi кошту платнай падрыхтоўкi спецыялiстаў склаў у 2006/2007 навучальным годзе ў падпарадкаваных Мiнiстэрству адукацыi ВНУ ў сярэднiм 17,2 працэнта, а ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах — 14,7 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы прынятай летась Саветам Мiнiстраў пастанове аб парадку прадастаўлення скiдак са сфармiраванага кошту навучання, у 2006/2007 навучальным годзе
|
|