Мы — палачанеПазнай свой край Францыск Скарына i Жуль Верн... «Што звязвае гэтыя iмёны?» — спытаеце вы. Адкажу: Полацк. Бо вядомы французскi пiсьменнiк Жуль Верн — наш зямляк. Ён нарадзiўся ў нас, у Полацку. Прозвiшча яго было Альшэвiч (ад слова «алешына»). Калi пiсьменнiк прыехаў у Францыю, то змянiў сваё прозвiшча, проста пераклаўшы яго на французскую мову. «Верн» па-французску i ёсць «алешына».Аб гэтых i яшчэ шмат iншых цiкавых гiстарычных фактах полацкiя школьнiкi зараз могуць даведацца ў класе, на ўроках полацказнаўства, курс якога быў створаны ў рамках праекта «Мы — палачане». Адным з iнiцыятараў i аўтараў яго з’яўляецца Iрына Недакунёва, настаўнiк Полацкай дзяржаўнай гiмназii № 1. Полацк — гэта не толькi святая Ефрасiння, першадрукар Скарына i Сафiйскi сабор. З гэтым горадам звязана мноства гiстарычных падзей i бiяграфiй соцень выдатных людзей. Полацк — гэта не толькi выток гiсторыi Беларусi, але i частка гiсторыi сусветнай. Але палачане ў большасцi сваёй прывыклi да свайго горада, яны, ужо не заўважаючы, у спешцы, праходзяць мiма вала Iвана Грознага, бронзавых статуй Сiмяона Полацкага i Францыска Скарыны, не звяртаюць увагi на сiнiя воды Дзвiны, па якiх шмат гадоў таму плылi стругi «з варагаў у грэкi», прабягаюць у дзiцячую палiклiнiку па Чырвонаму мосту, не задумваючыся, чаму ён так называецца. I, на жаль, большасць жыхароў Полацка ведае мiнулае роднай зямлi толькi ў агульных рысах. Хоць на экскурсiю ў Полацк некаторых палачан запрашай. Мы жывём у запаведным краi з векавой гiсторыяй, i не ведаць яе проста недаравальна. Кожны палачанiн павiнен так ведаць гiсторыю горада, каб быць не экскурсантам, а экскурсаводам, — лiчыць выкладчык гiсторыi Iрына Недакунёва. I пачаць лiквiдацыю гiстарычнай няграматнасцi насельнiцтва яна прапанавала з юных палачан. Гарадскiя ўлады iнiцыявалi i актыўна падтрымалi iдэю стварэння праекта «Мы — палачане», i ў прыватнасцi, старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзiмiр Тачыла, гарачы патрыёт роднага горада. Аказалi дапамогу Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк, праваслаўная епархiя, мясцовы ўнiверсiтэт, установы культуры i сродкi масавай iнфармацыi. I летам 2004 года праект «Мы — палачане» пачаў увасабляцца. Iрына Валер’еўна працавала сумесна з iншымi настаўнiкамi гiсторыi Полацка. Пачалi нават не са школы — з дзiцячых садкоў. Для дашкольнiкаў горада была створана праграма «Першыя крокi да полацказнаўства» ў дашкольных установах горада. Гэта праграма мае на мэце максiмальную колькасць часу прысвяцiць пешаходным экскурсiям па гораду i музеях. Такiм чынам — хлопчыкi i дзяўчынкi праз найбольш яркiя падзеi розных перыядаў атрымаюць веды пра Полацк. Для школьнiкаў распрацавалi курс «Полацка-знаўства» для вывучэння ў 5—9-м класах. Праграмы максiмальна сiнхранiзаваны са зместам прадмета «Гiсторыя Беларусi». Пачынаць курс было прапанавана з праграмы для 5-га класа «Славутыя землякi i памятныя мясцiны Полацка». 6-ы клас — гэта сярэдневяковая гiсторыя. Менавiта ў гэты час Полацк дасягнуў сваёй магутнасцi. Праграма 7-га i 8-га класаў паказвае, як можна з годнасцю выйсцi з вельмi складаных жыццёвых i гiстарычных сiтуацый, бо вывучаемы перыяд — адзiн з самых няпростых у гiсторыi горада. А ўжо ў 9-м класе школьнiкi самi змогуць даць ацэнку таму, што даведалiся аб жыццi горада. Цяпер гэты курс таксама мае электронны падручнiк, створаны Iрынай Валер’еўнай на беларускай мове. Ён уключае ў сябе не толькi вучэбны тэкставы матэрыял, але i iлюстрацыi, тэсты для самаправеркi i нават невялiкiя камп’ютарныя гульнi, якiя прапануюцца вучням у якасцi заахвочвання пры паспяховым выкананнi задання. Асаблiвасць падручнiка ў тым, што ён змяшчае рэдкiя гiстарычныя факты. Напрыклад, пра таго ж Жуль Верна. — Зiмой 2005 года ў школах праходзiла праверка выкладання курса «Полацказнаўства», — расказвае Iрына Валер’еўна. — Па яе вынiках можна зрабiць высновы аб тым, што курс дзецям падабаецца i многiя адзначаюць, што цiкавасць да гiсторыi ў iх узрасла. Школьнiкi пачалi больш беражлiва ставiцца да свайго горада i да таго, што iх акружае. А наша задача — гэту цiкавасць паглыбляць i пашыраць рознымi метадамi. Напрыклад, у госцi да пяцiкласнiкаў прыйшоў нядаўна рыцар у жалезных латах, каб пасвяцiць дзяцей у юных аматараў гiсторыi. Штогод вучнi гiмназii бяруць удзел у археалагiчных раскопках у наваколлi Полацка, якiя праводзяцца гiстарычным факультэтам ПДУ. У блiжэйшай будучынi Iрына Валер’еўна сумесна з iншымi выкладчыкамi плануе праводзiць у гiмназii вечары сярэдневяковых танцаў. Новы навучальны год ужо ва ўсiх школах горада пачаўся з урока полацказнаўства. Кожны вучань у рамках праекта «Мы — палачане» атрымаў укладку ў дзённiк са словамi мэра: «Дарагi сябра! Мы з табой любiм свой горад, мы — палачане! Дык давай ты — у вучобе, а я — у працы дакажам сваю любоў!..» Ганна КАСЦЮЧЭНКА, вучанiца Полацкай дзяржаўнай гiмназii № 1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Францыск Скарына i Жуль Верн... «Што звязвае гэтыя iмёны?» — спытаеце вы. Адкажу: Полацк. Бо вядомы французскi пiсьменнiк Жуль Верн — наш зямляк. Ён н
|
|