21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рашаючая сiла моладзi

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Да Беларускага саюза моладзi можна ставiцца па-рознаму. Але тое, што сёння гэта самая масавая маладзёжная арганiзацыя — факт, якi прымушае звярнуць на сябе ўвагу. Арганiзацыя iмклiва расце не толькi колькасна. На апошнiх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў ад БРСМ было абрана ў пяць разоў больш, чым у 2003 годзе. Гэта сведчыць, што Саюз робiцца прыкметнай палiтычнай сiлай у жыццi краiны. Разабрацца, хто такiя сучасныя «камсамольцы», чаго яны хочуць i як дабiваюцца сваiх мэтаў, мы паспрабавалi ў размове з першым сакратаром Мiнскага гарадскога камiтэта Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi Вадзiмам ГIГIНЫМ.

— Членаў БРСМ часта называюць камсамольцамі. Вадзім, як вы лічыце, ці правільна гэта?

— Камсамолам сёння называюць маладзёжны рух БРСМ хутчэй па звычцы. Мы паступова будзем адыходзiць ад гэтай назвы. Зараз будзе паступаць у ВНУ пакаленне, якое ўвогуле не ведае, што такое камсамол, якi iснаваў у канцы 70-х гадоў. Канешне, гэта наша гiсторыя, мы нашчадкi камсамолу i па структуры, i па прававой пераемнасцi, але час ужо iншы, нават сама назва «Камунiстычны саюз моладзi» не адпавядае беларускай рэчаiснасцi. Таму лепш гаварыць аб БРСМ, як аб арганiзаваным маладзёжным руху.

— Раскажыце, якiмi якасцямi трэба валодаць маладому чалавеку, каб стаць першым сакратаром гарадскога камiтэта?

— Яшчэ падчас вучобы ў БДУ, калi быў створаны Студэнцкi саюз унiверсiтэта, я стаў адным з лiдараў гэтага руху. Потым мяне абралi сакратаром камiтэта Беларускага саюза моладзi БДУ. Мне падабалася арганiзоўваць розныя мерапрыемствы, удзельнiчаць у акцыях, мне гэта было цiкава. Я актыўна ўдзельнiчаў у нараджэннi Мiнскай гарадской арганiзацыi БРСМ у 2002 годзе...

Асабiста я не iмкнуўся да пасады, усё здарылася само сабой.

Думаю, якасцi, якiя неабходныя, каб стаць лiдарам Саюза моладзi, — гэта сумленнасць i актыўная грамадзянская пазiцыя.

— Што вы маеце на ўвазе пад актыўнай грамадзянскай пазiцыяй?

— Само рашэнне ўступiць у БРСМ — ужо грамадзянская пазiцыя чалавека. Але не дастаткова проста заплацiць членскi ўзнос. Трэба быць актыўным, удзельнiчаць у нашых акцыях. Калi ж у маладога чалавека адкрыюцца лiдарскiя якасцi, тады яго сябры давераць яму кiраўнiцтва арганiзацыi. Канешне, i самому трэба гэтага хацець, бо мы нiкога не можам заставiць быць лiдарам.

— Цi бывае так, што даводзiцца ўгаворваць?...

— Бывае. У Акадэмii кiравання вучыцца Аляксей Аксючыц. Калi ён яшчэ вучыўся ў школе, ужо тады быў неардынарным лiдарам, i ён быў актывiстам БРСМ. Здавалася, што Лёша лёгка вядзе за сабой сяброў, можа добра выступiць, мае харызму. Ён i цяпер член Мiнскага гарадскога камiтэта БРСМ i прымае ўдзел ва ўсiх мерапрыемствах, якiя праводзяцца. Нядаўна Алёша вельмi дастойна прадстаўляў нашу краiну ў Маладзёжным расiйска-беларускiм лагеры пад Масквой. Вось такога члена арганiзацыi мы б хацелi бачыць нашым супрацоўнiкам. Мы прапанавалi Аляксею пасаду, але ў яго iншы жыццёвы шлях, iншыя планы, таму ён адмовiўся. Такi чалавек не проста «знаходзiцца» ў арганiзацыi, ён — актыўны ўдзельнiк нашага руху, хоць нiякiх штатных пасад не займае.

— Атрымлiваецца, што актывiсты ў арганiзацыi — гэта толькi паспяховая моладзь?

— Так, але некаторыя не заўсёды такiмi былi. Мы працуем i з праблемнай моладдзю. У адным з раённых камiтэтаў у арганiзацыю ўступiў хлопчык, якi стаяў на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх. У БРСМ у яго з’явiлiся новыя знаёмыя, якiя спачатку проста прапанавалi яму ўдзельнiчаць у акцыях, а потым яны сталi сябраваць. Хлопцу стала цiкава жыць... Зараз ён ажанiўся, але ўсё роўна актыўна ўдзельнiчае ў жыццi арганiзацыi. Разумееце, калi маладыя людзi аб’яднаюцца, яны не толькi сябруюць, але i дапамагаюць адзiн аднаму вырашыць нейкiя жыццёвыя праблемы.

— Накiрункi, па якiх працуе БРСМ з моладдзю, неяк змяняюцца з цягам часу?

— Якраз зараз наступiў час, калi гэтыя накiрункi падвергнуты некаторай рэвiзii. Арганiзацыя ёсць, яна iснуе, яна здолела заняць у беларускiм грамадстве пэўную нiшу. Сёння немагчыма знайсцi чалавека, якi ўвогуле не ведае аб iснаваннi БРСМ. Пазiтыўна ён да яго ставiцца, цi негатыўна. Дарэчы, трэба разумець, што ёсць i такое. Але бясспрэчна — арганiзацыя стала з’явай беларускага грамадства.

Мы не так даўно былi ў Расii, там ёсць «Маладая гвардыя» — гэта арганiзацыя партыi «Адзiнай Расii». Яны кажуць: «Мы — рашаючая сiла расiйскай моладзi, самая моцная ў краiне». Аказалася, што не ўся моладзь нават ведае пра iснаванне гэтай арганiзацыi.

У нас такога няма. Нас ведаюць, але нашы метады i накiрункi працы мы вырашылi перагледзець: цi вырашаюць яны асноўныя праблемы моладзi? Ну, напрыклад, якi-небудзь раённы камiтэт праводзiць мерапрыемства накiраванае на барацьбу са СНIДам. Яны ў гэты дзень кладуць кветкi ля помнiкаў. Так, гэта добра — ускладаць кветк, але мне здаецца, што лепш гэта рабiць 9 мая, цi 23 лютага.

Нас нярэдка абвiнавачваюць злоўжываннем дыскатэкамi, маўляў, што не мерапрыемства, то дыскатэка. Мы зараз думаем, як яшчэ можна арганiзаваць вольны час моладзi.

Разам з тым, у нас ёсць шэраг мерапрыемстваў, якiя ўжо сталi вiзiтнымi карткамi арганiзацыi. Перш за ўсё — студэнцкiя атрады. Мы здолелi аднавiць, адрадзiць гэты рух, якi быў вельмi развiты ў савецкi час. У мiнулым годзе па ўсёй краiне было працаўладкавана на трэцi працоўны семестр звыш 40 тысяч маладых людзей. Гэта не толькi студэнцкiя атрады, але i валанцёрскiя, i нават iндывiдуальная занятасць.

Па Мiнску мы працаўладкавалi звыш 10 тысяч хлопцаў i дзяўчат як на тэрыторыi Беларусi, так i за мяжой, канешне, больш у Расii. Студэнцкiя атрады ёсць рознага напрамку: сельскагаспадарчыя, педагагiчныя, будаўнiчыя, а ёсць i сэрвiсныя (iмi займаецца Акадэмiя кiравання, адпраўляюць моладзь працаваць у дамы адпачынку). Сёлета мы спрабуем асвоiць i новы напрамак: студэнцкi атрад, якi разлiчаны на тых, хто мае справу з высокiмi тэхналогiямi. Напрыклад, нейкая фiрма ў нас размяшчае заказ, а студэнцкi атрад яго выконвае. Вось мы зараз гэтую форму спрабуем запусцiць.

Спрабуем таксама асвоiць маскоўскi рынак працаўладкавання, прычым нашы хлопцы з дзяўчатамi, якiя будуць накiроўвацца на будоўлю ў Маскву, будуць абаронены юрыдычна i будуць атрымлiваць заработную плату.

Мы аднавiлi практыку ўдзелу моладзi ў рэспублiканскiх будаўнiцтвах. Такая акцыя праходзiла на Аўгустоўскiм канале ў 2005 годзе. Для моладзi былi створаны адпаведныя ўмовы, i маладыя людзi з усёй рэспублiкi, некалькi соцень чалавек, працавалi на канкрэтным участку гэтага канала. Я там не так даўно быў i ўпэўнiўся: зрабiлi ўсё акуратна i якасна. За гэта яны, канешне, атрымалi грошы. I гэта наша палiтыка — калi чалавек працуе, ён павiнен атрымаць грошы.

Зараз на тэрыторыi горада будуецца вялiкi канцэртна-спартыўны комплекс «Мiнск-арэна», i там сёлета мы аб’явiм маладзёжную будоўлю. БРСМ таксама аднавiў суботнiкi. Гэтыя акцыi мы праводзiм дзеля канкрэтных мэтаў. Напрыклад, аднаўленне гiстарычнай спадчыны. Заробленыя маладымi людзьмi на суботнiку грошы мы адправiлi ў фонды аднаўлення Кургана славы, Брэсцкай крэпасцi, Буйнiцкага поля пад Магiлёвам. Мы прысвячаем суботнiкi не толькi гiстарычным помнiкам, але i стварэнню новых аб’ектаў. Напрыклад, моладзь усёй рэспублiкi ўнесла значны ўклад у будаўнiцтва Гродзенскай пагранiчнай заставы. Плануецца, што наш Саюз будзе галоўным удзельнiкам рэканструкцыi Камсамольскага возера ў Мiнску.

Нядаўна нашы прадстаўнiкi навялi парадак у лесапарках пад Ждановiчамi, на Вячы, у Чыжоўцы i ў Дражнi пасля ўрагану «Кiрыл». Нам тады вельмi дапамог Камароўскi рынак, якi забяспечыў некалькi соцень маладых людзей гарачым харчаваннем.

Увогуле, акцый можна называць шмат: паездкi ў мiжнародныя лагеры, маладзёжны праваахоўны рух, спартыўныя чэмпiянаты «Залатая шайба», «Скураны мяч». Сёлета мы задумалi шмат чаго новага i цiкавага, але аб гэтым я раскажу ў iншы раз, хай застанецца iнтрыга.

— Раскажыце пра ўдзел у апошнiх выбарах.

— На выбарах у мясцовыя Саветы 25-га склiкання моладзь БРСМ выступiла яскрава, значна i гучна. Па ўсёй рэспублiцы было абрана каля 1500 прадстаўнiкоў БРСМ. У склад Мiнскага гарадскога Савета абрана 4 прадстаўнiкi БРСМ: сакратар пярвiчнай арганiзацыi БНТУ Юрый Чэчукевiч, сакратар нашай пярвiчкi Мiнскага завода ацяпляльнага абсталявання Арцём Цуран, сакратар МАЗаўскай пярвiчкi Iван Васянкоў, член БРСМ Аляксандр Яцук. Мы актыўна дапамагалi iм i падчас рэгiстрацыi, i падчас правядзення агiтацыйна-прапагандысцкай кампанii. Пасля выбараў мы сабралi нашых дэпутатаў i далi наказ ад моладзi горада: як працаваць i якiя праблемы вырашаць. Гэта i жыллёвая праблема, i праблема адукацыi, i працаўладкавання i гэтак далей. У час выбараў мы таксама накiравалi 1453 назiральнiкi на ўчасткi.

Зараз, напярэдаднi Першай сесii Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў новага складу, мы ўвесь час на кантакце з нашымi дэпутатамi. I я не сумняваюся, што iх праца будзе эфектыўнай.

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Беларускага саюза моладзi можна ставiцца па-рознаму. Але тое, што сёння гэта самая масавая маладзёжная арганiзацыя — факт, якi прымушае звярнуць на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика