21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Псiхолаг параiць, урач папярэдзiць

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шлях у прафесiю

За 20 гадоў работы Гродзенскага абласнога цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi яго паслугамi скарысталiся больш за 400 тысяч чалавек. Прыязджалi не толькi з Прынямоння, але i iншых рэгiёнаў Беларусi i нават з Масквы. Частыя госцi — дзецi са школ-iнтэрнатаў i сацыяльных прытулкаў.

— Справа не толькi ў тым, што дзякуючы падтрымцы дзяржавы кансультацыi па прафарыентацыi ў нас бясплатныя, але i, найперш, у якасным саставе нашых спецыялiстаў (усе маюць псiхолага-педагагiчную адукацыю), у сучаснай камп’ютарнай базе, праграмах i методыках, з якiмi мы працуем, — зазначае дырэктар цэнтра Павел Iжык.

Кансультацыi са школьнiкамi па выбару прафесii бываюць iндывiдуальныя i групавыя i пачынаюцца з сёмага класа. Нiякай кампанейшчыны, абавязалаўкi тут не iснуе. Скажам, нехта ўжо цвёрда вызначыўся з будучай спецыяльнасцю — i добра. Але ж шмат хто знаходзiцца на раздарожжы, вагаецца: бацькi раяць адно, бабуля — другое, сябры — трэцяе. Вось у такiх выпадках i дапамогуць у цэнтры прафесiйнай арыентацыi. Пракансультуюць на аснове камп’ютарнага тэсцiравання iнтарэсаў i здольнасцяў. Прапануюць рэкамендацыi аб найбольш падыходзячых вам прафесiях i варыянты iх атрымання. Пры гэтым у цэнтры ёсць падрабязная iнфармацыя аб сiстэме прафесiйнай адукацыi ў навучальных установах горада, вобласцi, рэспублiкi, умовах прыёму i навучанне, конкурснай сiтуацыi.

Апошнiм часам, паводле iнфармацыi Паўла Iжыка, найбольш цiкавяцца прафесiямi праграмiста, дызайнера, перакладчыка, спецыялiста па турызму, iнжынера-будаўнiка, iнжынера-аўтамеханiка, урача, тэхнолага харчовай прамысловасцi, павялiчыўся iнтарэс да спецыяльнасцяў агранома i заатэхнiка. Альбо такое пытанне: а што гэта за работа — маркетолаг? Калi ласка, у цэнтры вам прапануюць да прагляду фiльмы, якiя пазнаёмяць i з гэтай, i з многiмi iншымi прафесiямi. Пры гэтым можна даведацца, якiя спецыяльнасцi карыстаюцца пастаянным попытам альбо слаба запатрабаваны на рынку працы гродзенскага рэгiёна, а значыць, i больш асэнсавана зрабiць свой выбар.

Праўда, аднаго жадання i ведаў для выбару спецыяльнасцi недастаткова, многае залежыць i ад здароўя маладога чалавека. Толькi летась праз кансультацыйны ўрачэбны савет пры Гродзенскiм абласным цэнтры прафесiйнай арыентацыi моладзi прайшло каля трохсот школьнiкаў. Пачынаецца з таго, што школьныя медыкi разам з участковымi ўрачамi тэрытарыяльных палiклiнiк складаюць спiсы дзяцей, перадаюць iх у цэнтр, дзе затым па графiку працуе камiсiя, у склад якой уваходзяць высокаквалiфiкаваныя ўрачы, педагогi i псiхолагi. Гэта робiцца для таго, каб своечасова выявiць медыцынскiя процiпаказаннi да той цi iншай прафесii i разам з тым прапанаваць варыянты прымянення сваiх iнтарэсаў, здольнасцяў i магчымасцяў у iншых сферах дзейнасцi.

— Мы павiнны дакладна i своечасова iнфармаваць школьнiкаў па гэтых пытаннях, — лiчыць Павел Iжык. — Каб не здарылася так, што юнак паступiць у ВНУ, але потым не зможа працаваць па выбранай спецыяльнасцi.

Зрэшты, у цэнтры (кантактныя тэл. у Гродне 77-03-26, 77-03-55, сайт у Iнтэрнэце www.рrоfсеntеr.grоdnо.bу) працуюць не толькi са школьнiкамi. Праводзiцца прафесiйнае кансультаванне студэнтаў навучальных устаноў рэгiёна, ваеннаслужачых пры звальненнi ў запас, бацькоў, педагогаў, людзей, якiя мяняюць прафесiю альбо атрымлiваюць другую вышэйшую адукацыю, трэнiнгi па пытаннях прафесiйнага самавызначэння, развiццю камунiкатыўных здольнасцяў i дзелавых зносiнаў. Акрамя таго, па дагаворах з прадпрыемствамi i арганiзацыямi розных формаў уласнасцi супрацоўнiкi цэнтра дапамогуць у падборы i эфектыўнай расстаноўцы кадраў на рабочых месцах. Прычым у кожным канкрэтным выпадку змест камп’ютарнага тэсцiравання ўзгоднены з патрабаваннямi да гэтай спецыяльнасцi. У вынiку робiцца заключэнне аб ступенi прыгоднасцi кандыдата да той цi iншай пасады з высновай, дзе мэтазгодна выкарыстаць гэтага чалавека, улiчваючы яго iнтэлект, здольнасцi i характар. А работнiкаў кадравых службаў прадпрыемстваў i арганiзацый i iншых зацiкаўленых асобаў у цэнтры пракансультуюць па пытаннях тэхналогii падбору i найму кадраў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 20 гадоў работы Гродзенскага абласнога цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi яго паслугамi скарысталiся больш за 400 тысяч чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика