«SFUMАTО» ў «Перамозе»
Марына ДЗМIТРЫЕВА
Наш фармат Да 25 лютага ў выставачнай зале кiнатэатра «Перамога» будзе праходзiць выстава твораў з галерэi фатаграфii «SFUMАTО». Iх аўтары — навучэнцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага каледжа.Менавiта па iх iнiцыятыве, а дакладней, па iнiцыятыве студэнтаў факультэта фатаграфii, i была два гады таму створана ў сценах навучальнай установы фотагалерэя «SFUMАTО» . Яна не раз здзiўляла гледачоў сваiмi штомесячнымi экспазiцыямi i шматграннасцю прадстаўленых на iх работ. А прафесiйная камiсiя вызначала лепшыя. Такiм чынам, здзейснiлася адна з мараў навучэнцаў — упершыню многiя з iх выстаўляюцца па-за межамi каледжа. Дваццаць аўтараў прадстаўляюць тут каля паўсотнi сваiх твораў. Сярод iх — працы дырэктара галерэi i таленавiтай чацвёртакурснiцы Марыi Крэпак. Усе фотаработы разнастайныя па тэме i жанру. Яркiя, запамiнальныя, непадобныя адна на адну... Тут можна ўбачыць партрэт i пейзаж, рэпартажны здымак i фота ў рэжыме макра. Гэта не толькi працы-пераможцы экспазiцый у каледжы, але i зусiм новыя, яшчэ не ацэненыя гледачамi здымкi. Менавiта таму ў вас ёсць цудоўная магчымасць ацанiць гэтыя работы першымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 25 лютага ў выставачнай зале кiнатэатра «Перамога» будзе праходзiць выстава твораў з галерэi фатаграфii «SFUMАTО». Iх аўтары — навучэнцы Беларускаг
|
|