Тэатр ператварыў юнака ў дзяўчыну
Ларыса ЦIМОШЫК
Тэатр юнага гледача прапанаваў незвычайную прэм’еру — напэўна, якраз для юнака, якi абдумвае жыццё. Спектакль «Матылёк» паводле п’есы расiйскага драматурга Пятра Гладзiлiна паставiў Мiкалай Пiнiгiн. А калi Пiнiгiн за нешта бярэцца — чакай разважанняў пра ўнутраны свет. Праўда, на гэты раз пахне нават псiхааналiзам.
Яго разам з рэжысёрам прапануюць ажыццявiць запрошаныя iм з Купалаўскага тэатра акцёры Анатоль Жук i Ганна Хiтрык. Уявiце сабе сюжэт: малады салдат Лябёдушкiн, якi згодна з прозвiшчам, ды i па натуры — сапраўдны рамантык, аднойчы ператвараецца ў дзяўчыну. I гэта на фоне воiнскай службы, якая патрабуе мужнасцi i адданасцi! Ну, цi не падобна гэта на здраду, паводле ўяўленняў звычайных вайскоўцаў?.. Якiм, скажыце, павiнен быць нармальны салдат? Цi мае права ён мець тонкую чуллiвую душу? У спектаклi адказ — «не», калi меркаваць па фiналу: салдат Лябёдушкiн гiне. Ды цi толькi ў войску ёсць месца для падобных разваг? Напэўна, войска — тут хутчэй метафара. Цi законы нашага грамадзянскага iснавання, патрэба выжыць, i жыць не горш за iншых, не патрабуе ад чалавека часам ахвяры ў выглядзе сваiх мараў, чыстых памкненняў, талентаў? I галоўным клопатам для многiх застаецца вечны: не здрадзiць самому сабе...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатр юнага гледача прапанаваў незвычайную прэм’еру — напэўна, якраз для юнака, якi абдумвае жыццё. Спектакль «Матылёк» паводле п’есы расiйскага драма |
|