21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дозай» — па пячонцы

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Спынена i ацэнена па «заслугах» дзейнасць прадпрымальных асобаў, якiя рэалiзавалi каля... 7 тон сурагатнага алкаголю.

Нядаўна супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Ашмянскага РАУС i УБЭЗ УУС Гродзенскага аблвыканкама выявiлi дзве кропкi распаўсюджання сурагатнага алкаголю. Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, было ўстаноўлена, што мясцовы жыхар наладзiў нелегальную пастаўку з Расii рознай спiртазмяшчальнай вадкасцi накшталт «Максiмкi», «Раствору душыстых рэчываў парфумерна-касметычнага дэнатурыраванага», «Растваральнiка бытавога», «Экстрасента-1» i праз пасярэднiцу рэалiзоўваў на тэрыторыi раёна. Мiж iншым, кошт разведзенай «дозы» ў паўлiтровай бутэльцы «заважваў» 3 тысячы рублёў, а за лiтар арыгiнальнага «пойла» «бiзнэсмены» бралi ад 2,5 да 3 долараў ЗША. Усяго iм удалося рэалiзаваць 7 тон сурагатнага напою на суму больш за 25 мiльёнаў рублёў. За незаконную прадпрымальнiцкую дзейнасць гэтыя грамадзяне былi асуджаны ў аўторак да 3,5 года пазбаўлення волi кожны. Як заўважаюць у мiнiстэрстве, алкагольная прадукцыя, што рэалiзоўваецца ў падпольных умовах, у большасцi выпадкаў выраблена з нехарчовай спiртазмяшчальнай вадкасцi з высокiм утрыманнем шкодных для арганiзма чалавека дэнатурыруючых рэчываў. У прыватнасцi, дыэтылталата, якi правакуе развiццё таксiчнага гепатыту i разбурэнне пячонкi, а часам прыводзiць i да лятальнага канца. Дарэчы, праваахоўнiкамi толькi за студзень было канфiскавана 213 тысяч лiтраў спiрту i iншых сурагатных вырабаў на суму звыш 620 мiльёнаў рублёў, а таксама было выяўлена 3 падпольныя цэхi па вытворчасцi фальсiфiкаванага алкаголю. Як зазначаюць у МУС, за ўдзел у нелегальным абароце спiртазмяшчальных вадкасцяў, а таксама за вытворчасць i рэалiзацыю фальсiфiкаваных спiртных напояў прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасць — штрафы да 5000 базавых велiчынь, i крымiнальная — да 5 гадоў пазбаўлення волi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спынена i ацэнена па «заслугах» дзейнасць прадпрымальных асобаў, якiя рэалiзавалi каля... 7 тон сурагатнага алкаголю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика