21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сутыкнулiся маршрутка i цягнiк

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ранiцай 8 лютага на чыгуначным пераездзе пасёлка Буйнiчы Магiлёўскага раёна таварны цягнiк сутыкнуўся з маршрутным таксi. У вынiку вадзiцель маршруткi з цяжкiмi траўмамi шпiталiзаваны. Больш нiхто не пацярпеў, бо пасажыраў у мiкрааўтобусе не было.

Паводле сведчанняў, вадзiцель аўтамабiля «Газэль» не звярнуў увагу на забараняючы сiгнал святлафора i, вiдаць, вырашыў на хуткасцi праскочыць пераезд. Аднак сутыкненне адбылося. Цягнiк да спынення працягнуў маршрутку перад сабой метраў дзвесце. У вынiку аўтамабiль не падлягае аднаўленню, у цягнiка пярэдняя вось сышла з рэек, пашкоджаны ўчастак чыгункi i дарогi.

Алена КАЗЛОВА.

БЕЗГАСПАДАРНАЕ ДАБРО

Два «нiчыйныя» аўтамабiлi «ЗiЛ-131» былi знойдзены ў вёсцы Магдалiн Кобрынскага раёна праваахоўнiкамi i ваеннаслужачымi: машыны не мелi нi дзяржаўных нумароў, нi нумароў на шасi, адсутнiчалi яны i на рухавiку.

А вось груз невядомыя перавозiлi сапраўды багаты. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, толькi гарэлкi ўкраiнскай вытворчасцi, якая не мела акцызных марак Беларусi, тут было знойдзена на агульную суму 22 мiльёны 518 тысяч рублёў. Шмат гружана ў аўто было i радыёапаратуры iмпартнай вытворчасцi, у прыватнасцi 62 спадарожнiкавыя цюнеры, а яшчэ ў кузаве знаходзiлiся 4 мапеды «Скутэр», скрыня з корпуснай мэбляй — усяго на 89 мiльёнаў 760 рублёў. Пералiчаная маёмасць, агульны кошт якой — 112 мiльёнаў 278 тысяч рублёў, пойдзе ў даход дзяржавы.

Iгар ГРЫШЫН, Яна СВЕТАВА.

ЛЕДЗЬ НЕ ЗГАРЭЎ У КАБIНЕ ГРУЗАВIКА

Вадзiцель грузавой аўтамашыны DАF, расiянiн, спынiўшыся для начлегу на аўтастаянцы ў Слуцку, вырашыў, што сагрэцца яму дапаможа газавы балон з гарэлкай.

Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, мужчына ўстанавiў яго ў кабiне, запалiў i спакойна ўлёгся спаць. У пачатку другой гадзiны ночы, калi вадзiцель ужо моцна спаў, пачуўся хлапок i ў кабiне ўспыхнуў агонь. Расiянiн цудам выратаваўся з палаючай машыны, апалiўшы толькi далонi. А полымя тым часам перакiнулася на МАЗ, што стаяў побач. Выклiканыя вартаўнiком выратавальнiкi-пажарныя за пяць хвiлiн справiлiся з агнём. Пацярпелага вадзiцеля даставiлi ў Слуцкае РТМА.

Сяргей РАСОЛЬКА.

«ГАСЦЯВАЎ» ПАД ПРЫМУСАМ...

Два тыднi не па сваёй волi «гасцяваў» у чужой кватэры 28-гадовы жыхар Маладзечна, якога выкралi двое землякоў.

Двое раней судзiмых за хулiганства маладзечанцаў на гэты раз пайшлi на больш цяжкае злачынства: яшчэ ў вераснi мiнулага года яны пад пагрозай насiлля пасадзiлi ў аўтамабiль мясцовага жыхара i адвезлi на адну з кватэр у Маладзечна. Там яны ўтрымлiвалi няшчаснага 2 тыднi: як бывае ў такiх выпадках, злачынства было ўчынена з карыслiвых мэтаў. Праваахоўнiкi ўжо затрымалi аднаго са зладзеяў, а другi знаходзiцца ў вышуку.

Аляксей ЦIТОЎ.

З ЛАДАЙ ЗЛАМЫСНIКАМ НЕ ЗЛАДЗIЦЬ

Было 17 гадзiн, калi ў ювелiрны магазiн «Аметыст», што ў Жлобiне, зайшоў прыстойна апрануты мужчына i папрасiў паказаць яму залаты ланцужок коштам у 640 тысяч рублёў. Знешнi выгляд яго ды i першапачатковыя дзеяннi не выклiкалi ў прадаўшчыцы нiякага падазрэння. Зрабiўшы выгляд, што ён гатовы купiць гэту рэч, мужчына раптам iрвануў за дзверы, што з’явiлася нечаканасцю для работнiкаў магазiна. Ды яны не разгубiлiся i падалi сiгнал трывогi ў мясцовы аддзел дэпартамента «Ахова» МУС.

Старшы iнспектар — дзяжурны Сяргей Улькоў на месца здарэння тут жа адправiў нарад у складзе мiлiцыянераў Дзмiтрыя Котнева, Уладзiмiра Татарава i Дзмiтрыя Лiтвiнава i службова-вышуковага сабакi Лады. Нарад прыбыў у магазiн роўна праз тры хвiлiны, i Лада, як кажуць, узяла след зламыснiка. Той, аказваецца, накiраваўся ў двары вулiцы Барташова i праз 15 хвiлiн быў выяўлены. Здавацца проста так ён, аднак, не збiраўся i стаў пагражаць групе затрымкi нажом. Ды толькi дарэмна, бо супраць прыёмаў самба i рукапашнага бою быў бяссiльны. Дарэчы, Лада служыць у «Ахове» ўжо не першы год, i на яе рахунку выяўленне некалькiх зламыснiкаў.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранiцай 8 лютага на чыгуначным пераездзе пасёлка Буйнiчы Магiлёўскага раёна таварны цягнiк сутыкнуўся з маршрутным таксi. У вынiку вадзiцель маршруткi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика