21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Бi-2» з малаком

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Запрашальнiк

...Ад iх як быццам i ведаеш, чаго чакаць, i ўсё адно кожны раз здзiўляешся, якiмi рознымi могуць паказвацца адны i тыя ж людзi. У далёкiм ужо мiнулым — нашы землякi, цяпер — зоркi, без усякiх двукоссяў. Знаёмыя незнаёмцы. Гурт «Бi-2».

Альбом «Малако» — чарговае здзiўленне для прыхiльнiкаў гурта. I нават не адно, а тры: новая музыка, новы iмiдж i новы спосаб падтрымкi дыска — не канцэртамi па вялiкiх i малых расiйскiх гарадах, а вялiкiм замежным турнэ (ЗША, Германiя, Францыя, Прыбалтыка). Цяпер вось «малочныя рэкi» дацяклi i да Беларусi, прычым некаторыя хiты з альбома мы ўжо добра ведаем: песня «Дурнiчка», нечакана танцавальная i энергiчная, трывала прапiсалася ў тэлевiзiйных i радыёэфiрах, а «Трымацца за паветра» i «Сны» працягнулi лепшыя традыцыi славутай лiрыкi «Бi-2». Дзеля таго, каб гэта пачуць, варта было набрацца цярпення i пачакаць два з паловай гады — менавiта тады выйшаў папярэднi альбом гурта «Iншамаркi», а сам калектыў паспеў радыкальна абнавiць састаў.

Дарэчы, назву пласцiнкi Лёва i Шура Бi-2 звязваюць з антыутопiяй Энтанi Бёрджэса «Завадны апельсiн», а таксама аднайменнай экранiзацыяй рамана, якую зняў Стэнлi Кубрык. У афармленнi альбома музыканты нават па-свойму абыгралi «завадную» тэму. Да поўнай камплектацыi сапраўдным прыхiльнiкам не хапае хiба што аўтографаў на вокладцы. Што ж, такi шанц будзе — у дзень канцэрта ў Мiнску, 14 лютага, акрамя выступленн ў КЗ «Мiнск», запланавана правесцi ў адным з музычных магазiнаў сталiцы аўтограф-сесiю i наладзiць жывое кантактаванне з артыстамi. Акрамя таго, Лёва i Шура напояць «Малаком» Гомель (11 лютага), Брэст (12 лютага) i — хто б сумняваўся — родны Бабруйск (13 лютага). Прычым разам з «Бi-2» у кожным горадзе на сцэну выйдзе гурт «Лакмус» — у якасцi спецыяльных гасцей i паўнапраўных удзельнiкаў канцэртаў.

Спявайма песнi пра каханне...

Гэта амаль што правiла: напярэдаднi ўсякiх вялiкiх святаў наладжваць вялiкiя канцэрты. I людзям прыемна, i артыстам заробак. I дзень Святога Валянцiна — не выключэнне. У адным толькi Мiнску да яго прымеркавана мноства тэатральных, музычных i ўсякiх iншых прадстаўленняў. Але аўтарскi праект спявачкi Iскуi Абалян «Гэта проста каханне» — выключэнне, якое, вiдаць, не згубiцца на агульным фоне.

Па-першае, гэта не проста канцэрт, як падкрэслiў яго прадзюсар i муж спявачкi Андрэй Калiна — а менавiта праект, якi пры ўдалым раскладзе атрымае працяг. Пад адным «дахам» — тэмай — аб’яднаны самыя розныя, як прынята казаць, топавыя артысты: сама Iскуi, а таксама Аляксандр Цiхановiч i Ядвiга Паплаўская, Iна Афанасьева, Палiна Смолава, Аляксей Хлястоў, Алеся, Вiктар Пшанiчны, Алена Грышанава, Пётр Елфiмаў, Вольга Плотнiкава, Аня Шаркунова, арт-група «Беларусы», гурты «Тяни-Толкай» і «NЕО». Па-другое, сам канцэрт пройдзе ў Палацы Рэспублiкi не ў дзень усiх закаханых, а напярэдаднi, 13 лютага. А вось тэлеверсiя з’явiцца на канале СТБ якраз 14-га. Прычым у адрозненне ад усiх астатнiх беларускiх «тэлеканцэртаў», на гэты не раздаюцца запрашальнiкi, а прадаюцца бiлеты. А яшчэ сюды не запрошаны расiйскiя зоркi — бо, паводле слоў прадзюсара СТБ Паўла Каранеўскага, «наша беларуская эстрада ўжо не горшая, яна самадастатковая».

А яшчэ на канцэрце будзе поўны мех сюрпрызаў. Пачаць хоць бы з таго, што кожны ўдзельнiк, акрамя песнi пра каханне, прызнаецца ў гэтым самым каханнi проста са сцэны. Аўтар праекта Iскуi Абалян асабiста для кожнага падбiрае прыгожыя ўрыўкi з твораў класiчнай i сучаснай паэзii. Музычныя ж прызнаннi кожны артыст аформiць па-свойму. Вольга Плотнiкава, напрыклад, прысвяцiла песню... будучай дачушцы. Аляксей Хлястоў прадставiць прэм’еру песнi «Па секундах i мiнутах», якая трапiць на радыё i ТБ толькi вясной. Дзве прэм’еры — «Iду да цябе» i «Падаю крыламi ўнiз» — выканае i гаспадыня вечара. А яшчэ канцэрт падорыць гледачам дзiвосны дуэт — дачка Iскуi Ксюша Калiна праспявае разам з Анатолем Ярмоленкам (малодшым, у сэнсе, унукам) супершлягер «Мiльён пунсовых руж». Якiм атрымаецца ў дзяцей выкананне дарослага рэпертуару? Хочацца спадзявацца, што шчырым i прыгожым. Як i ўвесь зборны канцэрт «пра каханне».



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Ад iх як быццам i ведаеш, чаго чакаць, i ўсё адно кожны раз здзiўляешся, якiмi рознымi могуць паказвацца адны i тыя ж людзi. У далёкiм ужо мiнулым
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика