21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сакрэты прыцягнення багацця:

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадалеям — пазбавiцца ад iмпульсiўнасцi, Стральцам — праявiць iнiцыятыву

Iснуе прымаўка, аўтарства якой прыпiсваюць мультымiльярдэру Джону Моргану: «мiльянеры грэбуюць астролагамi, а мiльярдэры моляцца на iх». Сёння i на усходзе i на Захадзе эканамiсты, палiтыкi, бiзнэсмены выкарыстоўваюць астралогiю. Напрыклад, мiнiстр нафты Саудаўскай Аравii шэйх Яманi сам з’яўляецца астролагам i выкарыстоўвае яе не толькi для практычнай дзейнасцi, але i для аналiзу макра- i мiкраэканамiчных працэсаў у свеце ў цэлым. У былога прэзiдэнта Перу Альберта Фухiморы быў асабiсты дарадца-астролаг, без чыiх парад прэзiдэнт не прымаў нiводнага рашэння. На Захадзе зараз працуюць спецыялiзаваныя фiрмы, якiя вывучаюць эканамiчныя працэсы з пункту гледжання астралогii i даюць практычныя рэкамендацыi асобным бiзнэсменам i цэлым карпарацыям.

Нават калi вы не мiльярдэр i ваша прозвiшча не значыцца ў дзесятцы самых багатых людзей планеты, ведаць законы прыцягнення фiнансавай фартуны вам безумоўна будзе цiкава. Як жа пражыць гэты год, каб у кашальку заўсёды вадзiлiся грошы? Як забяспечыць сабе матэрыяльны дабрабыт? Па адказы мы звярнулiся да прафесiянальнага астролага, якi спецыялiзуецца менавiта на астраэканомiцы, — Уладзiмiра ВАСЮКА.

— Для таго, каб сёлета мець фiнансавую стабiльнасць, самае галоўнае — ведаць не як зарабляць грошы, а як iх расходаваць, як утрымаць iх у руках i як прымножыць. Юпiцер, якi праходзiць зараз праз знак Стральца, абумоўлiвае некалькi ключавых момантаў, якiя могуць стаць фактарамi фiнансавага поспеху. Па-першае, варта будаваць сваю грашовую палiтыку, зыходзячы з магчымых затрат. Не перагружаць расходамi свой кашалёк, не «распыляцца» на дробязi, каб потым пры вырашэннi сур’ёзных матэрыяльных задач не адчуваць цяжкасцяў. Сёлета як нiколi важным будзе ўменне вызначаць прыярытэты i кантраляваць свае расходы (кожны дзень, тыдзень, месяц). Памятайце: любая жывая сiстэма, якая кантралюе свае затраты — энергетычныя, часавыя, сацыяльныя i iнш. — заўсёды мае ў запасе рэсурс для далейшага развiцця.

Па-другое, абавязкова трэба ведаць, дзеля чаго вы зарабляеце грошы. Гэта можа быць вельмi сцiплая, але абсалютна рэальная мэта (набыццё пэўнай рэчы, дабрабыт сям’i, свая асабiстая матэрыяльная забяспечанасць i iнш.). Галоўнае, каб мэта была дакладна сфармуляваная, канкрэтная i «неразмытая».

— Значыць, упор сёлета трэба зрабiць на кантроль затрат i рэальнае ўсведамленне мэты?

— Менавiта. У астралогii ёсць такое паняцце, як петлепадобны рух планет. Сёлета Венера, якая «адказвае» за фiнансавую сферу, будзе рабiць пятлю ў двух знаках задыяка — Льве i Дзеве. Дзева якраз i вызначае рацыянальнае стаўленне да грошай, а Леў — яскравае ўсведамленне сваiх моцных бакоў. Кожнаму работнiку сёлета варта зрабiць упор на сваiх бясспрэчных «плюсах», а не iмкнуцца дасягнуць апрыоры недасягальных вышынь. Асаблiвым попытам на рынку працы будуць карыстацца спецыялiсты вузкага профiлю, якiя дасягнулi ў абраным накiрунку высокага ўзроўню прафесiяналiзму. Яны змогуць праявiць усё сваё майстэрства i атрымаць высокую фiнансавую «аддачу».

Сёлета не будзе сэнсу проста патрабаваць у начальства павышэння памеру заробку. Гэта можна рабiць, толькi маючы высокае iдэйнае абгрунтаванне сваёй просьбы. Напрыклад: «Iван Пятровiч, мне патрэбна большая сума, бо ў мяне зараз назiраюцца сур’ёзныя перамены ў асабiстым жыццi, а яны з’яўляюцца вельмi значным этапам у працэсе маёй эвалюцыi развiцця. Калi я гэты этап станоўча не прайду, разумееце, я не змагу эфектыўна працаваць (начамi спаць не буду). Магчыма, я наогул буду вымушаны звольнiцца, бо маiм стратэгiчным мэтам не адпавядае такое стаўленне да мяне кiраўнiцтва».

— Скажыце, Уладзiмiр, наколькi ўдалым гэты год з’яўляецца для перамены месца працы?

— Прымаўка «праца не воўк, у лес не ўцячэ» сёлета сябе не апраўдае. Не праца будзе шукаць чалавека, а чалавек — працу. Прапаноў будзе куды менш, чым, скажам, год таму. Для пошуку новай больш выгаднай у грашовым сэнсе работы найбольш спрыяльным будзе лета. Лiпень—жнiвень. У гэты перыяд якраз адбудуцца пэўныя змяненнi ў працоўным заканадаўстве, якiя дадуць работнiкам магчымасць (пры правiльным падыходзе i афармленнi кантракта) атрымаць большы фiнансавы прыбытак, чым яны разлiчвалi.

Гаворачы аб прыбытках увогуле, назаву некалькi спрыяльных перыядаў на працягу года, калi мiнiмальныя намаганнi (на працы, у бiзнэсе) будуць даваць максiмальны фiнансавы эфект. Усяго iх чатыры. Першы пачаўся з 27 студзеня i завершыцца 14 лютага. Другi — з 20 мая па 11 чэрвеня, трэцi — з сярэдзiны лiпеня да канца першай дэкады жнiўня, чацвёрты прыйдзецца на апошнi тыдзень снежня. У азначаныя перыяды можна будзе атрымаць адчувальны фiнансавы прыбытак пры ўмове хуткага i дакладнага выканання сваiх службовых абавязкаў.

— Уладзiмiр, а цi варта сёлета браць крэдыты i пазычаць грошы?

— У гэтым годзе ў многiх якраз узнiкне такая дылема: пазычыць i набыць (зрабiць, паехаць) цi ў нечым абмежаваць свае патрэбы. За спакусы ў астралогii адказвае Чорны Месяц (Лiлiт). Зараз Лiлiт у сузор’i Скарпiёна, гэта знак пазык, крэдытных грошай, выкарыстання рэсурсаў, якiя вам не належаць. Сёлета вельмi асцярожна трэба выкарыстоўваць крэдытныя сродкi, нават калi ў вас ёсць рэальная магчымасць iх вярнуць (заўсёды будуць узнiкаць нейкiя цяжкасцi i перашкоды).

— Раскажыце, калi ласка, для каго са знакаў задыяка 2007 год будзе найбольш удалым у фiнансавым плане?

— Пачну з таго, што адзначу — няма адназначна ўдачлiвых i неўдачлiвых у фiнансавым сэнсе знакаў. Сярод першай тысячы самых багатых людзей свету прыкладна роўная колькасць прадстаўнiкоў розных знакаў задыяка. Каб зрабiць правiльны прагноз, трэба глядзець iндывiдуальны гараскоп чалавека. З пункту гледжання астралогii знак задыяка мае далёка не першаснае значэнне, аднак для кожнага з iх можна распрацаваць пэўную стратэгiю паводзiнаў, якая прынясе яму фiнансавы поспех. Так, вогненным знакам (Авену, Льву, Стральцу) важна звярнуць увагу на хуткасць выканання сваiх непасрэдных абавязкаў, быць iнiцыятыўнымi i генерыраваць нестандартныя iдэi. Пры такiм раскладзе вогненныя знакi прынясуць прыбытак не толькi i не столькi сабе, колькi кампанii, арганiзацыi, калектыву. Зямным знакам (Цялец, Казярог, Дзева) вельмi важна знайсцi агульную мову з калегамi, а таксама новыя дзелавыя сувязi, якiя будуць прыносiць дадатковыя фiнансавыя магчымасцi. Для водных знакаў (Рак, Скарпiён, Рыбы) гэты год прынясе звужэнне магчымасцяў паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту. Таму iм варта выкарыстоўваць кожны шанц, жыць сённяшнiм днём, не заглядаць у iлюзорную будучыню. Да Блiзнятаў, Шаляў i Вадалеяў фiнансавая фартуна павернецца тварам. Аднак калi яны не будуць адэкватна выкарыстоўваць прапанаваныя магчымасцi, фартуна можа не толькi нiчога не даць, але i адабраць тое, што было. Ключавыя словы для паветраных знакаў: адказнасць i паслядоўнасць. Блiзнятам варта прыхаваць сваю непасрэднасць, Шалям — пераадолець няўменне прымаць рашэннi, Вадалеям — пазбавiцца ад iмпульсiўнасцi i прыняць адказнасць за свае ўчынкi.

— Цi чакаюцца на працягу 2007 года неспрыяльныя фiнансавыя перыяды, калi грошы лепш не расходаваць?

— Сёлета будзе два месяцовыя i два сонечныя зацьменнi (3 сакавiка — 19 сакавiка, 28 жнiўня — 11 верасня). У такiя перыяды не рэкамендуецца рабiць сур’ёзныя пакупкi, шмат трацiць, каб не закласцi цыкл паступовага ўбывання i знiкнення багацця.

Для ўрэгулявання сваiх даходна-расходных артыкулаў пажадана выкарыстоўваць месяцовы цыкл. Так, укладанне грошай у перспектыўныя праекты, адкрыццё свайго бiзнэсу, дарагiя пакупкi лепш рабiць, калi Месяц расце (ад маладзiка да поўнi). Нельга пазычаць грошы i праводзiць фiнансавыя аперацыi, калi Месяц знаходзiцца ў так званых крытычных кропках —— кропках змены фазы. Самыя небяспечныя перыяды — некалькi дзён перад маладзiком i перад поўняй.

У Старажытным Рыме iснавала каста жрацоў, якiя, абапiраючыся на законы астралогii, склалi Законы дванаццацi таблiц. Яны строга рэгламентавалi час правядзення ўсiх юрыдычных i фiнансавых аперацый нават на працягу дня. Напрыклад, браць крэдыт прадпiсвалася ў другой палове дня, буйныя пакупкi рабiць да абеду, вырашэнне матэрыяльных спрэчак i пытанняў спадчыны прызначаць на поўдзень цi да захаду сонца.

— Не магу не спытаць: цi ёсць нейкiя парады, як прыцягнуць да сябе грошы?

— Грошы, як i любая энергiя, патрабуюць беражлiвага i паважлiвага да сябе стаўлення. Як я ўжо казаў, у астралогii фiнансамi кiруе Венера — планета гармонii. Таму, каб прыцягнуць да сябе грошы, трэба пастарацца адчуць сябе камфортна з той сумай, якая ў вас на гэты момант ёсць. Венера сiмвалiзуе паступовы рост. Мы не ў стане паскорыць развiццё раслiны, але можам задзейнiчаць сiлы прыроды (паставiць кветку на сонечны бок, своечасова палiваць i ўгнойваць глебу). Так i з грашыма, трэба пастарацца iх вырасцiць з любоўю, падключыць усе магчымасцi, якiя нам прадастаўляе жыццё. I мы заўсёды павiнны быць удзячныя грошам за тое, што яны прыйшлi.

Венера — сiмвал любовi — узнёслай i матэрыяльнай, у тым лiку любовi чалавека да грошай i грошай — да чалавека. Аднак любоў мае два бакi свайго праяўлення: з аднаго боку патрабуе ахвяры, з другога — гармонii. Для таго, каб грошы заўсёды былi вашымi спадарожнiкамi па жыццi, патрэбна няшмат: своечасова ахвяраваць тым, што сябе аджыло i перашкаджае развiвацца далей, пiльная ўвага да гарманiчных тэндэнцый новага ў асабiстым жыццi, працы, бiзнэсе i г.д. Каб матэрыяльны дабрабыт быў у вас на высокiм узроўнi, патрэбна ўмела спалучаць у сабе гармонiю ахвяравання чымсьцi дзеля чагосьцi (сям’i, родных, сяброў) i гармонiю адчування прытоку новага ў вашым жыццi.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадалеям — пазбавiцца ад iмпульсiўнасцi, Стральцам — праявiць iнiцыятыву
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика