21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр Валчкоў першым будзе «гнуць шведа»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Тэнiс. Кубак Дэвiса

Сёння ў сталiчным футбольным манежы пачынаецца матч Сусветнай групы 1/8 фiналу Кубка Дэвiса па футболу памiж камандамi Беларусi i Швецыi.

З гэтай нагоды ўчора ў гарадской Ратушы прайшла жараб’ёўка сустрэчы з удзелам памочнiка Прэзiдэнта Беларусі па пытаннях фiзкультуры, спорту i развiццю турызму Генадзя Аляксеенкi, намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiла Цiцянкова, якi з’яўляецца старшынёй Аргкамiтэта Сусветнай групы, а таксама выканаўчага дырэктара БТА Сяргея Лапцуся. Замежных гасцей прадстаўлялi прэзiдэнт тэнiснай федэрацыi Швецыi Ян Карлсан, а таксама рэферы матча Эндру Джарэт з Вялiкабрытанii.

З лёгкай рукi ўдзельнiкаў урачыстай цырымонii вызначылiся «намiнанты» ва ўсiх пяцi сустрэчах, у тым лiку адной парнай. Прычым з нашага боку дуэль са шведамi будзе пачынаць Уладзiмiр Валчкоў, якi, згодна з выбранай беларускiм штабам тактыкай, «пасеяны» пад нумарам 3. У сапернiках Валодзi — другая ракетка шведаў на мiнскiм матчы Робiн Содэрлiнг (на фота). Па бягучаму рэйтынгу швед значна апярэджвае свайго сапернiка : 23-е i 744-е месца адпаведна ў адзiночным разрадзе. Уступае наш зямляк «па ачках» i ў парных сустрэчах: на 15 студзеня ён займаў у свеце 1088-ю пазiцыю супраць 315-й у шведа. Праўда, гэта не значыць, што беларускi тэнiсiст уступiць «шведскаму каралю» «Кемску воласць». Кубак Дэвiса — спаборнiцтвы спецыфiчныя. Да таго ж будзем спадзявацца не толькi на «хуткае» пакрыццё «Тарафлекс», але i на родныя сцены, дакладней, на айчынных балельшчыкаў, якiя традыцыйна вызначаюцца гарачымi апладысментамi i станоўчай аўрай.

Другую пару першага дня спаборнiцтваў складуць зорка беларускага тэнiса, першы нумар матча Максiм Мiрны i швед Томас Ёхансан, у недалёкiм мiнулым пераможца многiх прэстыжных турнiраў, у тым лiку i Адкрытага чэмпiянату Аўстралii. Праўда, на сёння ўсе паказчыкi — на карысць мiнчанiна.

Заўтрашнi дзень будзе ўмяшчаць у сабе толькi парную сустрэчу. Прычым, згодна з жараб’ёўкай, колеры беларускай каманды будзе абараняць неразлучны тандэм на дамашнiх матчах Кубка Дэвiса Максiм Мiрны—Уладзiмiр Валчкоў. Супраць iх выступяць вядомыя шведскiя «ракеткi» парнай гульнi Ёнас Б’ёркман i Сiмон Аспелiн.

Заключны акорд Кубка Дэвiса прыйдзецца на паслязаўтра. У нядзелю сам-насам сустрэнуцца лiдары-адзiночнiкi каманд Максiм Мiрны i Робiн Содэрлiнг. Матч закрыцця павiнны згуляць Уладзiмiр Валчкоў i Сiмон Аспелiн.

Па ўмовах турнiру капiтаны каманд — Дзмiтрый Татур з беларускага боку i Матс Вiландэр са шведскага — могуць не пазней чым за гадзiну да пачатку сустрэчы рабiць замены. У радах беларусаў падстрахаваць таварышаў гатовы Павел Iваноў i Павел Катляроў, якiя дагэтуль у складзе каманды Беларусi ў розыгрышы Кубка Дэвiса не выступалi.

Вось як выглядае поўны расклад усiх пяцi сустрэч:

9 лютага. 15.00

Уладзiмiр Валчкоў — Робiн Содэрлiнг

Максiм Мiрны — Томас Ёхансан

10 лютага. 15.00

Максiм Мiрны — Уладзiмiр Валчкоў — Ёнас Б’ёркман — Сiмон Аспелiн

11 лютага. 13.00

Максiм Мiрны — Робiн Содэрлiнг

Уладзiмiр Валчкоў — Томас Ёхансан

Арганiзатары турнiру выказалi спадзяванне, што ўсе днi матча Сусветнай групы 1/8 фiналу Кубка Дэвiса ў Мiнску сталiчны футбольны манеж будзе запоўнены да адказу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў сталiчным футбольным манежы пачынаецца матч Сусветнай групы 1/8 фiналу Кубка Дэвiса па футболу памiж камандамi Беларусi i Швецыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика