21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iранскi баланс: па два мячы — кожнаму

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Футбол

Таварыскi матч нацыянальнай зборнай Беларусi i Iрана, якi прайшоў 7 лютага ў Тэгеране на 100-тысячным стадыёне Азадзi, прынёс нiчыйны вынiк — 2:2. Такi баланс, пэўна, для многiх айчынных балельшчыкаў стане добрым знакам для веры ў заўтрашнi дзень. Маўляў, галоўная каманда краiны ў мiжсезонне праверыла свае сiлы з далёка не слабым сапернiкам, якi мае значна большы рэйтынг у класiфiкацыi ФIФА. Да таго ж не варта забываць, што iранская зборная была фiналiстам мiнулага сусветнага першынства ў Германii.

Для некаторых скептыкаў мiравая з азiятамi можа быць расцэнена як рух на месцы. Каго як не Iран абыгрываць, скажуць яны?!

Адразу скажам, што кожнае меркаванне можа мець права на жыццё. Праўда, мне, як сведку матча i ўдзельнiку паездкi ў Тэгеран, уся сiтуацыя бачыцца значна прасцей, асаблiва калi ўлiчыць «дружалюбны» характар сустрэчы, падчас якой дапускаюцца пэўныя вольнасцi з боку арбiтраў, скiдкi iгракам на адсутнасць цi мiзер гульнявой практыкi, а таксама «неабстрэленасць» многiх у гульнях мiжнароднага ўзроўню...

Трохдзённаму ваяжу беларусаў у Сярэднеазiяцкi рэгiён з канчатковым пунктам у Тэгеране папярэднiчалi некалькi экспромтаў. Калi з нацыянальнай зборнай усё было зразумела даўно — загадзя было вядома, што падначаленыя Юрыя Пунтуса ў запланаваны тэрмiн адправяцца рэйсавым бортам з Мiнска ў Турцыю i далей адтуль у сталiцу Iрана, то для «маладзёжкi» гэты выезд у некаторай ступенi быў нечаканы. Яна ледзь паспела вярнуцца з мiжнароднага турнiру з Катара, дзе згуляла надзвычай дастойна, заняўшы ганаровае 2-е месца сярод даволi аўтарытэтных сапернiкаў. Вiдавочна, у многiм дзякуючы гэтым абставiнам выхаванцы Юрыя Курненiна атрымалi адпаведнае запрашэнне. Чартэр на ТУ-154 паспрыяў таму, каб на борт самалёта трапiлi журналiсты некаторых айчынных СМI. Праўда, на зборы па афармленню вiзы Iсламскай Рэспублiкi Iран было лiтаральна некалькi гадзiн «чыстага» часу ды i пасля выхадных. Такi цэйтнот рэальна пагражаў спазненнем па афармленню неабходных дакументаў. Асаблiва гэта стала актуальна для рэпарцёраў у дзень адпраўкi беларусаў у Iран: кожнаму з прадстаўнiкоў айчынных СМI давялося затрацiць паўтары гадзiны каштоўнага часу ў адным са сталічных банкаў, каб аплацiць на ўказаны разлiковы рахунак Iранскага пасольства ў Рэспублiцы Беларусь па 12 еўра за вiзу. Больш за тое, у гэтай банкаўскай установе не прымаюць металiчныя еўрапейскiя грошы. Атрымлiваецца, што без здачы аплацiць нельга. Гэтак жа нерэальна атрымаць рэшту ў металiчных еўра. Я далёкi ад думкi, што работнiкi гэтай банкаўскай установы некампетэнтныя ў правядзеннi такiх аперацый. Але ж з такой валакiты ўся беларуская прэса, якая марыла сябе ўбачыць на шырокiх прасторах Тэгерана, магла стаць «невыязной» з негатыўнымi думкамi аб тым, што ў банку ў цэнтры сталiцы нельга хутка аформiць фармальнасцi па пераводу сiмвалiчных грашовых сум...

Гэтыя думкi нас хутка пакiнулi, калi самалёт узяў курс на Тэгеран. Рознiца ў паўтары гадзiны з Мiнскам плюс тры з паловай гадзiны пералёту ў Iранскую сталiцу на дзiва не запатрабавалi доўгай адаптацыi да мясцовых клiматычных умоў. Магчыма таму, што ў аэрапорце мытна-пагранiчныя службы нас сустрэлi хоць i з некаторай асцярогай, але з добрымi ўсмешкамi на тварах. Не дзiва, што праз такi мусульманскi кардон можна было правезцi нават кавалак беларускага сала. Як вядома, на гэты прадукт, а таксама на спiртное любога кшталту ў Iране накладзена вялiкае табу. Радавала тое, што хоць мiжнародныя футбольныя правiлы iранцы не абмежавалi сваiмi нейкiмi нацыянальнымi традыцыямi.

Матч абедзвюх беларускiх зборных быў назначаны на адзiн i той жа дзень — 7 лютага з iнтэрвалам ў тры гадзiны. Нягледзячы на аддаленасць ад цэнтра Тэгерана 100-тысячнiка Азадзi i даволi сцiплую рэкламную кампанiю аб бягучым матчы, у кулуарах гатэля Lаlеh, дзе спынiлася нацыянальная зборная Беларусi, пагаворвалi, што на матч Iран—Беларусь прыедзе да 50 тысяч балельшчыкаў. У гэта можна было паверыць, калi ўлiчыць, што гаспадары поля збiралiся ўзяць рэванш у беларусаў за жнiвеньскае паражэнне 2003 года ў Мiнску з лiкам 2:1, а «мясцовая маладзёжка» мае адпаведныя планы трапiць на Алiмпiйскiя Гульнi ў Пекiн.

Але ж ужо пачатак гульнi маладзёжных зборных паставiў пад сумненнi магчымы аншлаг на трыбунах. Хоць сярэдзiна дня, калi вулiцы Тэгерана забiты аўтамабiльнымi пробкамi, i не магла гарантаваць «масоўкi». Як бы там нi было, але гэты фактар быў на руку падначаленым Юрыя Курненiна, якiя на працягу ўсяго матча трымалi руку на пульсе, забiўшы намаганнямi Валадзько прыгожы гол у левы ад варатара вугал ужо на 7-й хвiлiне. На наша шчасце ён аказаўся адзiным i пераможным.

Гульня нацыянальных зборных Iрана i Беларусi пачыналася пад знакам вясёлкi. Нечакана, за некалькi хвiлiн да пачатку гiмна, у падножжы Эльбруса ўзнялася вясёлка, хоць тэмпература паветра ў 17.00 па мясцоваму часу была вельмi халоднай — каля 8 градусаў цяпла пры моцным ветры. Добра, што прэс-цэнтр для журналiстаў «агароджаны» тоўстым шклом з трох бакоў. Праўда, такой «абароны» ад непрыемных клiматычных умоў было мала для мясцовых палiцэйскiх. Лiтаральна за спiнамi журналiстаў за шклом знаходзiўся пакой для малення, дзе людзi ў пагонах i басанож пад акампанемент «буржуйкi» здзяйснялi Намаз. Праўда, i яны, i каля паўтара дзесятка тысяч балельшчыкаў, якiя знаходзiлiся на трыбунах стадыёна «Азадзi», згубiлi веру ў сваiх футбалiстаў пры лiку 2:1 на карысць беларусаў, якiя мелi некалькi шанцаў павялiчыць лiк. Балельшчыкi дружным «ланцужком» пачалi рухацца на выхад. Здавалася, што перамогу ў нашых футбалiстаў ужо нiхто не мог адабраць. Праўда, у футболе, як вядома, трэба гуляць да апошняй хвiлiны. Гэта пацвердзiў нападаючы iранскага клуба «Зоаб-Ахан» Мехдзi Раджабзадэ. Канешне, яго гол, забiты ў вароты Жаўнова пасля розыгрышу вуглавога, уступаў па прыгажосцi першаму мячу форварда Расулу Хацiбi, якi абараняе колеры клуба Аль-Шар’ях з Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў, аднак гэта ніяк не прынiжае яго значнасць. Баявая нiчыя — 2:2.

Пасля фiнальнага свiстка настаўнiк беларускай зборнай выглядаў расстроеным, што не дзiўна: упусцiць перамогу на апошнiх хвiлiнах матча, а тым больш пасля розыгрышу стандартных становiшчаў — вельмi крыўдна. Праўда, некалькiмi хвiлiнамi пазней Юрый Iосiфавiч шматлiкiм мясцовым папарацы заявiў, што лiк 2:2 у пэўнай меры заканамерны i справядлiва адлюстроўвае ход паядынку.

Галоўны трэнер iранцаў Амiр Каленой з’явiўся на пасляматчавую прэс-канферэнцыю пазней за свайго калегу з Беларусi i адразу трапiў у кола журналiстаў. На яго твары не было нi кроплi суму. Ён таксама быў не супраць заключыць мiравую з беларусамi.

Мiнск—Тэгеран—Мiнск.

Рэдакцыя газеты «Звязда» выказвае ўдзячнасць асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» ў асобе яе старшынi Генадзя Мiкалаевiча Нявыгласа за дапамогу, аказаную журналiсту «Звязды» для падрыхтоўкi футбольнага рэпар- тажу з Тэгерана.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таварыскi матч нацыянальнай зборнай Беларусi i Iрана, якi прайшоў 7 лютага ў Тэгеране на 100-тысячным стадыёне Азадзi, прынёс нiчыйны вынiк — 2:2
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика