21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вышываная кашуля — абярэг для ўладальнiка

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена Казлова

Удзельнiцы этнастудыi славянскай моды «Отрада» Цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Ленiнскага раёна Бабруйска атрымалi падарункi ад Аляксандра Лукашэнкi. Лiст, букеты ружаў i чэшскiя чайныя сервiзы — гэта падзяка кiраўнiка дзяржавы за падарунак. Шэсць маладых жанчын на чале з кiраўнiком студыi Аленай Зюлкоўскай зрабiлi для Прэзiдэнта льняную кашулю i ўпрыгожылi яе вышыванкай у старадаўнiх беларускiх традыцыях.

Майстрыхi працавалi над кашуляй два месяцы. Яны набылi на Аршанскiм ільнокамбiнаце нефарбаванае льняное палатно i пашылi кашулю ўручную ў адпаведнасцi са старажытнымi правiламi. Потым упрыгожылi яе вышыўкай: у зялёным, чырвоным i карычневым колерах выканалi «крыжыкам» арнамент-абярэг. Гузiкi выразаў з елкi ўмелец з Жодзiна, а пояс з воўны ўручную выткала майстрыха з Касцюковiчаў. Кашуля атрымалася выдатная, але яе не ўдалося ўручыць Аляксандру Лукашэнку на «Дажынках» у Бабруйску. Таму ўдзельнiцы этнастудыi перадалi свой твор праз знаёмых у Мiнск i прыклалi да яго тлумачальны лiст. У iм жанчыны распавялi, што яны шылi i вышывалi кашулю з беларускiмi песнямi i добрымi пачуццямi, а таму яна павiнна надзейна абараняць свайго ўладальнiка.

Як прызнаюцца ў цэнтры творчасцi, да канца яны i не верылi, што пасылка дойдзе да высокага адрасата. Тым не менш кiраўнiк дзяржавы атрымаў і ацанiў падарунак. Бабруйскiх майстрых неўзабаве запрасiлi ў гарвыканкам, дзе старшыня Магiлёўскага аблвыканкама ўручыў iм лiст i падарункi ад Аляксандра Лукашэнкi. Кiраўнiк дзяржавы пажадаў жанчынам, каб iх жыццё было такiм жа чыстым i цудоўным, як тое льняное палатно, з якога яны пашылi для яго кашулю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнiцы этнастудыi славянскай моды «Отрада» Цэнтра творчасцi дзяцей i моладзi Ленiнскага раёна Бабруйска атрымалi падарункi ад Аляксандра Лукашэнкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика