Аб’ём прададзеных насельнiцтву залатых мерных злiткаў у студзенi павялiчыўся на 7,4 працэнта
Людмiла САЦ, БЕЛТА
Аб’ём прададзеных насельнiцтву залатых мерных злiткаў у студзенi 2007 года склаў больш як 84,1 кг (5110 штук), што на 7,4 працэнта больш, чым за студзень мiнулага года, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi.
Злiткi выраблены з золата найвышэйшай пробы (999) намiналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500, 1000 грамаў. Цяпер у наяўнасцi ёсць злiткi ўсiх намiналаў. Найбольшай папулярнасцю сярод насельнiцтва карыстаюцца 5-грамовыя залатыя злiткi, якiх за мiнулы месяц было прададзена амаль трэць ад агульнай колькасцi. У студзенi было набыта 6 злiткаў па 1 кг i 1 — па 0,5 кг. Пры гэтым за мiнулы месяц банкамi назад выкуплена больш як 5,9 кг золата. Паводле даных на 6 лютага 2007 года, цана продажу 1-грамовага залатога злiтка склала Br60,89 тыс., злiтка 1 кг — каля Br46,92 млн. Як паведамлялася БЕЛТА, з 14 красавiка 2005 года Нацбанк пачаў рэалiзацыю сярэбраных i плацiнавых мерных злiткаў. За студзень 2007 года насельнiцтвам набыта 55 плацiнавых злiткаў агульным аб’ёмам 1,05 кг. Цана продажу 5-грамовага плацiнавага злiтка на 6 лютага бягучага года склала Br458,67 тыс., злiтка 0,5 кг — Br42,27 млн. Аб’ём прададзеных за мiнулы месяц сярэбраных злiткаў склаў 46,6 кг (862 штукi). Найбольш папулярныя сярод насельнiцтва 10-грамовыя сярэбраныя злiткi, якiх за названы перыяд куплена 324 штукi. Паводле даных на 6 лютага гэтага года, цана продажу 10-грамовага сярэбранага злiтка склала Br21,41 тыс., злiтка 1 кг — Br1,077 млн. Мерныя злiткi з каштоўных металаў даюць магчымасць насельнiцтву больш эфектыўна распараджацца сродкамi i застрахоўваць iх ад магчымых рызык.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём прададзеных насельнiцтву залатых мерных злiткаў у студзенi 2007 года склаў больш як 84,1 кг (5110 штук), што на 7,4 працэнта больш, чым за студз |
|