21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па слядах дырэктывы № 2

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўрадзе

Савет Мiнiстраў у выкананне даручэння кiраўнiка дзяржавы прыняў шэраг мераў па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату i прыцягненню да адказнасцi службовых асобаў за парушэнне дзеючага заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Кiраўнiкi арганiзацый, у якiх выяўлены парушэннi парадку работы са зваротамi грамадзян па прынцыпу «адно акно», прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi. Акрамя таго, па даручэнню ўрада дадаткова прыцягнуты да адказнасцi кiраўнiцкiя кадры цэнтральных апаратаў мiнiстэрстваў i аблвыканкамаў, якiя не арганiзавалi выкананне i кантроль за выкананнем устаноўленага парадку работы на падставе заяўнага прынцыпу.

Так, меры дысцыплiнарнага спагнання выкарыстаны ў адносiнах да першага намеснiка начальнiка ўпраўлення юстыцыi Брэсцкага аблвыканкама П. Баброўскага, намеснiка начальнiка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркi Вiцебскага аблвыканкама Н. Мярэчка, выконваючага абавязкi першага намеснiка i намеснiка старшынi камiтэта па працы i сацыяльнай абароне Вiцебскага аблвыканкама С. Спiрыдонава i С. Галубковай, начальнiка аддзела кадравай работы i справаводства ўпраўлення адукацыi названага аблвыканкама М. Савельевай, старшынi Жлобiнскага райвыканкама М. Касюкова, намеснiка начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама М. Прыступiна, намеснiка начальнiка ўпраўлення адукацыi гэтага ж аблвыканкама В. Петрусенка. Старшынi Баранавiцкага гарвыканкама В. Дзiчкоўскаму i начальнiку ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама В. Мiлашэўскаму ўказана на недахопы ў арганiзацыi работы са зваротамi грамадзян.

Аналiз прынятых дадатковых мераў па прыцягненню да адказнасцi службовых асобаў на месцах за недахопы ў рабоце са зваротамi грамадзян, выяўленыя камiсiяй Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, паказаў, што таксама накладзены спагнаннi:

па Вiцебскай вобласцi: кiраўнiку спраў Талачынскага райвыканкама В. Рашэтнiкаву аб’яўлена заўвага, кiраўнiку спраў Пастаўскага райвыканкама А. Мышко аб’яўлена заўвага, старшынi Варапаеўскага пасялковага выканаўчага камiтэта А. Алiхверу аб’яўлена вымова, начальнiку аддзела па будаўнiцтву, архiтэктуры i жыллёва-камунальнай гаспадарцы Талачынскага райвыканкама Л. Лемешавай аб’яўлена заўвага. Акрамя таго, 13 службовых асобаў Вiцебскага, Аршанскага, Полацкага гарвыканкамаў, Дубровенскага, Мiёрскага, Аршанскага райвыканкамаў за валакiту ў разглядзе зваротаў грамадзян прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi;

па Гомельскай вобласцi: кiраўнiку спраў В. Басюку i загадчыку аддзела адукацыi Петрыкаўскага райвыканкама В. Лазарчуку аб’яўлены вымовы. Лазарчуку таксама панiжаны клас дзяржслужачага тэрмiнам на 3 месяцы;

па Гродзенскай вобласцi: на начальнiка ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне Зяльвенскага райвыканкама накладзены штраф у памеры 4 базавых велiчынь, начальнiку ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне Лiдскага гарвыканкама аб’яўлена заўвага, дырэктару сярэдняй школы № 5 Смаргонi В. Храмянкову аб’яўлена заўвага;

па Мiнскай вобласцi: сакратару Старобiнскага пасялковага выканкама Салiгорскага раёна Т. Адамовiч аб’яўлена вымова, сакратару Долгаўскага сельвыканкама таго ж раёна В. Тамiлаву аб’яўлена заўвага;

па Магiлёўскай вобласцi: старшынi Восаўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна В. Гардзiевiчу i старшынi Варатынскага сельвыканкама таго ж раёна аб’яўлены вымовы;

па гораду Мiнску: намеснiку кiраўнiка адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна А. Красуцкаму аб’яўлена вымова, намеснiку кiраўнiка адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна Д. Навiцкаму аб’яўлена вымова, першаму намеснiку кiраўнiка адмiнiстрацыi Савецкага раёна А. Шклярыку аб’яўлена заўвага, першаму намеснiку кiраўнiка адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна Н. Скiпору аб’яўлена заўвага.

Вывучэнне спраў на месцах паказала, што ў большасцi выканаўчых i распарадчых органаў у апошнi час значна павышана адказнасць кадраў i патрабавальнасць да службовых асобаў за работу з насельнiцтвам.

Ул. iнф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Мiнiстраў у выкананне даручэння кiраўнiка дзяржавы прыняў шэраг мераў па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату i прыцягненню да адказнасцi службо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика