Cучасная бытавая тэхніка — з беларускіх канвеераў
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Прэм’ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi наведаў у Гомелі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гомельбудматэрыялы» i «Электраапаратура». Мэтай вiзiту на першае прадпрыемства было вызначыцца па будаўнiцтву другой лiнii па выпуску мiнералаватнага ўцяпляльнiка. Справа ў тым, што ў вераснi 2005 года тут была запушчана ў дзеянне лiнiя па вытворчасцi ўцяпляльнiка на аснове каменнай ваты, i гэта дазволiла закрыць патрэбы беларускiх прадпрыемстваў на 70 працэнтаў. Астатняя колькасць набывалася за валюту за мяжой.
Як вядома, рэспублiка нарошчвае будаўнiцтва жылля, i нам гэты ўцяпляльнiк патрэбен. Акрамя таго, маецца магчымасць прадаваць яго iншым краiнам. Таму, каб цалкам задаволiць унутраныя патрэбы i павялiчыць экспарт, i было прынята рашэнне пабудаваць у 2008 годзе, па сутнасцi, новы завод. Сёлета пачнецца яго ўзвядзенне. Магутнасць — 500 тысяч квадратных метраў мiнеральных плiт у год. На «Электраапаратуры» прэм’ер-мiнiстр азнаёмiўся з ходам падрыхтоўкi вытворчасцi па павелiчэнню аб’ёмаў i пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыi — газавых i электрычных плiт. Зараз у год iх выпускаецца 60 тысяч, i па сваёй цане яны ў два разы таннейшыя, чым на еўрапейскiм рынку. Сяргей Сiдорскi даў даручэнне мiнiстэрствам эканомiкi i энергетыкi, i прадпрыемствам «Атлант», «Электраапаратура» i брэсцкаму заводу «GEFEST» на працягу месяца прыняць узгодненыя рашэннi па развiццю гэтых прадпрыемстваў з тым, каб стварыць магутны холдынг па выпуску канкурэнтаздольнай бытавой тэхнiкi. На пасяджэннi ў аблвыканкаме было абмеркавана i пытанне аб далейшым развiццi Глушкевiцкага шчэбеневага завода.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi наведаў у Гомелі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гомельбудматэрыялы» i «Электраапаратура» |
|