Урад Беларусi зацвердзiў дыферэнцыяваныя тарыфы на электраэнергiю ў розны час сутак
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў ад 30 студзеня 2007 года № 116. 1 кВт.г электрычнай энергii ў абсталяваных электрычнымi плiтамi жылых дамах (кватэрах) у зоне мiнiмальных i максiмальных нагрузак каштуе Br54,1 i Br162,3 адпаведна, 1 кВт.г электраэнергii для патрэб ацяплення i гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш як 5 кВт — Br112,1 i Br336,3, а таксама 1 кВт.г электраэнергii, за выключэннем пералiчаных вiдаў каштуе пры мiнiмальных нагрузках Br74,7, максiмальных — Br224,1. У выхадныя i святочныя днi тарыф на электрычную энергiю прымяняецца ў зоне мiнiмальных нагрузак. Устаноўлены таксама часавыя перыяды зоны мiнiмальных нагрузак: студзень — сакавiк, кастрычнiк — снежань з 11.00 да 17.00 i з 20.00 да 8.00, красавiк — верасень з 11.00 да 19.00 i з 22.00 да 8.00. Часавымi перыядамi зоны максiмальных нагрузак з’яўляюцца студзень — сакавiк, кастрычнiк — снежань з 8.00 да 11.00 i з 17.00 да 20.00, красавiк — верасень з 8.00 да 11.00 i з 19.00 да 22.00, патлумачылi ў апараце Саўмiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў ад 30 студзеня 2007 года № 116 |
|