Хроніка апошніх падзей
БЕСПАРАДКI Ў IЕРУСАЛIМЕ
У цэнтры Iерусалiма ўчора адбылiся сутыкненнi палiцыi з арабскай моладдзю, у ходзе якiх былi паранены больш за 30 чалавек — 15 праваахоўнiкаў i 18 дэманстрантаў. Арабы закiдвалi палiцэйскiх камянямi, бутэлькамi з гаручай сумессю i iншымi цяжкiмi прадметамi. Палiцыя адказвала шумавымi гранатамi, слёзатачывым газам i iншымi спецсродкамi. Сутыкненнi адбылiся ў гiстарычнай частцы горада ля Храмавай гары, дзе знаходзiцца мячэць Аль-Акса. Дэманстранты пратэставалi супраць будоўлi на гары пешаходнага моста i археалагiчных раскопак побач з храмам, якiя могуць пашкодзiць мячэць. АТАКА З КОСМАСУ У Iндыi метэарыт забiў двух чалавек i паранiў пецярых. Iнцыдэнт адбыўся ў вёсцы Банчола штата Раджастан. На групу качэўнiкаў, якiя сядзелi ў полi, з неба звалiўся невядомы лятальны аб’ект. Адбыўся выбух, на месцы якога стварыўся невялiкi кратэр. Два чалавекi загiнулi, пяцёра паранены. Аб’ект аказаўся невялiкiм метэарытам. 2000 АФIЦЭРАЎ-ЗЛАЧЫНЦАЎ У расiйскай армii служаць больш за дзве тысячы афiцэраў, якiя здзейснiлi наўмысныя злачынствы ў час праходжання ваеннай службы, заявiў галоўны ваенны пракурор РФ Сяргей Фрыдзiнскi. Ён таксама адзначыў, што толькi летась некалькi дзесяткаў афiцэраў, якiя мелi судзiмасцi, здзейснiлi паўторныя злачынствы. Дарэчы, афiцэраў-злачынцаў у Расii з армii не звальняюць, i толькi зараз у Савет Федэрацыi выносiцца прапанова аб такiм рашэннi. СТАРАЖЫТНЫЯ РАМЭО I ДЖУЛЬЕТА? Днямi ў раёне iтальянскага горада Мантуя, мястэчку Вальдара, археолагi раскапалi шкiлеты мужчыны i жанчыны, якiя праляжалi абняўшыся прыкладна 5—6 тысяч гадоў. Знаходка адносiцца да перыяду неалiту. Папярэднi агляд пары, якая атрымала назву «Вальдарскiя палюбоўнiкi», паказаў, што ў мужчыны ў пазваночнiку захраснула страла, а жанчыне страла трапiла ў бок. Згодна з адной з версiй, мужчына быў забiты, а жанчына была яму ахвяраваная i пахаваная побач. У ТУРМУ ЗА... ПРАГУЛЫ Ў ШКОЛЕ Школьнiцу з горада Герлiц (федэральная зямля Саксонiя, Германiя) прыгаварылi да двух тыдняў турэмнага зняволення за сiстэматычныя прагулы. У мясцовым Мiнiстэрстве адукацыi патлумачылi такое суровае рашэнне суда тым, што бацькi 15-гадовай дзяўчынкi адмовiлiся плацiць штраф, а сама прагульшчыца ўхiлiлася ад грамадскiх работ. Як паведамляецца, вучанiца прапусцiла «значную» колькасць урокаў. $500 ТЫСЯЧ ЗА СМЕРЦЬ У ЗША раптоўна памерла 39-гадовая зорка часопiса Playboy, фотамадэль i кiнаактрыса Анна Нiколь Смiт. Анна (сапраўднае iмя Вiкi Лiн Хоган) стала сусветна вядомай у 90-я гады мiнулага стагоддзя пасля таго, як яе фотаздымкi з’явiлiся ў вядомым эратычным часопiсе Playboy. У 1994 годзе 26-гадовая мадэль выйшла замуж за 89-гадовага мiльярдэра Говарда Маршала, якi праз 14 месяцаў памёр. Пасля таго яна доўгi час судзiлася з яго сынам Пiрсам за спадчыну, i толькi ў маi мiнулага года суд прызнаў за ёй гэтае права. Па самай распаўсюджанай версii прычынай яе смерцi сталi наркотыкi, пасля прыёму якiх у яе спынiлася сэрца. Як стала вядома, кадры апошнiх хвiлiн жыцця Анны Нiколь Смiт былi прададзеныя за 500 тысяч долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Iерусалiма ўчора адбылiся сутыкненнi палiцыi з арабскай моладдзю, у ходзе якiх былi паранены больш за 30 чалавек — 15 праваахоўнiкаў i 18 дэм |
|