21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слепата

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Кароткая iнфармацыя пра гэты трагiчны выпадак прайшла ў прэсе, i толькi адна газета «па гарачых слядах» напiсала больш падрабязна. Праўда, пацярпелая Юля Станюк лiчыць, што не ўсё было так. Але тады зрабiў уплыў эмацыянальны фактар, ды i да суда яшчэ было далёка. А сёння, калi ўсё супакоiлася, а суд Баранавiцкага раёна падвёў пад той падзеяй рысу, то можна пра ўсё пагаварыць грунтоўна.

Каля 14 гадзiн 1 кастрычнiка 2006 года жыхар вёскi Малая Сваротва Мiкалай Зенька паставiў у лесе самастрэл на дзiка. Побач было кукурузнае поле, i зверы выходзiлi на яго падсiлкавацца. Самастрэл дзейнiчаў па прынцыпу мышалоўкi. Калi дзiк натыкаўся на расцяжку, якая на вышынi 35-40 см перагароджвала сцежку, адбываўся стрэл.

Паставiўшы сваё небяспечнае прыстасаванне, М. Зенька падаўся дадому i на паўдарозе сустрэў Юлю Станюк i Дзянiса Адамчука — яны iшлi ў грыбы. Перакiнуўшыся словам з хлопцам, 69-гадовы пенсiянер пайшоў сваёй дарогай. Ён мог папярэдзiць маладых, але яму падалося, што тыя пакрочылi ў другi бок, i таму прамаўчаў. Магчыма, гэта i так, але якi браканьер будзе расказваць пра свае сакрэты?

У лесе Юля i Дзянiс разышлiся ў розныя бакi, i дзяўчына выпадкова зачапiла тую злашчасную расцяжку. Стрэлам з самастрэла Юлi было нанесена цяжкае раненне: перабiта косць бядра, рваныя раны правага i левага бядра... Прыбег Дзянiс, а следам яго бацька, якi непадалёк пасвiў кароў. Хлопец падаўся ў вёску па дапамогу, а старэйшы Адамчук перавязаў параненую. У бальнiцы ёй зрабiлi аперацыю. Можна сказаць, што Юлi пашанцавала, бо калi б зарад трапiў у жывот, наступствы маглi быць непрадказальнымi.

У гэтай справе найбольшую ўвагу прыцягвае наступны факт. М. Зенька заявiў, што самастрэлы ён ставiў з 1991 года i тады вырабляў усе неабходныя боепрыпасы. Чалавек 15 гадоў браканьерствуе i самым варварскiм спосабам (якi даволi часта калечыць звера), а пра гэта нiхто ў вёсцы не ведае?

Безумоўна, гэта не так. Два гады таму леснiкi забралi гэты самастрэл з лесу — знайшлi выпадкова. А. Клышка прывёз яго дадаму, i там прыстасаванне для палявання спрацавала — стрэлiла. Самастрэл быў разабраны на часткi, але неўзабаве знiк з двара i зноў апынуўся ў М. Зенькi. Чаму ўжо тады не паступiла ў мiлiцыю заява, што знойдзена агнястрэльнае прыстасаванне? Ды i спробу незаконнага палявання неабходна было б дакументальна зафiксаваць.

А той факт, што Зеньку мiлiцыя вылiчыла адразу ж, гаворыць сам за сябе. Чым займаецца мясцовы пенсiянер, калi не для ўсiх, то для многiх жыхароў вёскi не было сакрэтам. Але маўчалi, хоць на месцы Юлi мог апынуцца кожны.

Iмкненне на ўсё, што не датычыцца цябе, заплюшчваць вочы — гэта не грамадзянская пазiцыя, а местачковая слепата. Хоць тут нельга не ўлiчваць i фактар стаўлення да браканьерства ў цэлым. Яно ў нас яшчэ не лiчыцца злачынствам у прамым значэннi гэтага слова.

Зенька заявiў, што за 15 гадоў ён нiводнага дзiка не ўпаляваў, хоць самастрэлы ставiў рэгулярна. Як яно там было на самай справе, невядома, але няўжо сам М. Зенька не падумаў, што на лясную сцяжынку замест дзiка можа выйсцi чалавек?

Пенсiянер растлумачыў, што подступы да самастрэла ён «агароджваў» нiткай, якая была нацягнута прыкладна ў метры ад зямлi. Калi чалавек кранаў яе, то самастрэл ужо стрэлiць не мог. Асабiста я ў такую складаную сiстэму папярэджвання не веру, ва ўсякiм разе, на гэты раз яна не спрацавала. Хоць цi была тая нiтка ўвогуле?

Пры вобыску ў Зенькi знайшлi паляўнiчыя патроны, два пiраўдарнiкi, два нажы, якiя належалi да халоднай зброi, нейкае шэрае сыпучае рэчыва ў бляшанцы... Але пад крымiнальны артыкул за выраб гладкаствольнай зброi (самастрэла), як i боепрыпасаў пенсiянер не падпаў, бо тады, калi ўсё гэта выраблялася, у адпаведнасцi з Крымiнальным кодэксам БССР 1960 года за такiя дзеяннi крымiнальнай адказнасцi не было. Цiкава, а цi ёсць у нас адказнасць за захаванне боепрыпасаў цi iх кампанентаў?

А падпаў М. Зенька толькi пад артыкул за нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасцi.

Калi пiсалiся гэтыя радкi, у Юлi Станюк знялi швы. Яна атрымала iнвалiднасць другой групы i яшчэ ходзiць з мылiцамi — лячэнне працягваецца пяты месяц i невядома, калi закончыцца. Праўда, дзяўчына спадзяецца, што ўсё будзе добра, i на М. Зеньку не трымае крыўды. Нават на судзе яна не хацела, каб пенсiянера моцна каралi. Галоўнае, што Дзянiс не пакiнуў яе ў цяжкую хвiлiну.

На судзе Зенька поўнасцю прызнаў сваю вiну i гэта, як i iншыя акалiчнасцi, былi прызнаныя судом змякчаючымi.

Пацярпелай М. Зенька павiнен выплацiць 5 млн рублёў i больш за мiльён — бальнiцы за лячэнне.

А пакаранне састарэлы браканьер атрымаў у выглядзе «...абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмiнам на два гады».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кароткая iнфармацыя пра гэты трагiчны выпадак прайшла ў прэсе, i толькi адна газета «па гарачых слядах» напiсала больш падрабязна. Праўда, пацярпелая
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика