Сярод памiлаваных Прэзiдэнтам — большасць жанчын
Сяргей ПРОТАС
Летась указамi кiраўнiка дзяржавы памiлавана 168 асуджаных. Сярод iх 128 — жанчыны, большасць з якiх мае непаўналетнiх дзяцей. Гэта iстотная дынамiка ў выкарыстаннi iнстытута памiлавання. Для параўнання: за 2002—2005 гады было памiлавана 15 асуджаных.
Накiраванасць прыняцця дзяржаўных рашэнняў аб памiлаваннi ў большасцi менавiта жанчын тлумачыцца як асобым значэннем для Беларусi 2006 года як Года мацi, так i тым, што ў цэлым з боку Прэзiдэнта пастаянна асаблiвая ўвага надаецца ўмацаванню асноў мацярынства i дзяцiнства ў краiне. Выкарыстанне памiлавання заўсёды асноўваецца на строга iндывiдуальнай ацэнцы ўсёй iнфармацыi, якая характарызуе асобу i яе процiпраўныя дзеяннi. На падставе гэтага выпрацоўваецца калектыўнае меркаванне дзеючай пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Камiсii па пытаннях памiлавання i кiраўнiком дзяржавы прымаюцца рашэннi аб памiлаваннi. Разам з тым памiлаванне — гэта не ўсёдараванне. I няма сэнсу выкарыстоўваць гэты iнстытут, калi небяспека здзяйснення новых злачынстваў асобай застаецца. Дзяржаўныя меры па памiлаванню асуджаных, якiя актыўна рэалiзуюцца ў нашай краiне, сведчаць пра тое, што дзяржава на справе ажыццяўляе прынцып гуманiзму ў галiне крымiнальна-прававой палiтыкi. Людзi, якiя аступiлiся, але раскаялiся ў здзейсненых злачынствах i iмкнуцца стаць паўнапраўнымi членамi грамадства, маюць права разлiчваць на давер i падтрымку дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась указамi кiраўнiка дзяржавы памiлавана 168 асуджаных. Сярод iх 128 — жанчыны, большасць з якiх мае непаўналетнiх дзяцей |
|