21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асобная сям’я — асобная кватэра. Але... на паперах

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крыўда

Я з жонкай i сям’я нашай дачкi (муж, сын) жывём у адной двухпакаёвай кватэры. Жылая плошча 27,41 кв.м. Ванны i гарачай вады няма, пакоi не iзаляваныя... З 18.07.1984 года, больш за 20 гадоў, мы з жонкай стаiм у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Былi ў асобным спiсе на атрыманне сацыяльнага жылля. I нават пад нумарам 1. Чаму пiшу пра гэта ў мiнулым часе?

Зусiм нядаўна, у студзенi 2007 года, нас запрасiлi ў аддзел будаўнiцтва i жыллёва-камунальнай гаспадаркi нашага райвыканкама. Папрасiлi прадставiць даведкi аб даходах сям’i. Аблiчыць iх, гэтыя даходы, вялiкай цяжкасцi не склала, бо ў жонкi пенсiя 177 тысяч рублёў, а ў мяне — 300. Аддалi мы гэтую «раскладку», i якое ж было здзiўленне, калi ў хуткасцi з райвыканкама прыйшла папера, у якой паведамлялася, што з асобнага спiсу на атрыманне сацыяльнага жылля нас выключылi. На законных падставах, гэта значыць згодна з пастановай Савета Мiнiстраў краiны ад 29 лiстапада 2006 года №1593, дзе напiсана, што грамадзяне, сярэднямесячны сукупны даход якiх на кожнага члена сям’i, падлiчаны за апошнiя 12 месяцаў, перавышае зацверджаны пражытковы мiнiмум у памеры 165 790 рублёў, права на сацыяльнае жыллё не маюць. Нас, адпаведна, пераводзяць у агульны спiс — пад № 5.

Як быццам, прыгожая i гэтая лiчба — не вялiкая, але ў нашым выпадку няхай i 305. Мая пенсiя разам з жончынай перавышае той мiнiмум на 156 тысяч рублёў. З iх больш 100 тысяч кожны месяц iдзе на лекi. Плюс аплата за гэту кватэру, святло, ацяпленне... Дзе нам браць грошы на будаўнiцтва цi куплю жылля?

Ды i, шчыра кажучы, вельмi цiкава было б паглядзець на тых, хто спрабаваў пражыць (у горадзе) на гэты пражытковы мiнiмум у 165 790 рублёў. Зрабiце раскладку, падзялiцеся вопытам. За падобны — падзякавалi б, вiдаць, не толькi мы...

I яшчэ. Не было б так крыўдна, магчыма, калi б так абышлiся з маладымi, з тымi, каму 40 гадоў, 50, каму можна яшчэ не чакаць бясплатнага жылля, а нешта мяняць у жыццi, будаваць самому, шукаць работу. А так... Мне 70, iнвалiд трэцяй групы, жонцы 63.

Выходзiць, што права — хоць некалi — ды атрымаць асобнае добраўпарадкаванае жыллё мы з ёй пазбаўлены?

Л.А.Радзевiч, г.Смаргонь

Ад рэдакцыi. На... другi погляд праблемы ў гэтым лiсце, як быццам, няма: разам з пенсiянерамi-бацькамi жывуць працаздольныя, вiдаць, дачка, яе муж, а, мо, нават i ўнук (пра iх у пiсьме, на жаль, нi слова. — Рэд.). То няхай яны стаяць на ўлiках, бяруць крэдыты, будуюць жыллё. I, такiм чынам, паляпшаюць жыллёвыя ўмовы — свае i, адпаведна (выселiўшыся з гэтай кватэры), сваiх бацькоў-пенсiянераў. Але ж, згодна з Канстытуцыяй (арт. 48) кожны чалавек мае права на жыллё. А значыць, проста павiнен мець яшчэ i шанц атрымаць яго, купiць, пабудаваць...

З апошнiм, як вы разумееце, праблемы няма: абы грошы — i прададуць, i пабудуюць, i рамонт зробяць на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх стандартаў...

Што ж рабiць, калi грошай на гэта няма i нават быць не можа, бо ўжо не тыя гады, не тое здароўе?

Тут, як нам падаецца, чалавеку проста павiнна дапамагаць дзяржава...

Вiдавочна — забяспечыць сацыяльным (гэта значыць, бясплатным) жыллём усiх пенсiянераў, iнвалiдаў, маламаёмных i г.д., якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу, яна не можа. Але ж i пазбаўляць iх, тых, хто прастаяў у чарзе 10, 15, а то i 20 гадоў, апошняга — надзеi... А да таго ж яшчэ «ставiць у вiну» гэтым людзям тое, што яны працавалi i ў вынiку атрымлiваюць пенсiю большую, чым той пражытковы мiнiмум, не гуманна i не лагiчна.

Згодны — «парог» нейкi быць павiнен, але ж, вiдаць, не на ўзроўнi «падлогi» i «плiнтуса»?

Спадзяёмся, што на гэтае пытанне нашым чытачам змогуць адказаць найперш спецыялiсты з мiнiстэрстваў сацыяльнай абароны, архiтэктуры i будаўнiцтва.

Р.S. Калi матэрыял быў падрыхтаваны да друку, пошта прынесла яшчэ адзiн лiст. На гэты раз — з Бабруйска, ад 70-гадовай Соф’i Сямёнаўны Цiшковай, якая стаяла ў чарзе на атрыманне жылля з 1970 года, дагэтуль не атрымала яго i баiцца, што атрымаць не паспее, бо яе таксама з чаргi здымаюць. Па той самай прычыне. Значыць, праблема, сапраўды ёсць. I вырашаць яе неяк трэба.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з жонкай i сям’я нашай дачкi (муж, сын) жывём у адной двухпакаёвай кватэры. Жылая плошча 27,41 кв.м. Ванны i гарачай вады няма, пакоi не iзаляваныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика