21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсiянер замучыў палiцэйскiх

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

Адзiнокi нямецкi пенсiянер, якому хацелася пагутарыць, больш за 200 разоў за выхадныя тэлефанаваў у палiцыю.

Хатнi тэлефон 62-гадовага мужчыны быў заблакiраваны за няплату, i адзiным нумарам, па якому ён мог патэлефанаваць, аказаўся бясплатны экстранны выклiк палiцыi — «110». Цярпенне палiцэйскiх лопнула, i на кватэру да мужчыны быў накiраваны нарад. Аднак калi палiцэйскiя прыбылi на месца, пенсiянер затаiўся i дзверы iм не адчынiў, а пасля, як яны сышлi, патэлефанаваў па «110» яшчэ каля 30 разоў. Званкi спынiлiся пасля таго, як тэлефонныя рахункi пенсiянера былi аплачаны, i ён атрымаў магчымасць размаўляць з кiм пажадае.

ПРАВААХОЎНIКI АБ’ЯВIЛI Ў ВЫШУК... КАРПА

Усе падраздзяленнi Цэнтральнага Кiтая былi мабiлiзаваны на пошукi 3-кiлаграмовага карпа, якi знiк з прыватнай клiнiкi ў горадзе Ханьфан правiнцыi Хубэй.

Перапалох выклiкала паведамленне ўладальнiка клiнiкi, якi заявiў, што вымачыў карпа ў растворы мыш’яку, каб затым выкарыстаць рыбу ў лячэннi традыцыйнай медыцынай. Каб высушыць карпа, мужчына павесiў яго на вулiцы, аднак калi вярнуўся, атручанай рыбы на месцы не аказалася. Пошукамi карпа займаюцца супрацоўнiкi з 31 мясцовага ўчастка, а таксама сотнi добраахвотнiкаў з рабочых камiтэтаў суседнiх раёнаў. У праваахоўных органах выказваюць апасенне, што хто-небудзь з’есць атручаную рыбу. Па радыё i тэлебачанню, а таксама пры дапамозе SMS распаўсюджваюцца папярэджаннi палiцыi з просьбай вярнуць карпа. Высвятляецца i тое, адкуль ва ўладальнiка клiнiкi аказалася такая колькасць мыш’яку.

УЦЕКАЧА НЕ ХАЦЕЛI САДЖАЦЬ У ТУРМУ

Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бельгii. Улады турмы не хацелi ўпускаць у яе чалавека, якi раней збег адтуль, з-за адсутнасцi ў яго пасведчання асобы.

Хакiм Жазуанi, якi адбываў тэрмiн у турме горада Гент за крадзяжы i гандаль наркотыкамi, збег падчас вiзiту да ўрача. Адразу пасля гэтага ён быў аб’яўлены ў вышук. Аднак калi малады чалавек, пад уплывам свайго адваката, вырашыў усё ж такi вярнуцца, яго проста адмовiлiся ўпускаць у турму, таму што ў яго не было пры сабе пасведчання асобы. Каментуючы сiтуацыю, дырэктар турмы Верв’е П’ер Дэцiла заўважыў: «Мы нiколi не бачылi гэтага чалавека раней i не маглi пазнаць яго. Уяўляеце, якi б быў скандал, калi б я зачынiў у камеры iншага чалавека».

ВЯРНУЛА ВЫКРАДЗЕНАЕ З ДАПАМОГАЙ SMS

Кiтайскi злодзей вярнуў жанчыне выкрадзеныя грошы i мабiльнiк, пасля таго як яна напiсала яму больш за 20 SMS.

Пэн Айунг, настаўнiца з правiнцыi Шандонг, ехала з працы дадому на веласiпедзе, калi малады чалавек сарваў з яе пляча сумку, у якой былi мабiльнiк, банкаўскiя карткi i каля 630 долараў ЗША. Перш чым звярнуцца ў палiцыю, настаўнiца вырашыла самастойна вярнуць рэчы. Яна стала пiсаць SMS-кi. У першым паведамленнi Пэн напiсала: «Я Пэн Айунг, настаўнiца сярэдняй школы. Вы, мабыць, зараз перажываеце не лепшыя часы. Калi так, то я вас не вiнавачу». Так як на паведамленне нiхто не адказаў, яна працягвала: «Пакiньце сабе грошы, калi яны вам сапраўды неабходныя. Чалавеку ўласцiва памыляцца. Самае галоўнае — выпраўляць свае памылкi». У такiм стылi было напiсана 21 паведамленне. Адказу на iх не было. А праз некалькi дзён сумка з выкрадзенымi рэчамi ляжала ля дзвярэй. Унутры таксама было пiсьмо: «Дарагая Пэн. Мне вельмi шкада! Я памылiўся. Калi ласка, прабачце мяне. Вы былi да мяне вельмi добрымi, хоць я вас i абакраў. Я пастараюся стаць на правiльны шлях i весцi прыстойны лад жыцця».

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiнокi нямецкi пенсiянер, якому хацелася пагутарыць, больш за 200 разоў за выхадныя тэлефанаваў у палiцыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика