21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ШАЛЯЎ чакаюць новыя прыемныя знаёмствы, а СТРАЛЬЦОЎ — рэалiзацыя творчых планаў

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Пераадолець перашкоды, якiя ўзнiкаюць, дазволяць душэўны спакой i ўпэўненасць у правiльна выбраным накiрунку i асабiстых сiлах. У аўторак не варта давяраць усiм без разбору: патрабуйце дакументальнага пацвярджэння кантактаў. У чацвер пастарайцеся правесцi вечар з каханым чалавекам, iнакш у вас можа з’явiцца нагода для рэўнасцi. Пятнiца — дзень абяцання. Вас чакаюць сустрэчы з людзьмi з даўняга мiнулага i новыя знаёмствы. У выхадныя днi не варта дзялiцца сваiмi тайнамi нават з самымi блiзкiмi людзьмi.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень абяцае быць напоўненым эмацыянальнымi пераменамi i падзеямi. Iмкнучыся да поспеху, запасiцеся трываласцю, упартасцю, iнтуiцыяй. Зносiны i вялiкая колькасць сустрэч дазволяць падтрымлiваць сябе ў тонусе. I не забывайцеся ўзбагачаць сваю галаву новай iнфармацыяй, бо веды — сiла. Справы на працы абяцаюць скласцiся даволi паспяхова, а дасягненнi могуць здзiвiць нават вас. У панядзелак пажадана пазбягаць мiтуснi i скараспелых неабдуманых рашэнняў. У аўторак добра займацца афармленнем афiцыйных папер i наведваннем афiцыйных устаноў. Але неабходна ўлiчваць, што паспяховасць такiх мерапрыемстваў залежыць ад вашай эмацыянальнай раўнавагi. У сераду, пры неабходнасцi, можна звярнуцца па дапамогу да партнёраў па бiзнэсу — яны дапамогуць, калi змогуць. Чацвер — удалы дзень для паездак. У пятнiцу пастарайцеся не стаць iнiцыятарам канфлiктных сiтуацый — паспрабуйце лепш прысвяцiць гэты дзень адпачынку на свежым паветры. Нядзеля — спрыяльны дзень для вырашэння сямейных праблем.

БЛIЗНЯТЫ. Сабярыцеся з сiламi i зрабiце на гэтым тыднi як мага больш работы, нават калi на вашым шляху будуць пастаянна ўзнiкаць непрадбачаныя абставiны. У якасцi ўзнагароды перад вамi могуць адкрыцца новыя перспектывы. Асноўныя праблемы павiнны адысцi ў мiнулае. Тайныя нядобразычлiўцы, калi яны маюцца, хутчэй за ўсё, праявяць сябе, зрабiўшы памылку. Першая палова тыдня будзе больш насычанай, чым другая: выкарыстоўвайце спрыяльнае размяшчэнне зорак i максiмальна рэалiзуйце свае магчымасцi. У пятнiцу старайцеся не ленавацца, хоць гэта i будзе няпроста. Прысвяцiце адзiн з выхадных сябрам, а другi — сабе. Не дазваляйце каб калегi цi, напрыклад, начальнiкi спакушалiся на ваш асабiсты час.

РАК. З’явяцца новыя дзелавыя партнёры i заступнiкi — у сувязi з гэтым вы можаце рэалiзаваць самыя дзёрзкiя планы, стварыць добры задзел на будучыню, палепшыць матэрыяльнае становiшча. Удача будзе спадарожнiчаць у самых розных справах. Першая палова тыдня будзе поўная цiкавых i нават загадкавых сустрэч i запомнiцца надоўга. У аўторак, магчыма, вы нарэшце справiцеся са складанымi задачамi — i гэта выклiча мноства перамен у прафесiйным плане. Цалкам рэальныя праблемы з пажылымi бацькамi, а таксама вiзiт кагосьцi з родных.

ЛЕЎ. Вы не проста абавязаны — вы будзеце вымушаны даводзiць да завяршэння практычна ўсе пачатыя справы менавiта на гэтым тыднi. У аўторак прыток сiл дазволiць у лiтаральным сэнсе звярнуць горы. Могуць ажыццявiцца нават самыя нязбытныя мары. Галоўнае — не сумнявайцеся, бо ўсё залежыць ад вас. У выхадныя днi няблага пройдзе арганiзацыя невялiкага свята.

ДЗЕВА. Тыдзень прыдатны для заняткаў, прысвечаных павышэнню прафесiйнага ўзроўню. Вам будзе спадарожнiчаць удача i раскрыццё творчага патэнцыялу ў галiне навучання i самаадукацыi. Тыдзень будзе цiкавы i насычаны падзеямi. Аднак у гэты перыяд вам будзе ўласцiва асаблiвая прамалiнейнасць. Абвострыцца пачуццё гумару. Калi вы не будзеце праяўляць залiшняй прынцыповасцi, то ва ўсiх бiтвах з апанентамi атрымаеце перамогу. Невялiкi адпачынак, нядоўгая паездка цi падарожжа дазволяць развеяцца i ўбачыць сiтуацыю, якая склалася, збоку.

ШАЛI. Панядзелак — дзень спаборнiцтваў. Гэты занятак можа паглынуць усе вашы думкi. Пастарайцеся своечасова спынiцца — толькi тады ў вас з’явяцца шанцы на поспех. У аўторак могуць чакаць новыя прыемныя знаёмствы, якiя з цягам часу перарастуць у сапраўднае сяброўства. У сераду можаце рэалiзаваць свае задумы, але для гэтага спатрэбiцца шмат цярпення i вытрымкi. У суботу непажадана лгаць, бо падман можа хутка раскрыцца.

СКАРПIЁН. Настае тыдзень даволi ўдалы ў эмацыянальным плане. Найбольш верагодны яе мiнус — магчымая паломка якой-небудзь тэхнiкi, хутчэй за ўсё бытавой. Але нават гэта не выведзе вас з раўнавагi. У панядзелак асцерагайцеся чужых парад: не выключана, што iх будуць даваць скрытыя нядобразычлiўцы. У аўторак вы будзеце як нiколi лёгкiя на пад’ём, але лепш большую частку часу прысвяцiць завяршэнню неадкладных спраў. У пятнiцу падумайце, што б вы хацелi змянiць, — у блiжэйшай будучынi ў вас з’явiцца такая магчымасць. Вы будзеце прыемным суразмоўцам, так што не цурайцеся кампанii.

СТРАЛЕЦ. Неабходна засяродзiцца на самай важнай справе ў дадзены момант часу. Давядзецца адстойваць свае iнтарэсы ў адносiнах з партнёрамi. Рэальна разлiчвайце свае сiлы, пастарайцеся на працы вырашаць толькi тыя праблемы, якiя залежаць ад вас. У панядзелак пастарайцеся пазбягаць канфлiктаў i авантур, якiя могуць прынесцi страты. Пятнiца — цудоўны дзень для рэалiзацыi творчых планаў. Але не варта пакуль дзялiцца сваiмi задумамi з начальствам: яно можа не зразумець вас i задушыць адзiн з самых цудоўных парываў.

КАЗЯРОГ. Каб не расчаравацца ў вынiках сваёй дзейнасцi, не спрабуйце плыць супраць цячэння. Хочацца вызначыцца — будзьце па-свойму арыгiнальныя, але засцерагайцеся эпатажу. Тыдзень вельмi спрыяльны для творчых заняткаў, якiя патрабуюць адасаблення. Рэклама сваёй персоны не рэкамендуецца. Перш чым пачынаць штосьцi новае, упэўнiцеся, што нейкая справа, якую вы лiчыце завершанай, сапраўды даведзена да розуму. Не пакiдайце недапрацовак. Зараз вы на грэбнi хвалi — не забывайцеся дапамагаць iншым. У чацвер знайдзiце час застацца са сваiмi думкамi сам-насам.

ВАДАЛЕЙ. Не iмкнiцеся любой цаной дасягнуць жаданай мэты. Чым менш намаганняў вы будзеце прыкладаць да якой-небудзь справы, тым прасцей яна будзе вырашацца. Магчымы не вельмi прыемныя перамены на працы i неразуменне з боку начальства. Верагодны пэўныя затрымкi з выплатай грошай. У панядзелак пастарайцеся не выплюхваць раздражненне, якое ўзрасло, на акружаючых. Серада можа аказацца днём паездак i сустрэч з сябрамi i знаёмымi. У чацвер верагодны пэўныя непаразуменнi з партнёрамi па бiзнэсу. У пятнiцу рэкамендуецца завяршыць пачатыя раней справы. У выхадныя змена месцаў i ўражанняў — галоўныя ўмовы поспеху.

РЫБЫ. Праца не запатрабуе ад вас залiшняга напружання. На ваш кар’ерны рост можа станоўча паўплываць чалавек, якi даўно з вамi працуе, — вы дарэмна пазбягаеце больш цеснага супрацоўнiцтва з iм. Панядзелак — спрыяльны дзень для пачатку падарожжаў: калi адправiцеся ў паездку, то чакайце выгадных знаёмстваў з замежнымi калегамi i камерцыйных прапаноў, якiя лепш прыняць. Не выключана, што ў аўторак знойдуцца калiсьцi ўкрадзеныя цi згубленыя рэчы. У нядзелю вам давядзецца паспяшацца на дапамогу камусьцi з родных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика