21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нi адна з сацыяльных праграм скарачацца не будзе

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Нягледзячы на новы кошт энергарэсурсаў, нi адна з праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця, запланаваная да выканання ў Мiнскай вобласцi, скарачацца не будзе. Садзейнiчаць гэтаму, паводле слоў старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалая ДАМАШКЕВIЧА, павiнны i абраныя дэпутаты Мiнскага абласнога Савета 25-га склiкання.

Напярэдаднi першай сесii абласнога Савета новага склiкання Мiкалай Дамашкевiч падвёў вынiкi дзейнасцi Савета мiнулага, 24-га склiкання i акрэслiў напрамкi для далейшай работы.

— Дэпутацкi корпус стаў маладзейшым i па складу значна змянiўся. Таму магчымасць праявiць сябе ёсць у кожнага народнага выбраннiка, — падкрэслiў ён.

Работу Савета 24-га склiкання ў аблвыканкаме ацэньваюць як добрую, i аб гэтым сведчаць вынiкi першага года пяцiгодкi: усе прагнозныя паказчыкi выкананы.

— У сувязi з новым коштам на палiва высветлiлася, што для выканання ўсiх задач па далейшаму развiццю Мiншчыны неабходна яшчэ 110 мiльярдаў рублёў, — паведамiў Мiкалай Дамашкевiч. — Крынiцы рэсурсаў ёсць, напрыклад, за кошт скарачэння тэрмiнаў узвядзення аб’ектаў, выкарыстання новых тэхналогiй i iнш. Толькi ў будаўнiчай сферы можна дадаткова атрымаць 20 мiльярдаў, а ў сельскай гаспадарцы, у прыватнасцi, у мясной i малочнай яго галiне ажно 80 мiльярдаў.

Дэпутатам 24-га склiкання, якiя вылучалiся сваёй дзейнасцю на карысць чалавека, старшыня Мiнскага аблвыканкама ўручыў ганаровыя граматы, падзякi i грашовыя прэмii. Мiкалай Дамашкевiч, у адказ на пытанне карэспандэнта «Звязды» расказаў, што паўнамоцтваў для вырашэння пэўных праблем, якiя турбуюць людзей, у дэпутатаў хопiць.

— На сто працэнтаў, i гэта зусiм не хвальба, дэпутат у стане вырашыць праблему чалавека, якi з ёю звярнуўся. Гэтага ад яго патрабуе не толькi закон. Ёсць яшчэ i сумленне, якiм кiруецца дэпутат у час работы. Таму ўсе звароты да народных выбраннiкаў задавальняюцца i пытаннi павiнны вырашацца. Канешне, пры ўмове, што яны мэтанакiраваныя, i чалавеку сапраўды патрабуецца падтрымка ў вырашэннi таго цi iншага пытання, — паведамiў Мiкалай Дамашкевiч.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на новы кошт энергарэсурсаў, нi адна з праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця, запланаваная да выканання ў Мiнскай вобласцi, скарачацца не
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика