Банкаў — шмат...Кватэрнае пытанне Мы з мужам жывём у маленькай двухпакаёўцы i пра пашырэнне жылплошчы, напэўна б, не думалi, але свёкру 75, свекрывi — 72. Здароўе ў абодвух слабое: не сёлета дык налета, не выключана, некага з iх, цi абодвух, давядзецца забiраць да сябе. Да гэтага мы хацелi б падрыхтавацца — пабудаваць цi купiць большую кватэру. Ведаем, што льготныя крэдыты чаргавiкам выдае наш Ашчадны банк. А звычайныя? Якiя банкi? На якiх умовах? (На чарзе на жыллё мы не стаiм.)Iрына С., Магiлёў. Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» Вiктар Савiцкi, такiя крэдыты выдаюцца i Ашчадным банкам «Беларусбанк» i шэрагам iншых банкаў (Белаграпрамбанк, Белпрамбанк, Белiнвестбанк i iнш.). Умовы крэдытавання перыядычна мяняюцца, таму аб дзеючых (на дату звароту ў банк) можна даведацца ў адпаведных фiлiялах канкрэтных банкаў. Да прыкладу, у Белаграпрамбанку ў снежнi 2006 года грамадзянам, якiя не стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, памер крэдыту складаў да 75 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва, тэрмiн крэдытавання — да 15 гадоў, стаўка па крэдыту ў беларускiх рублях — 17 працэнтаў i ў доларах ЗША — 13 працэнтаў гадавых. У Белпрамбудбанку такi крэдыт можна было атрымаць у памеры да 70—90 працэнтаў ад кошту, на тэрмiн да 10 гадоў i пад 15,5 працэнта гадавых у беларускiх рублях (14 працэнтаў — у доларах ЗША). Белiнвестбанк выдаваў такiя крэдыты ў беларускiх рублях пад 15 працэнтаў гадавых (у доларах ЗША — пад 14 працэнтаў), на тэрмiн да 15 гадоў i ў памеры да 80 працэнтаў кошту будаўнiцтва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам жывём у маленькай двухпакаёўцы i пра пашырэнне жылплошчы, напэўна б, не думалi, але свёкру 75, свекрывi — 72 |
|