Хроніка апошніх падзей
IРАН РАСПАЧАЎ МАСАВЫ ВЫПУСК «СТЭЛСАЎ»
Iранскi генерал, кiраўнiк Корпуса вартавых iсламскай рэвалюцыi Ях’я Рахiм Сафавi аб’явiў аб пачатку масавай вытворчасцi беспiлотных лятальных апаратаў па тэхналогii «стэлс». Паводле слоў генерала, новыя самалёты прызначаны для збору разведвальнай iнфармацыi i маюць радыус дзеяння да 700 кiламетраў. «Дрон прайшоў эксперыментальную фазу i запушчаны ў масавую вытворчасць. Мы ўжо выкарыстоўваем яго ў аперацыях», — паведамiў Сафавi. Ён адзначыў, што дзякуючы асобай форме фюзеляжа i крыла, а таксама выкарыстанню спецыяльных матэрыялаў самалёт застаецца незаўважным для радараў. У паведамленнi IRNA гаворыцца, што Iран стаў самадастатковым у вытворчасцi зброi, засвоiўшы выпуск самых розных вiдаў узбраення, у тым лiку балiстычных ракет з радыусам дзеяння да 2000 кiламетраў. У ЛIТВЕ ПРАЙШОЎ ЧЭМПIЯНАТ ЕЖЫ Гэта быў першы нацыянальны чэмпiянат ежы «Досыта-2007». Пераможцам стаў жыхар Вiльнюса Iгар Гальперын, вагой 150 кiлаграмаў, якi з’еў амаль 2,2 кiлаграма ежы — бефстроганаў, плоў, ялавiчыну. Пераможца адзначыў, што проста прыйшоў паспрабаваць i ў яго атрымалася. Перад завяршэннем конкурсу Гальперын перастаў есцi, абапёрся рукой аб стол i выцер пот з iлба. Дапамогi медыкаў, якiя назiралi за спаборнiцтвамi, не спатрэбiлася. РАСIЯ ВЫЙДЗЕ З 300-ГАДОВАГА ЗАГУЛУ У 2008 годзе расiяне стануць менш пiць, заявiў кiраўнiк Расспажыўнагляду Генадзь Анiшчанка. «Думаю, што ў 2008 годзе адбудзецца пералом, i мы, дзякуй Богу, адрадзiмся ў сваiм iмкненнi i пазбавiм Расiю пасля больш як 300-гадовага загулу, iнiцыяванага Пятром Першым, i вернемся на кругi свая, станем патрыярхальнай, шануючай дамастрой у плане спажывання алкаголю краiнай», — заявiў учора Анiшчанка. Паводле iнфармацыi кiраўнiка Расспажыўнагляду, летась колькасць атручэнняў алкаголем скарацiлася на 12,5 тысячы выпадкаў. Анiшчанка таксама паведамiў, што таксiчным гепатытам з-за атручэння сурагатным алкаголем летась захварэлi 16 тысяч расiян, 2 тысячы з якiх памерлi. СЯРОД МIЛЬЯРДЭРАЎ НОВЫ ЛIДАР Уладальнiк «Базавага элемента» Алег Дэрыпаска абагнаў губернатара Чукоткi Рамана Абрамовiча ў рэйтынгу расiйскiх мiльярдэраў па версii часопiса «Финанс». Багацце Дэрыпаскi ацэньваецца ў 21,2 мiльярда долараў, у той час як капiтал Абрамовiча — «усяго» ў 21 мiльярд. Паводле iнфармацыi выдання, колькасць доларавых мiльярдэраў у Расii за год павялiчылася з 50 да 61 чалавека.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iранскi генерал, кiраўнiк Корпуса вартавых iсламскай рэвалюцыi Ях’я Рахiм Сафавi аб’явiў аб пачатку масавай вытворчасцi беспiлотных лятальных апаратаў
|
|