Беларусам не давялося накрыць пераможны шведскi стол
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
Тэнiс. Кубак Дэвiса Матч сусветнай групы 1/8 фiналу Кубка Дэвiса памiж камандамi Беларусi i Швецыi на мажорнай ноце завяршыўся на карысць гасцей: па вынiках трохдзённай барацьбы скандынавы выйгралi 3:2.Калi быць больш справядлiвым, то гэтыя лiчбы на табло, якое пад канец сустрэчы Мiрны—Содэрлiнг , што завяршылася перамогай шведа 3:2 (6:7, 7:5, 6:7, 7:6, 6:3), на некалькi хвiлiн «заела» i паказвала нулi, у некаторай ступенi можна ўспрымаць як частковы аванс ад шведаў. Як-нiяк, а апошняе ачко беларусам намаганнямi Уладзiмiра Валчкова ў матчы супраць Томаса Ёхансана дасталося без вялiкiх фiзiчных затрат, хоць перамога (2:0) ёсць перамога, таму заключны паядынак з такiм вялiкiм майстрам нi ў якiм разе не прынiжае значнасць выйгрышу Валчкова. Сёння можна толькi шкадаваць, што лiдар беларускай каманды Максiм Мiрны не змог дацiснуць свайго сапернiка, загнаўшы таго ў вугал. Два матч-болы беларуса, калi ўжо пушкiнскiя радкi «Ура! Мы ломiм, гнуцца шведы» пайшлi «гуляць» па душы кожнага балельшчыка, на жаль, не змаглi псiхалагiчна зламаць маладога шведа. Прафесiянал змог сабраць свае нервы ў кулак i перавесцi гульню ў пятую партыю. Далей давесцi справу да перамогi яму дапамагла не столькi псiхалагiчная перавага, колькi запас фiзiчных сiл. Як-нiяк, а Мiрны гуляў тры днi запар, у той час яго сапернiк меў цэлы дзень адпачынку. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi шведскi госць выглядаў бадзёрым i не хаваў радасцi. Гэта быў цудоўны матч, адзначыў Содэрлiнг. Што думаў у чацвёртым сэце? Нiчога асаблiва, сказаў швед, сабраўся i проста гуляў як звычайна. Максiм Мiрны ў пакоi для прэс-канферэнцый з’явiўся значна пазней за свайго «крыўдзiцеля». Я зрабiў усё што мог, адзначыў Мiрны. Адчуваў сябе нядрэнна, але ў рэшце рэшт сказалася фiзiчная стомленасць. Псiхалагiчнай няўстойлiвасцi не было, падкрэслiў Мiрны, бо балельшчыкi ўвесь час мяне «падзараджалi». Шведы прайшлi ў чвэрцьфiнал, дзе ўжо дома ў пачатку красавiка сустрэнуцца з аргенцiнцамi, якiя перамаглi ў гасцях аўстрыйцаў — 4:1. Нам жа давядзецца чакаць жараб’ёўкi, каб ведаць свайго сапернiка ў вераснёўскiм матчы плэй-оф. Вынiкi астатнiх матчаў 1/8 фiналу Кубка Дэвiса: Чылi—Расiя — 2:3, Францыя—Румынiя — 4:1, Германiя—Харватыя — 3:2, Бельгiя—Аўстралiя — 3:2, Чэхiя—ЗША — 1:4, Швейцарыя—Iспанiя — 2:3. Іншыя чвэрцьфiнальныя пары выглядаюць наступным чынам: Расiя—Францыя, Германiя—Бельгiя, ЗША—Iспанiя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч сусветнай групы 1/8 фiналу Кубка Дэвiса памiж камандамi Беларусi i Швецыi на мажорнай ноце завяршыўся на карысць гасцей: па вынiках трохдзённай б |
|