Хочаце — верце...
Вынесцi тэлевiзар з дому, дзе растуць малыя дзеткi, раяць некаторыя заходнiя вучоныя. Падставай для безапеляцыйнай рэкамендацыi сталi сенсацыйныя даследаваннi сярод маладых беспрацоўных i тых юнакоў i дзяўчат, якiя паспяхова ўладкавалiся ў жыццi — добра вучылiся, знайшлi прыстойную працу i г.д. Аказваецца, апошнiя глядзелi ў дзяцiнстве тэлевiзар не больш за адзiну гадзіну ў тыдзень! А некаторыя i ўвогуле раслi ў сем’ях, дзе «скрыні» не было...
I наадварот, абсалютная большасць беспрацоўных гадавалася, як кажуць, не адрываючыся ад экрана. Паводле ацэнк экспертаў, 10 гадзiн тэлесеансаў у тыдзень панiжаюць творчы патэнцыял на чвэрць. Дзве штодзённыя гадзiны перад экранам «крадуць» да паловы творчых здольнасцяў асобы. Калi дашкольнiк глядзiць тэлевiзар па тры i болей гадзiны на дзень, ён страчвае да 90 працэнтаў сацыяльнай актыўнасцi! Таму псiхолагi настойлiва не рэкамендуюць дзецям да 4-гадоў глядзець тэлеперадачы (нават мульцiкi!) увогуле. Пасля 6 гадоў перад тэлевiзарам пажадана праводзiць не больш за адну гадзiну ў тыдзень, у 10-гадовым узросце — 2—3. I толькi для 16-гадовых абмежаваннi ўжо не iстотныя — яны амаль сфармiравалiся як асобы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынесцi тэлевiзар з дому, дзе растуць малыя дзеткi, раяць некаторыя заходнiя вучоныя
|
|