21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь НЯВЫГЛАС: «Дэпутатаў мясцовых Саветаў чакае адказная работа»

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

На першай сесii Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склiкання яго старшынёй выбрана Святлана Герасiмовiч, намеснiка — Валерый Грыбанаў.

— Дзякую за тое, што людзi аказалi мне высокi давер. Абяцаю, што дэпутаты i далей галоўным у сваёй рабоце будуць лiчыць клопат аб людзях, абарону чалавека, — паведамiла Святлана Герасiмовiч. — Дзякуючы Указу кiраўнiка дзяржавы аб пашырэннi ролi органаў мясцовага самакiравання, а таксама створанай у краiне заканадаўчай базе аб дзейнасцi мясцовых Саветаў, прававое поле створана належнае. Мы будзем працаваць над тым, каб кожны запыт, кожная просьба чалавека была задаволена.

— Жанчыне, напэўна, больш цяжка кiраваць Саветамi?

— Я над гэтым не разважала. Чатыры гады была намеснiкам старшынi Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў i таму даўно не падзяляю дэпутацкi корпус на «мужчынскую» i «жаночую» палову, таму што ўсе мы — прафесiяналы, i задачы перад сабой ставiм прынцыповыя i адказныя. I я перакананая, што справiмся з iмi.

Кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Генадзь Нявыглас, якi прысутнiчаў на сесii Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў, павiншаваў Святлану Герасiмовiч i Валерыя Грыбанава з выбраннем. I адзначыў:

— Усе ведаюць, што ў апошнi час роля мясцовых органаў самакiравання павышаецца. Таму дэпутатаў Мiнскага абласнога Савета чакае вельмi складаная i адначасова вельмi важная работа з пункту гледжання далейшага станаўлення нашай краiны . Яны з’яўляюцца той часцiнкай дзяржаўнага механiзма, праз якi ажыццяўляецца непасрэдная сувязь з людзьмi. Быць дэпутатам — гэта высокi гонар, якi сведчыць аб даверы людзей. Таму жадаю вам вялiкiх поспехаў!

Са свайго боку старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч паведамiў, што выканаўчыя органы Мiншчыны будуць вырашаць усе пытаннi i праблемы, якiя дэпутаты прадставяць да разгляду. «Мы будзем ствараць усе ўмовы для таго, каб дэпутаты Саветаў змаглi i далей эфектыўна працаваць», — падкрэслiў Мiкалай Дамашкевiч.

Нагадаем, што ў Мiнскi абласны Савет дэпутатаў 25-га склiкання абрана 60 чалавек. Аднаму з дэпутатаў не споўнiлася трыццаць гадоў, шаснаццаць народных выбраннiкаў былi дэпутатамi Саветаў у мiнулым; жанчын у абласным Савеце 17.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На першай сесii Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склiкання яго старшынёй выбрана Святлана Герасiмовiч, намеснiка — Валерый Грыбанаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика