21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без валакiты i з дакладнасцю да сантыметра

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

АДНО АКНО

Год таму мы ўжо расказвалi аб Гродзенскiм агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры, якое стала адным з першапраходцаў у прымяненнi на практыцы прынцыпу «аднаго акна». Днямi наш карэспандэнт зноў накiраваўся на прадпрыемства, каб даведацца, як удасканальваецца гэта сiстэма i якiя пытаннi застаюцца нявырашанымi.

Колькасць зваротаў у агенцтва пастаянна павялiчваецца, i таму з памяшканнямi тут даволi праблематычна. Для прыёму грамадзян па сваёй iнiцыятыве пераабсталявалi нават кабiнет, якi раней з’яўляўся актавай залай. Сёння там рэальна працуе «адно акно» па пытаннях iнвентарызацыi i рэгiстрацыi нерухомасцi: клiент можа атрымаць неабходную кансультацыю i тут жа звярнуцца ў адну з шасцi кабiнак да рэгiстратара. I ў гэтым жа памяшканнi вядзе прыём iнжынер, якi вырашае пытаннi па вырабу тэхнiчнага пашпарта.

— Кансультацыi ў нас бясплатныя, — расказвае кансультант Iна Саланевiч. — У асноўным людзi звяртаюцца па пытаннях рэгiстрацыi правоў на кватэру, дом у сельскай мясцовасцi, садовы ўчастак, гараж. Спрабуем разабрацца, у чым сутнасць праблемы, тлумачым, якiя патрэбны дакументы. Калi ў чалавека ўсё неабходнае ёсць, то ён адразу ж звяртаецца да рэгiстратара.

— З шасцi гадзiн ранiцы да нас ужо даўно нiхто чаргу не займае, людзi, мяркуючы па iх настрою, не прыгнечаны нейкай валакiтай, — гаворыць рэгiстратар Людмiла Клячкоўская. — За чатыры гадзiны, што я праводжу штодзённа ў гэтым кабiнеце, з заявамi прыходзiць клiентаў восем—дзесяць. I калi чалавеку тлумачыш, што яму неабходна падаць толькi заяву (усё астатняе я буду збiраць самастойна), а затым забраць гатовы дакумент, то ён вельмi гэтым задаволены.

— А вы?

— Дакументаабарот, канешне, павялiчыўся, трэба дасылаць запыты ў розныя арганiзацыi, сачыць за тэрмiнамi адказаў. Пакуль пераважаюць звычайныя пiсьмы, але спадзяюся, што ў горадзе i вобласцi будзе сфармiравана адзiная электронная база даных на ўсе службы, якiя працуюць у кантакце з нашым прадпрыемствам.

А як лiчаць клiенты? На думку жыхаркi Гродна Алены Садаўнiчай, прынцып «аднаго акна» i сапраўды дзейнiчае: «Прыходжу сюды не ўпершыню i ў параўнаннi з iншымi арганiзацыямi, куды даводзiлася звяртацца, тут адчуваеш сябе больш зручна. Працуюць вельмi аператыўна (выпiску з рэгiстрацыйнай кнiгi сёння зрабiлi на працягу дзесяцi хвiлiн) i, што не менш важна, ветлiва».

Летась у агенцтве прынялi больш за трыста тысяч заяў па пытаннях, звязаных з iнвентарызацыяй, рэгiстрацыяй, ацэнкай i выдачай даведак аб наяўнасцi альбо адсутнасцi нерухомасцi — прыкладна ў паўтара раза больш, чым за папярэднi год. З чым звязаны такi рост?

— Будуецца больш жылля — i iндывiдуальным спосабам, i за кошт дзяржаўных капукладанняў. Людзi паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы — больш кватэр прадаецца, купляецца, мяняецца. Адпаведна ўзрастае i попыт на нашы паслугi. Акрамя таго, прадпрыемствы ставяць на баланс сваю раней няўлiчаную нерухомасць, — тлумачыць дырэктар Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельнаму кадастру Васiль Гундар.

— Але ў сувязi з ростам заявак якасць iх выканання не пагоршылася. Заканадаўствам вызначаны i кошт нашых паслуг (расцэнкi, дарэчы, не мяняюцца з 2004 года), i тэрмiны iх выканання. Скажам, пры выкананнi комплексу работ па ўстанаўленню межаў i выдачы дакумента аб дзяржаўнай рэгiстрацыi на зямельны ўчастак iнстытуту «Гiпразем» даецца месяц, землеўпарадкавальнай службе — трынаццаць дзён, а нам — сем. Атрымлiваецца адзiн месяц i дваццаць дзён. Канешне, тэрмiн немалы, але i работа выконваецца вялiкая. На выдачу выпiскi для здзелкi з нерухомай маёмасцю вызначаны тры днi. Пры дзяржаўнай рэгiстрацыi — сем дзён, а калi патрабуюцца дадатковыя запыты (у выканкамы, сельскiя Саветы i г.д.), то максiмальны тэрмiн складае чатырнаццаць дзён.

Для таго, каб i пры значным павелiчэннi колькасцi зваротаў грамадзян строга прытрымлiвацца гэтых тэрмiнаў, мы пастаянна ўзмацняем сваю матэрыяльную базу. Да прыкладу, у мiнулым годзе для галаўнога прадпрыемства, нашых фiлiялаў i бюро ў раёнах вобласцi набылi 60 камп’ютараў. Калi раней асноўным iнструментам была звычайная рулетка, то цяпер маем 20 лазерных дальнамераў з дакладнасцю вымярэння да сантыметра. Акрамя таго, нашы фiлiялы атрымалi пяць аўтамабiляў, каб заказчыкi не прадастаўлялi свой транспарт. Апошнiм часам у шэрагу фiлiялаў i бюро праведзены рамонт i створаны дастойныя ўмовы для прыёму грамадзян. Акрамя Дзятлава, дзе чатыры спецыялiсты i архiў месцяцца ўсяго на 28 квадратных метрах плошчы. Спадзяюся, што нармальнае памяшканне будзе i там: мы гатовы зрабiць рамонт, аплачваць арэнду.

Для зручнасцi клiентаў у Гродне i ў пяцi фiлiялах у штат уведзены кансультанты — гэта лепшыя спецыялiсты з юрыдычнай адукацыяй, якiя дадуць параду па любому пытанню рэгiстрацыi i тэхнiчнай iнвентарызацыi нерухомасцi. Ды i ў бюро, дзе такой пасады няма, з 8 да 20 гадзiн (без перапынку) чалавека заўсёды сустрэне i пракансультуе наш работнiк. Да таго ж, мы заключылi дагавор з «Белтэлекамам»: па нумары 090 можна атрымаць iнфармацыю аб нашых паслугах, рэжыме работы, прозвiшчах кiраўнiкоў, кантактных тэлефонах. Гэтыя i iншыя звесткi будуць прапанаваны на плазменнай панэлi, якая ўжо ўстаноўлена i неўзабаве пачне сустракаць клiентаў адразу ж на ўваходзе ў агенцтва.

Хачу падкрэслiць, што прынцып «аднаго акна» — гэта не нейкая раз i назаўсёды вызначаная схема, а механiзм, якi пастаянна развiваецца i ўдасканальваецца. Спачатку мы ўзаемадзейнiчалi ў гэтым накiрунку з iнстытутам «Гiпразем» i абласной землеўпарадкавальнай службай, а потым пайшлi далей. У прыватнасцi, па прынцыпу «аднаго акна» цяпер працуем i з натарыяльнымi канторамi. Чалавек, якi хоча аформiць спадчыну, прадаць жылы дом, падарыць кватэру, прыходзiць, не звяртаючыся да нас, у натарыяльную кантору i па яе запыту мы ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмiн (14 дзён) дасылаем неабходную выпiску для афармлення здзелкi.

Калi грамадзянiн жадае стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў, то ён зноў жа не iдзе да нас, а звяртаецца ў раённую адмiнiстрацыю. Атрымаўшы запыт, мы ў дзесяцiдзённы тэрмiн прадастаўляем даведкi аб адсутнасцi альбо наяўнасцi жылля.

Альбо такая сiтуацыя. Жыхар вобласцi вырашыў атрымаць iльготны крэдыт у ААБ «Беларусбанк». Ён звяртаецца туды, а банк электроннай поштай дасылае нам запыт аб наяўнасцi альбо адсутнасцi ў гэтага чалавека нерухомасцi. У банку ёсць мой завераны электронны подпiс, i на працягу пяцi дзён мы, таксама ў электронным выглядзе, прадастаўляем неабходную iнфармацыю.

Такiм чынам, iдзём i на фiнансавыя затраты, i на арганiзацыйныя навiнкi, каб забяспечыць хуткае i якаснае выкананне заявак. Аднак справа не толькi ў тэхнiчным аснашчэннi, але i ў чалавечым фактары. З тымi супрацоўнiкамi, хто няўважлiва ставiцца да клiентаў, дазваляе сабе грубасць, мы развiтваемся.

— А па якiх пытаннях звяртаюцца ў вашу службу вяскоўцы i як арганiзавана работа з iх зваротамi?

— Калi раней да нас звярталiся ў асноўным па пытаннях размешчаных у сельскай мясцовасцi аб’ектаў нерухомасцi (жылыя дамы, кватэры, пабудовы, гаражы, дачы), то цяпер галоўнае — зямля. Справа ў тым, што зусiм невялiкая частка вясковых дамоў на сёння мае праваўстанаўлiваючыя дакументы на зямлю, таму наперадзе — непачаты край работы ў гэтым накiрунку.

Са зваротамi вяскоўцаў мы працуем так, што яны, лiчу, не пакрыўджаны. У сельскай мясцовасцi па ўсяму комплексу пытанняў (у тым лiку звязаных i з нашымi паслугамi) прыём людзей вядуць работнiкi землеўпарадкавальных службаў. Па заверанай сельскiм Саветам даверанасцi яны маюць права ад iмя грамадзянiна падаць заяву i ў нашу арганiзацыю. Устаноўлены графiк прыёму, уся неабходная iнфармацыя размешчана ў будынках сельвыканкамаў на спецыяльных стэндах.

Паводле слоў Васiля Гундара, асноўная задача агенцтва — стварыць адзiны дзяржаўны рэестр нерухомай маёмасцi. Рэгiстрацыя нерухомасцi дзяржаўных прадпрыемстваў i арганiзацый павiнна была завяршыцца ў мiнулым годзе, аднак па аб’ектыўных i суб’ектыўных прычынах у вобласцi гэта работа выканана ўсяго на 20 працэнтаў (а ў некаторых iншых рэгiёнах рэспублiкi — i таго менш). Асаблiва шмат незарэгiстраваных аб’ектаў у сельгаскааператывах, ва ўстановах адукацыi i медыцыны. Выкананне гэтай работы будзе прадоўжана на два гады, уся нерухомасць павiнна быць улiчана, паколькi гэта звязана з падаткамi i, адпаведна, павышэннем дабрабыту нашай краiны.

У лiку першачарговых задач — стварэнне адзiнай камп’ютарнай базы даных для ўсiх арганiзацый, якiя звязаны з iнвентарызацыяй i рэгiстрацыяй нерухомай маёмасцi i зямельных участкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Год таму мы ўжо расказвалi аб Гродзенскiм агенцтве па дзяржаўнай рэгiстрацыi i зямельным кадастры, якое стала адным з першапраходцаў у прымяненнi на п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика