21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праграма, якая дасць iмпульс усёй эканомiцы

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль СЛАНЕЎСКI

Ва ўрадзе

Кожнае iндустрыяльнае грамадства пры ўсiх разнастайных формах свайго развiцця мае i, напэўна, доўга яшчэ будзе мець агульную праблему — занятасць насельнiцтва. I Беларусь тут не выключэнне. Прычым, закранаючы гэтую праблематыку, нельга не адзначыць, што хавае яна ў сабе шмат «балючых кропак»: занятасць моладзi, занятасць жанчын, занятасць людзей у невялiкiх гарадах i населеных пунктах, дзе няма больш-менш значнай прамысловасцi, нарэшце, з гэтым часам сутыкаюцца i людзi перадпенсiйнага ўзросту, асобы, якiя вярнулiся з месцаў пазбаўлення волi... Гаворка iдзе пра лёсы тысяч i тысяч людзей. Як дапамагчы iм? Ёсць розныя шляхi. I вельмi лёгка iх прадэклараваць. Значна цяжэй — ажыццявiць на практыцы, рэальна дапамагчы тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Аб тым якiя крокi ў гэтым напрамку неабходна прадпрыняць у нашай краiне, дзе знайсцi дадатковыя крынiцы фiнансавання новых працоўных месцаў — iшла гаворка на ўчарашнiм пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў пад старшынствам прэм’ера Сяргея Сiдорскага. Тут абмяркоўваўся праект Дзяржаўнай праграмы садзейнiчання занятасцi ў 2007 годзе.

Для Беларусi гэта сапраўды актуальная тэма: як сведчыць iнфармацыя Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, летась колькасць занятых у айчыннай прамысловасцi вырасла адразу на 25 тысяч чалавек. У той жа час на пачатак студзеня ў службах занятасцi было зарэгiстравана больш як 52 тысячы беспрацоўных пры амаль 45 тысячах зарэгiстраваных жа вакантных месцах. На рынку працы сёння найбольшым попытам карыстаюцца найперш будаўнiчыя спецыяльнасцi — мантажнiкi, муляры, тынкоўшчыкi, а таксама — электраманцёры, слесары-сантэхнiкi, вадзiцелi, токары. У той жа час цяжэй знайсцi працу зараз юрыстам, эканамiстам, педагогам. Вось чаму, паводле слоў Сяргея Сiдорскага, праграма, якая прадстаўлена на разгляд урада, носiць збалансаваны характар. Як адзначыў прэм’ер-мiнiстр, у блiжэйшы час прадугледжваецца стварэнне 140 тысяч новых працоўных месцаў, прычым 21 тысяча iх з’явiцца ў малых i сярэднiх гарадах. Гэтая праграма стварае ўмовы для таго, каб усё працаздольнае незанятае насельнiцтва магло атрымаць магчымасць працаўладкавацца.

Асаблiвыя гарантыi занятасцi прадастаўляюцца сацыяльна менш абароненым катэгорыям насельнiцтва. «Падтрымка сiрот, iнвалiдаў, шматдзетных мацi i iншых катэгорый грамадзян, якiя не могуць на роўных з iншымi канкурыраваць на рынку працы, вельмi важная задача. I грамадства павiнна аказаць iм максiмальную дапамогу», — заявiў С. Сiдорскi. А вiцэ-прэм’ер Аляксандр Косiнец дадаў: «Стварэнне новых працоўных месцаў патрабуе дадатковага арганiзацыйнага i фiнансавага суправаджэння прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiстаў, таму неабходна распрацоўка канкрэтнага плана прафнавучання з улiкам арганiзацыi новых вытворчасцяў, якiя з’яўляюцца i будуць з’яўляцца ў будучым». Тут трэба наладжваць цеснае ўзаемадзеянне з мясцовымi органамi ўлады, каб вызначыць, якiя канкрэтна спецыялiсты i якая iх колькасць патрэбныя кожнаму канкрэтнаму рэгiёну ў будучым.

Яшчэ адна важная задача ў гэтай сферы — развiццё малога i сярэдняга бiзнэсу. Прычым, як адзначалася на пасяджэннi, дзяржава павiнна «мiнiмiзаваць умяшанне ў работу бiзнэсу». Гэты сектар эканомiкi з’яўляецца адным з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны. Тут працуюць вельмi таленавiтыя людзi, якiя змаглi наладзiць карпаратыўныя сувязi, даць работу многiм тысячам нашых суайчыннiкаў, гэтыя прадпрыемствы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi плацяць дзяржаве немалыя падаткi, таму i дзяржава, як лiчыць кiраўнiк беларускага ўрада, павiнна спрыяць развiццю прадпрымальнiцтва, ствараць камфортныя ўмовы, каб развiваўся бiзнэс, прычым гэты бiзнэс павiнен быць «празрыстым».

Прынятая праграма занятасцi насельнiцтва, якая павiнна развiвацца ў комплексе з iншымi прыярытэтнымi праграмамi (развiццё вёсак i малых гарадоў, рэалiзацыя iнавацыйных праектаў) павiнна не толькi зменшыць вастрыню праблемы, але, наадварот, да канца года давесцi колькасць занятасцi ў эканомiцы да 4 млн 375 тысяч — 4 млн 448 тысяч чалавек (летась было 4 млн 362 тысячы), што дазволiць больш паспяхова вырашаць пытаннi, якiя стаяць сёння перад беларускай эканомiкай у цэлым.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнае iндустрыяльнае грамадства пры ўсiх разнастайных формах свайго развiцця мае i, напэўна, доўга яшчэ будзе мець агульную праблему — занятасць насе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика