Анжэлiка Агурбаш пачала вялiкi гастрольны тур па Беларусi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Нядоўга спявачка засмучалася, што ёй не выпала магчымасць у другi раз прадставiць нашу краiну на «Еўрабачаннi». Затое прыгадала пра сваё абяцанне наладзiць гастрольны тур па Беларусi — тым больш, i калектыў, i рэпертуар у Анжэлiкi iстотна абнавiлiся, ёсць i на што паглядзець, i што паслухаць. Гэта на працягу месяца ўдасца зрабiць жыхарам 20 беларускiх гарадоў — як папярэдне мяркуюць арганiзатары, усяго праграма збярэ каля 20 тысяч гледачоў.
9 лютага ў Гомелi прайшоў першы канцэрт тура «Я буду жыць для цябе» — шоу «з поўнай адсутнасцю фанаграмы», працягласцю амаль у дзве гадзiны, з удзелам не толькi самой заслужанай артысткі РБ, але таксама балетнага i музычнага калектываў, вакальнага квартэта «Vосаl Bаnd». Усяго ў камандзе Анжэлiкi, улiчваючы тэхнiчныя i адмiнiстрацыйныя службы, 30 чалавек. Для iх транспарцiроўкi, а таксама перавозкi прыкладна паўтоны дэкарацый i рэквiзiту спатрэбiўся асобны вагон, якi быў прычэплены да поезда «Масква—Гомель». Дарэчы, пасля Гомельскай вобласцi на чарзе Брэстчына i Гродзеншчына, дзе, як сцвярджаюць пiар-службы спявачкi, большая частка бiлетаў ужо распрададзена. Анжэлiка Агурбаш, як заўжды, падышла да сваёй творчай мiсii адказна i з размахам. Дзеля напаўнення музычнай часткi, напрыклад, не паленавалася прагледзець свой рэпертуар ажно з 17-гадовага ўзросту. Памятаеце беларускамоўныя песнi «Белае вiно i чырвонае», «Малады i нежанаты», «Раз ды разок»? Дык вось, яны трапiлi ў праграму. Гэтаксама як мноства сучасных хiтоў, напiсаных для спявачкi расiйскiмi i замежнымi аўтарамi, а таксама зусiм новыя творы, у лiку якiх i пранiкнёная кампазiцыя «Я буду жыць для цябе». Для распрацоўкi касцюмаў быў запрошаны... не, на гэты раз не Юдашкiн, а вядомы маскоўскi стылiст Алiшэр, якому спатрэбiлася некалькi месяцаў, каб прадстаўленне мела права называцца шоу. Пастаноўка праграмы лягла на плечы самой Анжэлiкi, а таксама вядомага рэжысёра-пастаноўшчыка Андрэя Сычова (яго каманда рабiла MTV Russiа Musiс Аwаrds 2006", «Пяць зорак», «ТЭФI», «Залаты грамафон», «Фабрыку зорак» i мноства iншых яскравых шоу) i мастака Мiхаiла Чарных. Акрамя таго, спецыяльна для тура абмежаваным накладам быў выпушчаны дыск «Я буду жыць для цябе». Куды трапiлi 4 новыя песнi Анжэлiкi з англамоўнага альбома, што рыхтуецца да выхаду. А каб зацiкавiць i разам з тым аддзячыць прыхiльнiкаў, спявачка прыдумала яшчэ адзiн арыгiнальны ход: на кожным канцэрце яна будзе абвяшчаць са сцэны iмя гледача, якому дастанецца бiлет на пэўнае месца ў пэўным радзе — i кожны з гэтых шчаслiўчыкаў атрымае пажыццёвы бiлет на ўсе канцэрты Анжэлiкi Агурбаш у гэтым горадзе. На канцэрце закрыцця тура, якi адбудзецца 2 сакавiка ў Мiнску, «шчаслiвы бiлецiк» будзе асаблiвым — пажыццёвы допуск на ўсе выступленнi спадарынi Агурбаш у любым месцы свету. Улiчваючы, што ў спявачкi ў Беларусi вельмi моцны фан-клуб (i не адзiн), жадаючых, вiдаць, будзе больш чым дастаткова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядоўга спявачка засмучалася, што ёй не выпала магчымасць у другi раз прадставiць нашу краiну на «Еўрабачаннi». Затое прыгадала пра сваё абяцанне нала |
|