Нашы ўнучкi будуць выглядаць як каця даманькова і віка махота
Iнга МIНДАЛЁВА
(чалавецтва пакрысе наблiжаецца да мадэльнага тыпу знешнасцi)
Днямi Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы НАН Беларусi выдаў чарговы (дзевяты) том навукова-папулярных матэрыялаў пад назвай «Беларусы». Папярэднiя восем кнiг датычылiся менавiта этнаграфii, даследаванняў матэрыяльнай культуры беларусаў. Дзевяты том цалкам прысвечаны антрапалогii. У яго ўвайшлi вынiкi шматгадовых даследаванняў беларускiх навукоўцаў. Гэта першае манументальнае выданне такога маштабу. Да таго айчынныя антраполагi маглi пахвалiцца шэрагам кнiг, у тым лiку i сваiмi падручнiкамi для студэнтаў па профiльнай тэме (прынамсi, падручнiкi атрымалi высокую прафесiйную ацэнку не толькi ў Беларусi, але i ў Расii). — Сiстэмныя антрапалагiчныя даследаваннi беларускага народа пачалiся з 70-х гадоў ХХ стагоддзя, — расказвае загадчыца аддзела антрапалогii i экалогii Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору Лiдзiя ЦЕГАКА. — Першыя спробы ў гэтым накiрунку былi зроблены яшчэ да 1917 года, але яны датычылiся настолькi вузкай тэмы, што мы не змаглi выкарыстаць iх у сваiм вывучэннi антрапалогii беларусаў. У першай палове ХХ стагоддзя асобныя рэгiёны Беларусi даследавалi прыбалтыйскiя, украiнскiя, рускiя вучоныя i толькi з 70-х гадоў у нас пачалi рыхтаваць уласных спецыялiстаў-антраполагаў. Увогуле антрапалогiя — гэта навука пра чалавека. Сёння яна не толькi акцэнтуе ўвагу на марфалогii (знешнiх прыкметах) i бiялогii, але вывучае i ўплыў сацыяльных фактараў на прадстаўнiкоў Hоmо Sарiеns, мае бiямедыцынскiя i сацыяльна-экалагiчныя падыходы да аналiзу. З пункту гледжання антрапалогii мы, беларусы, адносiмся да еўрапеоiднай расы i знешне нiчым асаблiва адметным сярод еўрапейцаў не вылучаемся. Калi ўзяць групу ўсходнiх славян, то на статыстычна падмацаваным узроўнi рознiцы памiж рускiмi, украiнцамi i беларусамi па антрапалагiчных асаблiвасцях не праяўляецца. Як растлумачыла Лiдзiя Iванаўна, гаворку тут можна весцi толькi пра пэўныя тэндэнцыi адметнасцi. Так, заўважана, што на поўднi Беларусi насельнiцтва больш нiзкарослае, чым на поўначы. Адпаведна з поўначы на поўдзень узмацняецца i пiгментацыя (светлыя валасы i вочы на Магiлёўшчыне змяняюцца цёмнымi на Палессi). Прычым вiдавочная перавага насычанай пiгментацыi палешукоў, лiчаць вучоныя, атрымалася зусiм не — Рознiца ў знешнiм выглядзе сённяшняга магiляўчанiна i палешука абумоўлена глыбiннымi гiстарычнымi працэсамi, — тлумачыць Лiдзiя Iванаўна. — На ўсёй тэрыторыi цяперашняй Беларусi, акрамя Заходняга Палесся, раней пражывалi славянскiя плямёны, якiя ў свой час «змяшалiся» з балта-фiнскiм субстратам. А Заходняе Палессе было ўскраiнай усходнеславянскай тэрыторыi, з якой славяне пачыналi засяленне Беларусi. У старажытнасцi асаблiвасцi знешнасцi паўднёвага i паўночнага беларуса былi больш яскравымi. А з часам яны нiвелiравалiся, сталi менш вiдавочнымi. Беларусь заўсёды была «бальшаком», па якiм праходзiлi самыя розныя плямёны i народнасцi, што ў сваю чаргу абумоўлiвала змяшанне генаў i iнтэграцыйныя працэсы. Натуральны адбор Цiкава адзначыць, што палешукi адрознiваюцца ад астатнiх беларусаў яшчэ пальцавымi ўзорамi i групамi крывi. Так, з пункту гледжання этнiчнай дэрматаглiфiкi (навукi, якая вывучае скурныя ўзоры на далонях i пальцах) жыхары Заходняга Палесся найбольш еўрапеоiдныя. У iх часцей сустракаюцца пяцельныя ўзоры (прыкмета спакойнага, ураўнаважанага характару). На астатняй тэрыторыi сучаснай Беларусi назiраецца змяшанасць узораў, хоць петляў усё ж такi больш. Калi разглядаць групы крывi, то паводле даных вучонага Мiкулiча, у напрамку з поўначы на поўдзень памяншаецца працэнт i колькасць генаў першай групы крывi, а павялiчваецца — другой групы крывi. Для насельнiцтва Падзвiння i Пасожжа характэрна найбольш высокая частата трэцяй групы крывi i нiзкая частата другой групы. — Тут трэба ўбачыць сувязь памiж групамi крывi, iмунiтэтам i тымi хваробамi, якiя назiралiся на пэўнай тэрыторыi ў розныя часы, — тлумачыць Лiдзiя Цегака. — Менавiта па групах крывi праходзiў натуральны адбор насельнiцтва падчас эпiдэмiй. Справа ў тым, што антыгены некаторых груп крывi могуць мець пэўную ступень падабенства з антыгенамi некаторых узбуджальнiкаў хвароб. Напрыклад, антыген узбуджальнiка пнеўманii i антыген другой групы крывi. Калi антыген пнеўмакока пранiкае ў кроў чалавека другой групы, арганiзм не адразу iдэнтыфiкуе яго як чужынца. У такiм выпадку пнеўманiя будзе працякаць у найбольш таксiчнай, цяжкай форме, з глыбокiм паражэннем арганiзма. Калi рухацца з Заходняй Еўропы на Усход, мы ўбачым, што колькасць жыхароў з трэцяй групай крывi ўзрастае. У прадстаўнiкоў мангалоiднай расы яна сустракаецца значна часцей. Такая карцiна тлумачыцца тым, што ва ўсходнiх рэгiёнах большае распаўсюджванне мела хвароба «чорная воспа», а менавiта людзi з трэцяй групай больш устойлiвыя да яе. Яны выжывалi. Такiм чынам i адбываўся натуральны адбор. Некаторыя навукоўцы звязваюць канцэнтрацыю трэцяй групы крывi на Усходзе з першапачатковым рассяленнем племянных груп. Краўдынг Самы старажытны экспанат у «капiлцы» беларускiх антраполагаў — гэта чэрап шахцёра бронзавага веку, знойдзены ў Ваўкавыскiм раёне на месцы старажытнага паселiшча. Яму прыкладна 5 тысяч гадоў (III—II тысячагоддзi да н.э.). У тыя часы панаваў абрад спальвання цел памерлых. Чэрап аказаўся ў руках сучасных антраполагаў толькi таму, што яго ўладальнiк загiнуў пад завалам у крэмневай шахце. Самымi даследаванымi з’яўляюцца косткi беларусаў Х—ХII стагоддзяў. Прычым, адзначаюць вучоныя, тагачасныя жыхары Беларусi па расавых асаблiвасцях мала чым адрознiвалiся ад нас, сучаснiкаў. Але з веку ў век касцявая сiстэма чалавека патанчалася. Гэта з’ява атрымала назву грацылiзацыя i характэрна не толькi для ўсяго насельнiцтва Беларусi, але i для iншых папуляцый Еўропы. З грацылiзацыяй шкiлета звязана зменлiвасць зубной сiстэмы ў сучаснага насельнiцтва Беларусi — павелiчэнне паталагiчных формаў прыкусу, скучанасцi зубоў, у стаматалогii такая зубная анамалiя мае назву краўдынг. Усе зубы проста не змяшчаюцца ў грацылiзаваных скiвiцах, налазяць адзiн на аднаго, «праразаюць» косткi, пераварочваюцца. Увогуле, праблем з зубамi i скiвiцамi ў сённяшняга Hоmо Sарiеns куды больш, чым было ў яго старажытнага продка. Напрыклад, банальны карыес у сярэднявечнага беларуса сустракаўся рэдка, але амаль заўсёды быў злаякасным i суправаджаўся гнойным працэсам. Вiдавочныя i больш разнастайныя змены ў бiялагiчным статусе чалавека пачалi назiрацца напрыканцы 40-х гадоў ХХ стагоддзя. А на 80-я прыйшоўся пiк акселерацыi — паскарэння росту дзяцей i падлеткаў, падаўжэння костак шкiлета, больш ранняга палавога выспявання i г.д. Назiраўся гэты працэс у асноўным у гарадах. З цягам часу акселерацыя прыйшла i ў вёску, але стала насiць выбарачны характар. У гарадах жа зараз назiраецца адваротны працэс: больш позняе выспяванне падлеткаў, некаторае замаруджанне росту. Даўжыня цела чалавека ў розныя эпохi змянялася хвалямi. У Старажытнай Грэцыi людзi былi высокiмi. У эпоху Сярэднявечча — нiзкарослымi. Сёння даўжыня цела не павялiчваецца, але высакаросласць захоўваецца. Яшчэ адна вiдавочная асаблiвасць сучаснага чалавека — лептасамiзацыя (памяншэнне памеру папярочных акружнасцяў). Чалавецтва пакрысе наблiжаецца да мадэльнага тыпу. Хто ведае, магчыма, нашы праўнучкi ўсе як адна будуць падобныя на Кацю Даманькову і Віку Махоту, Сiндзi Кроўфард, Клаўдзiю Шыфер, Наомi Кэмпбал i Лiнду Евангелiсту. Асаблiва калi ўлiчыць, што трансфармацыя закранула i рысы твару: з пакалення ў пакаленне яны становяцца больш мяккiмi i прыгожымi. Чалавецтва наблiжаецца да свайго эстэтычнага iдэалу знешнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(чалавецтва пакрысе наблiжаецца да мадэльнага тыпу знешнасцi)
|
|