АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА Аўтаадказчык«ЧУЖЫ» РУХАВIК Нядаўна ў адной з перадач Першага канала беларускага тэлебачання быў сюжэт пра чалавека, якi перарабiў машыну ГАЗ-69: паставiў дэталi i вузлы ад розных айчынных i замежных аўтамабiляў i ездзiць сабе. Я хацеў бы прыладзiць на свой «Масквiч-407» 1961 года выпуску рухавiк ад «Жыгулёў» i яшчэ некаторыя дадатковыя дэталi. Цi не ўзнiкнуць у мяне праблемы з праходжаннем тэхагляду? Дарэчы, памянёны мной умелец нейкiм чынам вырашыў гэтую праблему. Магчыма, ёсць нейкiя выключэннi з правiлаў? Генадзь ПЯТКЕВIЧ, г. Мiнск Не, выключэнняў няма. Як паведамiлі ва ўпраўленні Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, дзеючымi ў Беларусi правiламi дазваляецца ўстанаўлiваць на аўтамабiлi рухавiкi, якiя выкарыстоўваюцца толькi заводам-вытворцам. У вашым выпадку нельга прыладжваць «жыгулёўскi» рухавiк, бо ён пры серыйнай вытворчасцi аўтамабiля «Масквiч-407» не прымяняўся. Калi вы ўсё ж прыладзiце «чужы» рухавiк на сваю машыну, то тэхнiчны агляд усё роўна не пройдзеце i не будзеце мець права эксплуатаваць транспартны сродак. Што датычыцца вашай спасылкi на «беларускага Кулiбiна», то, верагодна, тут зусiм iншая сiтуацыя. Сапраўды, самаробныя транспартныя сродкi могуць быць дапушчаны да эксплуатацыi. Але перад гэтым яны павiнны прайсцi тэхнiчную экспертызу, якая павiнна дэталёва праверыць самаробны аўтамабiль. Прычым экспертыза праводзiцца не на станцыi дыягностыкi, а ў спецыяльнай установе пры Беларускiм нацыянальна-тэхнiчным унiверсiтэце. Аўтапрафiлактыка АБГОН АБЫДЗЕЦЦА ДОРАГА Працягваем знаёмiць аўтааматараў з некаторымi палажэннямi новага Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, якi ўступiць у сiлу з 1 сакавiка гэтага года. У праватнасцi, як падкрэслiла начальнiк аддзялення УДАI МУС краiны Ганна Банадык, улiчваючы цяжар наступстваў аварый, што адбываюцца ў вынiку выезду вадзiцеляў на сустрэчную паласу, значна ўзмоцнена адказнасць за такое парушэнне. Дзеючым пакуль Кодэксам падобныя «свавольствы» амаль не караюцца: супрацоўнiк ДАI можа толькi папярэдзiць недысцыплiнаванага вадзiцеля. «Няправiльны абгон» таксама пакуль «каштуе» няшмат: ад 0,3 да 2 базавых велiчынь. А вось з першага сакавiка за парушэнне правiлаў абгону цi проста за выезд на паласу сустрэчнага руху ў забароненых выпадках i месцах давядзецца заплацiць штраф у памеры ад 5 да 10 базавых велiчынь, ды яшчэ i можна развiтацца з вадзiцельскiм пасведчаннем на тэрмiн ад 6 да 36 месяцаў. Калi парушэнне не будзе мець сур’ёзных наступстваў, то вадзiцелю, магчыма, удасца захаваць правы, але штраф усё роўна давядзецца заплацiць. Аўтадата ДЗЕНЬ «СТРАЛЫ» 27 лютага споўнiцца 14 гадоў з моманту ўтварэння спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы ДАI «Страла». Як паведамiлi ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, менавiта на гэтае спецпадраздзяленне ўскладзены задачы па суправаджэнню кiраўнiкоў замежных дэлегацый. Першым высокапастаўленым iншаземным госцем, якога ў 1993 годзе эскартавала «Страла», быў тагачасны прэзiдэнт Польшчы Лех Валенса. На той час у распараджэннi супрацоўнiкаў спецпадраздзялення былi звычайныя легкавыя аўтамабiлi ВАЗ-2109 i старыя савецкiя матацыклы «Урал». Аднак са сваёй задачай «Страла» справiлася блiскуча, супрацоўнiкi атрымалi асабiстую падзяку ад польскага прэзiдэнта. Аўтапрагноз БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА СКРЫЖАВАННI! Месцамi павышанай бяспекi на гэтым тыднi будуць скрыжаваннi вулiц. Экстрэмальныя сiтуацыi для вадзiцеляў найбольш верагодныя на буйных магiстралях. Вялiкую небяспеку будуць уяўляць на дарогах, асаблiва ў выхадныя днi, няспраўныя транспартныя сродкi. 14 лютага вадзiцелям трэба павысiць пiльнасць пры з’яўленнi на дарозе юных пешаходаў. Гэта iстотна зменшыць верагоднасць аварыйных сiтуацый. На зыходзе сутак небяспека можа ўзнiкнуць 15 лютага сур’ёзных катастроф на дарогах не прадбачыцца. Пасля 18 гадзiн у многiх вадзiцеляў магчымы рэзкiя змены настрою ў горшы бок. 16 лютага рэкамендуецца па магчымасцi не ад’язджаць далёка ад дому. Вельмi важна строга выконваць Правiлы дарожнага руху ў месцах размяшчэння знака «Асцярожна дзецi», асаблiва ранiцай. 17 лютага верагоднасць узнiкнення аварый будзе наўпрост залежаць ад стану дарожнага пакрыцця. Асаблiвую асцярожнасць варта праяўляць на заснежаных участках дарог. Нервовасць i непрадказальнасць ва ўчынках будзе найбольш уласцiва жанчынам-вадзiцелям. 18 лютага непрадбачаныя перашкоды могуць узнiкнуць на шляху не толькi вадзiцеляў транспартных сродкаў, але i пешаходаў. Вадзiцелям зусiм непажадана адцягваць сваю ўвагу размовамi з пасажырамi, а таксама па мабiльнаму тэлефону. Аўтаiнфарм ЦЫТРУСАВАЕ ПАЛIВА Амерыканская карпарацыя Хеthаnоl i кампанiя Rеnеwаblе Sрirits пачалi будаўнiцтва завода па вытворчасцi аўтамабiльнага палiва са скурак апельсiнаў, лiмонаў, мандарынаў i iншых цытрусавых. Плануецца, што сёлета будзе выраблена першая партыя этанолу — 190 тон. А потым вытворчасць цытрусавага палiва будзе павялiчана ў дзесяткi разоў. КУРЫЦЬ — НЕБЯСПЕЧНА Зусiм верагодна, што ў Германii ў мэтах павышэння бяспекi руху будзе ўведзена забарона на курэнне за рулём. Нямецкiя эксперты прыйшлi да высновы, што цыгарэта iстотна знiжае канцэнтрацыю вадзiцеля i хутка выклiкае стомленасць. Аўтажарт Вядомы адвакат папярэджвае абвiнавачванага: — Мае паслугi каштуюць вельмi дорага. Так што, калi ў вас няма грошай, то мы дарэмна трацiм час. — Грошай у мяне i сапраўды няма. Затое ёсць шыкоўны аўтамабiль. Возьмеце яго ў якасцi аплаты? — Цудоўна! Вы — мой клiент! Дык у чым вас абвiнавачваюць, шаноўны? — У крадзяжы гэтага самага аўтамабiля... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў адной з перадач Першага канала беларускага тэлебачання быў сюжэт пра чалавека, якi перарабiў машыну ГАЗ-69: паставiў дэталi i вузлы ад розны |
|