21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ваўкi «расперазалiся»...

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

За некалькi гадоў работы ў Нараўлянскiм спецлясгасе леснiку Дзямiдаўскага ляснiцтва Мiкалаю Смыкоўскаму давялося зведаць нямала цiкавых момантаў з жыцця звяроў i птушак. Але такога, каб да яго дому заявiлася казуля, яшчэ не было.

Ляснiк ранкам адкрыў дзверы хаты, каб адправiцца на работу, а ў двары, бачыць, стаiць прыгажуня-казуля. I, здаецца, нiколькi не баiцца яго. Так працягвалася хвiлiну-паўтары, пасля чаго казуля, азiраючыся, пацiхеньку накiравалася з двара. Вопытны ў лясной справе гаспадар адразу ж сцямiў, што не па сваёй волi яна прыходзiла да яго ў госцi, а нешта ж прымусiла яе рашыцца на такi крок. Што цi хто? Пэўна, якi драпежнiк.

Так яно потым i аказалася, калi ён агледзеў наваколле i выявiў на снезе воўчыя сляды. Шэрых разбойнiкаў тут было двое. Яны гналi казулю, якая вялiкiмi скачкамi ўцякала ад iх i сваё выратаванне знайшла ў падворку Смыкоўскага, куды ваўкi пабаялiся забегчы.

Адносна гэтага факта я гутарыў з галоўным ляснiчым спецлясгаса Дзмiтрыем Касакевiчам i начальнiкам аддзела аховы i абароны лесу i паляўнiчай гаспадаркi Гомельскага абласнога лесагаспадарчага аб’яднання Вячаславам Рогалем. Яны расказалi, што сёлетнi паляўнiчы сезон (а ён яшчэ на ваўкоў не закончыўся) у Нараўлянскiм раёне здабыта 18 ваўкоў. Прычым за апошнi тыдзень — 6, а ў мiнулую пятнiцу — 4 адразу. Летась ад стрэлаў паляўнiчых загiнула 30 драпежнiкаў, а за пяць апошнiх гадоў — 130, па вобласцi ж за ўказаны перыяд — каля 300.

На мiнулым тыднi сем ваўкоў, аб’яднаўшыся ў зграю, аблажылi статак дзiкоў. Тыя, ратуючыся, кiнулiся наўцёкi i, перабягаючы рэчку Славечну, трапiлi ў палонку. Гэта ўбачыла паляўнiчая брыгада са спецлясгаса i Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка. Яна прыйшла на дапамогу вепрукам, якiя (такое цяжка i ўявiць сабе) хапалiся зубамi за вяроўкi, каб iх выцягнулi. Для чатырох кабаноў усё закончылася добра, а вось шасцёра, нягледзячы на ўсе паўтарагадзiнныя стараннi людзей, пайшлi пад лёд.

А крыху раней паляўнiчыя натрапiлi на дзвюх толькi што разадраных ваўкамi казуль. Пайшлi па слядах драпежнiкаў — i на два з iх стала менш. У палескiх раёнах развялося гэтых «лясных санiтараў» столькi, што яны ўяўляюць вялiкую пагрозу не толькi для жывёлы, але i для чалавека. Ужо былi неаднаразовыя напады iх на людзей. Таму патрэбна ўзмацнiць адстрэл шэрых разбойнiкаў, што, вядома ж, няпроста.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За некалькi гадоў работы ў Нараўлянскiм спецлясгасе леснiку Дзямiдаўскага ляснiцтва Мiкалаю Смыкоўскаму давялося зведаць нямала цiкавых момантаў з жыц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика