21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рамантыку заказвалі

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Здаецца, не так i даўно новае свята ўвайшло ў наша жыццё, а зараз яго папулярнасць бясспрэчная: Дзень Святога Валянцiна адзначаюць нават у дзiцячых садках. I можна спрачацца, насамрэч «адпрацоўваем» мы з вамi за адзiн дзень любоўны настрой на ўвесь год або проста паляпшаем дабрабыт разнастайных гандляроў — усё адно, гэтую серэнаду кахання ўжо не спынiць i не стрымаць.

Сцэнарый рамантычнага вечара ў масавым разуменнi прыкладна аднолькавы: кветкi, вiно, свечкi, музыка, магчыма, кiно... Ну i пачуццi, натуральна. I калi з выказваннем пачуццяў усё больш цi менш зразумела, то наконт астатнiх элементаў iснуе цьмянае падазрэнне, як бы там не памылiцца. Калi ласка — на гэты выпадак iснуюць стандартныя спiсы «самых рамантычных момантаў», якiмi цалкам можна карыстацца — дорым жа мы адно аднаму паштоўкi са стандартнымi сэрцайкамi i вершаванкамi. Такiм чынам, самыя рамантычныя...

Кветкi

На першым месцы, без сумненняў, ружы. На жаль, у большасцi выпадкаў гэта i адзiны магчымы варыянт. Мiж тым, падобную ролю выконвае i яшчэ цэлы шэраг кветак: хрызантэмы, цюльпаны, гваздзiкi, лiлii, маргарыткi. Бэз, як лiчыцца, дораць толькi аднойчы — ён належыць першаму каханню. Схаванае пачуццё, пра якое чалавек баiцца сказаць, выяўляюць гардэнii. Акрамя таго, да зёлкавых «рамантыкаў» адносяць эдэльвейс (калi вы не альпiнiст, наўрад цi ўдасца яго падарыць, а вось адшукаць звязаную з кветкай прыгожую легенду — наўпрост), язмiн, браткi i незабудкi. Як нi дзiўна, але выразнiкам пачуццяў можа служыць нават кактус — у знак унутранай цеплынi адносiнаў, — але калi вы не ўпэўненыя абсалютна дакладна, што падобны «букет» будзе ўспрыняты з паразуменнем, лепш усё-ткi прытрымлiвацца традыцыйнага рашэння.

Колеры

Як няцяжка здагадацца, баль правяць адценнi чырвонага. На вяршынi — пунсовы, ярка-чырвоны (i гэта датычыцца не толькi ветразяў). Цёмна-чырвоны, бардовы колер «перакладаецца» як камплiмент прыгажосцi — нездарма менавiта ў такiх тонах вытрымлiваецца большасць футаралаў для ювелiрных вырабаў. Аранжавы або каралавы абазначаюць страснае жаданне. Ружовы — найбольш стрыманы, як зварот «мiлы, дарагi» або «мiлая, дарагая», — таму выдатна падыходзiць як мужчынам, так i жанчынам.

Мелодыi

Аднойчы Амерыканскае таварыства кампазiтараў, аўтараў i выдаўцоў АSСАР правяло маштабнае даследаванне, каб выявiць, якiя любоўныя кампазiцыi на працягу ўсяго ХХ стагоддзя былi найбольш запатрабаваныя i выконвалiся найчасцей. У вынiковы спiс, падзелены на дзесяцiгоддзi, увайшлi знакамiтыя на ўвесь свет песнi — ад «Un-Brеаk Mу Hеаrt», якая прынесла славу кампазiтару Даяне Уорэн i спявачцы Тонi Брэкстан, да «I Just Саllеd Tо Sау I Lоvе Yоu» Сцiвi Уандэра. Была адзначана таксама Селiн Дзiон («Bесаusе Yоu Lоvеd Mе») i папулярны спявак 80-х Лайанэл Рычы («Lаdу» и «Еndlеss Lоvе»). Усяго ў спiсе — 45 кампазiцый. Расiйскiя i тым больш беларускiя выканаўцы, зразумела, пад разгляд не трапiлi — а самi мы чамусьцi не складалi падобны «топ» лепшых любоўных песень.

Затое раскаваныя сэксуальнай рэвалюцыяй еўрапейцы пайшлi яшчэ далей — напярэдаднi чарговага Дня Св. Валянцiна брытанскi музычны тэлеканал VH1 запытаўся ў гледачоў, якая кампазiцыя найлепш падыходзiць для ночы кахання. На першае месца ў вынiку трапiла Мадона i «Justifу Mу Lоvе», запiсаная яшчэ ў 1990 годзе. У пяцёрку лепшых таксама ўвайшлi песнi ў выкананнi Марвiна Грэя, Прынса, Брытнi Спiрс (!) i гурта «INХS».

Кiнафiльмы

У гэтым рэчышчы iснуе не адзiн рэйтынг папулярнасцi. Практычна кожны буйны часопiс або паважаны канал рэгулярна складае дзесятку «лепшых камедый», «лепшых баевiкоў», «лепшых меладрам» цi ўвогуле «лепшых фiльмаў усiх часоў i народаў». Iнстытут кiно ЗША таксама апытаў вядомых акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў i сцэнарыстаў на прадмет 100 лепшых фiльмаў пра каханне за апошнiя 100 гадоў. Думаеце, лiдзiраваў «Тытанiк»? Нiчога падобнага! Ён заняў у спiсе толькi 37-е месца. На першае спецыялiсты паставiлi карцiну 1942 года «Касабланка» з Хэмфры Богартам i Iнгрыд Бергман. У пяцёрку лепшых увогуле не трапiў нiводзiн фiльм, зняты за апошнiя 40 гадоў; з сучаснiкаў самае высокае месца — 19-е — заняў «Прывiд» з Патрыкам Суэйзi i Дэмi Мур. Праўда, агаворымся — рэйтынг гэты адносны, бо датычыцца толькi амерыканскага кiнематографа.

Адпаведным чынам вызначалiся i «самыя рамантычныя сцэны кiнематографа нашага часу». На першае месца трапiў эпiзод з ужо ўзгаданага «Прывiда» — ганчарны круг, глiна, рукi i целы; на другiм трывала заснаваўся «палёт» Ды Капрыо i Кейт Уiнслет на «Тытанiку», на трэцiм — першая сустрэча герояў Мэг Раян i Тома Хэнкса ў фiльме «Вам пiсьмо».

* * *

Iснуе яшчэ мноства «самых-самых»: самыя незвычайныя прызнаннi ў каханнi, самыя рамантычныя мясцiны свету, самыя вядомыя лав-сторы, самыя папулярныя кнiжныя героi-палюбоўнiкi i г.д. I толькi ў адным пункце сыходзяцца ўсе без выключэння рэйтынгi: 14 лютага, або Дзень Святога Валянцiна — самае рамантычнае свята нашага часу. Здараецца нават, што пачуццi пералiваюцца цераз край — i прыкладна кожны дваццаты абанент мабiльнай сувязi ў свеце дасылае СМС-кi рамантычнага зместу не па адрасу, зусiм выпадковым людзям. Зрэшты, чаму б i не зрабiць прыемнае? Не важна, з кветкамi або з папяровым сэрцайкам прыйсцi да каханага чалавека — галоўнае, каб з каханнем...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здаецца, не так i даўно новае свята ўвайшло ў наша жыццё, а зараз яго папулярнасць бясспрэчная: Дзень Святога Валянцiна адзначаюць нават у дзiцячых са
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика