На мяжы з Расiяй аўтамабiльныя чэргi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта нашай краiны, расiйскi бок зноў вярнуўся да заганнай практыкi часовага афармлення аўтамабiляў з беларускiмi нумарамi.
Нагадаю, што на пачатку студзеня гэтага года расiяне ўжо ўзводзiлi аналагiчную «бюракратычную заслону» для беларусаў, абавязаўшы нашых грамадзян пры перасячэннi мяжы афармляць увоз аўтамабiляў. Неўзабаве гэтая працэдура была адменена расiйскiм бокам, але, як аказалася, не надоўга. Зараз беларусам зноў даводзiцца афармляць на мяжы з РФ часовы ўвоз аўтамабiля, затрачваючы на гэта каля 30 хвiлiн i 100 расiйскiх рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта нашай краiны, расiйскi бок зноў вярнуўся да заганнай практыкi часовага афармлення а |
|