Памяць Афгана
Iрына ПРЫМАК
Сёння ў нашай краiне адзначаецца 18-я гадавiна вываду савецкiх войскаў з Афганiстана. У рамках Дня памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў 15 лютага ў Мiнску на «Востраве мужнасцi i смутку» ля Траецкага прадмесця а 11-й гадзiне пройдзе традыцыйны ўрачысты мiтынг. Да помнiка будуць ускладзены вянкi, а iнвалiдам афганскай вайны ўручаць ключы ад аўтамабiляў. Удзельнiкi акцыi змогуць пакаштаваць салдацкай кашы на палявой кухнi i паглядзець паказальныя выступленнi авiямадэлiстаў клуба «Салдаты Перамогi». У гэты ж дзень урачыстыя мерапрыемствы таксама адбудуцца ў Мар’iнай Горцы, у Магiлёве i iншых рэгiёнах рэспублiкi.
З 17 па 18 лютага Беларускi саюз ветэранаў вайны ў Афганiстане сумесна з Мiнiстэрствам абароны i прыватнымi спонсарамi правядзе аўтакруiз Мiнск—Барысаў—Орша—Вiцебск—Полацк (па шляху следавання аўтакалоны ў кожным горадзе адбудзецца мiтынг). Аўтакруiз стартуе а 9-й гадзiне на плошчы Перамогi, а ўдзел у iм возьмуць каля 20 машын. На «Лiнii Сталiна» будзе арганiзавана рэканструкцыя зiмовай бiтвы, а ў Оршы, ля помнiка Iвану Флёраву, выстаўлена легендарная «Кацюша». На канцавым прыпынку, на полi воiнскай славы ў Полацку, запланаваны дэманстрацыя ваеннай тэхнiкi i феерверк. Паводле слоў Аляксандра Галубовiча, старшынi апякунскага савета i культуролага фонда «Памяць Афгана», ушанаванне памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў — гэта не толькi наш сыноўскi абавязак, данiна памяцi тым, хто абараняў нашу Айчыну, але i грамадзянскае, ваенна-патрыятычнае выхаванне беларускай моладзi i лепшы спосаб выклiкаць у iх цiкавасць да гiстарычных ваенных помнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў нашай краiне адзначаецца 18-я гадавiна вываду савецкiх войскаў з Афганiстана. У рамках Дня памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў 15 лютага ў Мiнску
|
|