Дацкі вектар ляхавіцкіх бізнэсменаў
Сымон СВIСТУНОВIЧ
У бiзнэсе ёсць свае законы, якiя нельга iгнараваць. Напрыклад, нават самы дзелавы чалавек сутыкнецца з вялiкiмi праблемамi, калi не здолее абысцi канкурэнтаў цi не знойдзе месца збыту сваёй прадукцыi. I зусiм iншая справа, калi тых канкурэнтаў няма, а праблема найперш адна — як расшырыць вытворчасць. Але i ў такiм выпадку не варта расслабляцца — справа застою не любiць.
Усё здарылася, можна сказаць, выпадкова — са знаёмства з бiзнэсменам з Данii, якi прыехаў да нас, каб заказаць некалькi драўляных домiкаў для сезоннага пражывання. Iх у Данii ставяць для адпачываючых на беразе мора. Буйное прадпрыемства за дробны заказ не ўзялося, а iндывiдуальны прадпрымальнiк Аляксей Бацанаў з Ляхавiч уцямiў, што шанц нельга ўпусцiць i прапанаваў датчанiну свае паслугi. Але аднаму стварыць фiрму было цяжка -- патрэбен стартавы капiтал. Грошы знайшлiся, калi заснавальнiкамi ТАА «Ляхавiчыдрэў», акрамя Бацанава, выступiлi мясцовы прадпрымальнiк В. Панфiла i жыхар райцэнтра В. Драздовiч. Вось так i ўзнiкла прадпрыемства па вытворчасцi драўляных каркасных дамоў. Безумоўна, напачатку было складана, бо заказчык патрабаваў якасцi, i нашым рабочым давялося мяняць усталяваныя падыходы да працы. Дэталi дамоў вырабляюцца ў нас, а затым на «фурах» транспар- туюцца ў Данiю. Сёння ёсць магчымасць вырабляць не толькi домiкi-кемпiнгi, але i жылыя, у якiх можна жыць круглы год. За паўтара года iснавання прадпрыемства адправiла заказчыку шэсць дамоў, але Аляксей Бацанаў, якi з’яўляецца дырэктарам ТАА «Ляхавiчыдрэў», лiчыць, што гэтага мала. На яго думку, неабходна вырабляць 4—6 дамоў у месяц. Патрэбна расшырацца, тым больш што паступiў заказ i з Украiны — туды паставiлi два дамы. Праўда, усе гэтыя домiкi-цацкi, не для нашага чалавека. З якога боку нi паглядзiш, але 21 тыс. еўра — гэта многа. За такiя грошы можна пабудаваць капiтальны дом, якi ўсё ж будзе мець больш салiдны выгляд. Але справа не ў гэтым, галоўнае, што прадукцыя запатрабаваная. Ды не толькi дамы, але i нашы вокны сотнямi адпраўляюцца ў Данiю, як бачым, ёсць там попыт i на iх. А калi вярнуцца да пачатку нашай размовы, то канкурэнтаў у ТАА «Ляхавiчыдрэў» няма. Ва ўсякiм разе, на Брэстчыне такая фiрма адзiная i гэты факт вельмi важны. Летась на прадпрыемстве было адкрыта 30 новых рабочых месцаў. Але не трэба забываць, што раённы цэнтр занятасцi выдзелiў на гэта 180 млн рублёў. I сёння ў калектыве — 50 чалавек. Зарплата тут прывязаная да эфектыўнасцi працы i, са слоў А. Бацанава, складае 400—700 тыс. у месяц, а рэнтабельнасць на прадпрыемстве — 22 працэнты. Безумоўна, вытворчасць патрэбна расшыраць, але ёсць аб’ектыўныя прычыны, якiя не даюць магчымасцi гэта зрабiць. Напрыклад, узнiклi пэўныя цяжкасцi са спецыялiстамi. Знайсцi высакакласнага сталяра ўжо няпроста. Далёка не ўсе работнiкi адпавядаюць патрабаванням вытворчасцi. Дырэктар фiрмы сказаў, што можна поўнасцю давяраць, як спецыялiстам, чалавекам пятнаццацi, а астатнiх неабходна кантраляваць. Гэта абумоўлена i тым, што Ляхавiчы — невялiкi райцэнтр, i выбар спецыялiстаў тут абмежаваны. I зноў жа, расшырэнне — гэта не толькi новыя рабочыя месцы, але i новыя вытворчыя плошчы, абсталяванне, i на ўсё патрэбныя грошы. А iншых перашкод быццам бы i няма. Бацанаў заявiў, што сёння, хоць i цяжка даводзiцца, але працаваць можна. На пачатку станаўлення прадпрыемства было шмат праверак, а цяпер сiтуацыя змянiлася да лепшага. А якiя адносiны памiж заснавальнiкамi? Калi ў фiрмы адзiн гаспадар, то ўсё зразумела, а тут трое. — Пакуль усё нармальна. Дзялiць яшчэ асаблiва няма чаго, бо фiрма толькi становiцца на ногi. Сваiм кампаньёнам я давяраю, — сказаў А. Бацанаў. Адмаўляць той факт, што заказчыкi аказалiся прыстойнымi партнёрамi, нельга. Датчане падказалi iдэю, зрабiлi прапанову, прывезлi спецыялiстаў i не даймалi прыдзiркамi. Але калi б ляхавiцкiя прадпрымальнiкi не праявiлi iнiцыятыву, то пра фiрму i гаворкi не было б. Яны не ўпусцiлi свой шанц. У нас укаранiлася думка, што заходнi рынак даўным-даўно размеркаваны i там свабодных нiшаў ужо няма. Сiтуацыя з ТАА «Ляхавiчыдрэў» дае падставы меркаваць, што гэта не зусiм так. Рынак — рэч рухомая i непрадказальная i калi ты можаш прапанаваць канкурэнтаздольную прадукцыю — пакупнiк знойдзецца. I не варта казаць, што час iнiцыятыўных людзей скончыўся i «на канi» аказаўся той, хто не разгубiўся — гэтае правiла дзейнiчае ў любы час i ў любой сiтуацыi. Ляхавiцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бiзнэсе ёсць свае законы, якiя нельга iгнараваць. Напрыклад, нават самы дзелавы чалавек сутыкнецца з вялiкiмi праблемамi, калi не здолее абысцi канк
|
|