Крадзеж па раскладу
Кiшэнныя крадзяжы ў метро для кагосьцi вельмi прыбытковы бiзнэс. Аднак абаранiць сваю маёмасць магчыма — зладзеi iдуць «на справу» прыкладна ў адзiн i той жа час i нават на адных i тых жа станцыях. Як расказаў намеснiк начальнiка АУС па ахове Мiнскага метрапалiтэна Уладзiмiр Шаруба, часцей за ўсё гэта непрыкметны мужчына 25—35 гадоў. Звычайна зладзеi арудуюць на станцыях «Плошча Ленiна», «Кастрычнiцкая», «Плошча Якуба Коласа» i «Iнстытут культуры», выбiраючы першы або апошнi вагоны — яны, як правiла, самыя людныя. Сярод дзён тыдня зламыснiкi аддаюць перавагу панядзелку i чацвяргу. А вось нядзелю яны не прывячаюць — адпаведна, крадзяжоў у гэты дзень адбываецца менш.
Iна ПАЛЮХОВIЧ,«Мiнск—Навiны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiшэнныя крадзяжы ў метро для кагосьцi вельмi прыбытковы бiзнэс. Аднак абаранiць сваю маёмасць магчыма — зладзеi iдуць «на справу» прыкладна ў адзiн i |
|