21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адбыць пакаранне за мяжой

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мой сын асуджаны судом да выплаты ў даход дзяржавы 20 працэнтаў заробку. Працу па месцы жыхарства знайсцi складана. Падкажыце, цi можна яму выехаць на заробкi ў Расiю i як у такiм выпадку рабiць 20-працэнтныя адлiчэннi?

Вiктар, Брэсцкая вобласць.




Ваш сын, напэўна, асуджаны па прыгавору суда да папраўчых работ на нейкi, вызначаны судом, тэрмiн. Менавiта пры такiм вiдзе пакарання з заробку асуджанага робяцца ўтрыманнi ў даход дзяржавы ў памеры, устаноўленым судом, у межах ад 10 да 25 працэнтаў. Асуджаныя да папраўчых работ знаходзяцца на ўлiку ў крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi, а непаўналетнiя асуджаныя — i ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, i абавязаны захоўваць устаноўлены парадак i ўмовы адбывання гэтага пакарання.

Парадак i ўмовы адбывання пакарання павiнны тлумачыць крымiнальна-выканаўчыя iнспекцыi па месцы ўлiку асуджанага. Акрамя таго, згодна з артыкулам 37 Крымiнальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, гэтыя iнспекцыi кантралююць захаванне ўмоў адбывання пакарання асуджанымi i выкананне прадпiсанняў прыгавору адмiнiстрацыяй прадпрыемстваў, у якiх працуюць асуджаныя, кантралююць правiльнасць i своечасовасць утрыманняў з заработнай платы асуджаных i пералiчэнне ўтрыманых сум у адпаведны бюджэт, пры неабходнасцi накiроўваюць асуджаных у органы дзяржаўнай службы занятасцi для працаўладкавання, кантралююць паводзiны асуджаных, прымяняюць меры заахвочвання i спагнання, выдаюць дазволы на звальненне асуджаных з работы па ўласнаму жаданню ў перыяд адбывання пакарання i да т.п. Выкананне ўсiх гэтых функцый крымiнальна-выканаўчымi iнспекцыямi Рэспублiкi Беларусь немагчыма, калi асуджаны знаходзiцца за межамi краiны.

Як устаноўлена Крымiнальна-выканаўчым кодэксам, пакаранне ў выглядзе папраўчых работ адбываецца па месцы працы асуджаных. Калi асуджаны на момант уступлення прыгавору ў законную сiлу не працуе, яму прапаноўваюць уладкавацца на работу на працягу 15 дзён па ўласнаму жаданню. Калi асуджаны не ўладкаваўся на работу на працягу гэтага тэрмiну, ён накiроўваецца ў дзяржаўную службу занятасцi i працаўладкоўваецца ёю ў прыярытэтным парадку. У гэтым выпадку асуджаны не мае права адмовiцца ад прапанаванай яму работы па месцы жыхарства або ад павышэння квалiфiкацыi, перападрыхтоўкi.

У перыяд адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ асуджанаму забараняецца спыняць працоўны дагавор па ўзгадненню бакоў або па ўласнаму жаданню без пiсьмовага дазволу крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi. Асуджаны абавязаны паведамляць у крымiнальна-выканаўчую iнспекцыю аб змене месца працы i месца жыхарства, выконваць iншыя абавязкi, даведзеныя да яго гэтай iнспекцыяй.

Згодна з артыкулам 416 Крымiнальнага кодэкса РБ, злоснае ўхiленне асуджанага ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ караецца арыштам на тэрмiн ад трох да шасцi месяцаў або абмежаваннем свабоды на тэрмiн да двух гадоў. Пры гэтым пад злосным ухiленнем прызнаецца парушэнне асуджаным парадку i ўмоў адбывання пакарання пасля аб’яўлення яму афiцыйнага папярэджання, а таксама знiкненне асуджанага з месца жыхарства з мэтай ухiлення ад адбывання пакарання.

Такiм чынам, усе пытаннi аб месцы i парадку адбывання папраўчых работ вашаму сыну неабходна ўзгадняць з крымiнальна-выканаўчай iнспекцыяй па месцы свайго ўлiку i выконваць яе прадпiсаннi. Пасля канчатковага адбывання пакарання месца сваёй працы ён зможа вызначыць самастойна, без узгадненняў з якiмi-небудзь дзяржаўнымi органамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын асуджаны судом да выплаты ў даход дзяржавы 20 працэнтаў заробку. Працу па месцы жыхарства знайсцi складана. Падкажыце, цi можна яму выехаць на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика