21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямля майстроў

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старажытны Iвянец захоўвае свой непаўторны каларыт i зусiм не губляецца ў сучаснасцi



Шмат чуў пра гэтае месца, неаднойчы разглядаў яго з вокнаў аўтобуса цi машыны, але, да свайго сораму, нiколi тут не спыняўся. Час нашай сустрэчы настаў снежным лютаўскiм ранкам...

Спачатку — пра назву. На гэты конт iснуе шмат розных меркаванняў. Фёдар Лазаравiч Гальдшмiдт у Iвянцы жыве з 1947 года, пасялiўся тут адразу пасля дэмабiлiзацыi. Гэты чалавек 30 гадоў быў дырэктарам мясцовага дзiцячага дома-iнтэрната. Зразумела, можа па праву лiчыцца тутэйшым i ўзгадваць пра легенды. «Кажуць, жанчына на вяселле ехала i згубiла некалькi сваiх рэчаў, — распавядае Фёдар Лазаравiч. — Але ўсё знайшла, у тым лiку i вянец. Вось вам i назва». Ёсць i крыху iншы варыянт, дзе ўзгадваецца княгiня, якая трапiла ў дрыгву. На дапамогу ёй прыйшла нейкая загадкавая жанчына, якая ўзамен папрасiла засялiць гэтыя тады не надта людныя мясцiны. Магчыма, менавiта так i здарылася i падказка прыйшлася дарэчы, паколькi, як аказалася, размяшчэнне надта ўжо ўдалае атрымалася. Людзi тут жылi з даўнiх часоў.

— Афiцыйна лiчыцца, што Iвянцу каля шасцiсот гадоў — упершыню ён узгадваецца напрыканцы ХIV стагоддзя, — кажа дырэктар Iвянецкага музея традыцыйнай культуры Алег Раманоўскi. — Аднак не так даўно праводзiлiся раскопкi, падчас якiх знайшлi рытуальнае вогнiшча. Атрымлiваецца, што яшчэ ў паганскiя часы было паселiшча. Тут жыла лiтва — племя ўгра-фiнскага паходжання, адсюль i пайшлi ўсiм вядомыя лiцвiны. Iвянец знаходзiцца на сапраўдным сумежжы цэнтральнай Беларусi i Панямоння, таму акумулюе лепшыя здабыткi гэтых гiсторыка-этнаграфiчных тэрыторый. Можна весцi гаворку нават пра феномен Iвянецкага рэгiёну, якi фармiраваўся на працягу доўгага часу.

Гэта сапраўдная зямля майстроў, так было ва ўсе часы. Славiлiся тутэйшыя ганчары, да якiх прыязджалi вучыцца не толькi з усёй Беларусi. Напрыканцы ХIХ стагоддзя тут працавалi 17 майстэрняў — невялiчкiх заводзiкаў, дзе выраблялася самая разнастайная керамiка. Вялiкi клас мелi кавалi, разьбяры па дрэву. Зараз у мясцовым музеi iмкнуцца не толькi паказаць наведвальнiкам усё тое, што рабiлася раней, а i адрадзiць рамяство. Распрацавана нават доўгатэрмiновая праграма «Вяртанне да вытокаў». Зараз Iвянецкi музей традыцыйнай культуры — гэта цэлы комплекс, дзе ў тым лiку ёсць ганчарня, ткацкi цэх, кузня, майстэрня мастацкай апрацоўкi драўнiны. Нават узводзiцца свая карчма. Дарэчы, усе гэтыя месцы — не толькi музейныя экспанаты, тут рэальна можна паназiраць за работай ткачых, кавалёў, разьбяроў i ганчароў. А таксама самому паспрабаваць на некаторы час стаць рамеснiкам. Гэта вельмi цiкава, усiм гасцям падабаецца.

У Iвянцы ёсць касцёл францысканцаў, якi быў пабудаваны ў пачатку ХVIII стагоддзя, а таксама касцёл св. Аляксея пачатку ХХ ст. Дабудоўваецца i царква Ефрасiннi Полацкай — вельмi адметная па знешняму выгляду, кажуць, што па свайму праекту не мае аналагаў у Беларусi. Калi дадаць сюды яшчэ i ўнiкальныя па сваёй прыгажосцi прыродныя ландшафты (у хуткiм часе плануецца стварыць некалькi адметных аграсядзiб), то становiцца зразумелым, чаму гэтыя мясцiны карыстаюцца такiм попытам у турыстаў. За год iх наведваюць некалькi дзесяткаў тысяч прыезджых. Гарадскi пасёлак уключаны ў абласны маршрут, шмат гасцей прыязджаюць сюды самастойна.

У Iнтэрнэце нярэдка можна сустрэць водгукi i апiсаннi гэтых мясцiн, цiкаўнасць да якiх вялiкая. Даволi часта прыязджаюць у гарпасёлак жыхары Польшчы, ЗША, Iзраiля. Гэта iх радзiма, якую ў свой час пакiнулi бацькi i дзяды. «Як змянiўся наш Iвянец», — кажуць замежныя госцi. I яны, канешне ж, маюць рацыю. Гарадскi пасёлак хоць i захаваў сваё гiстарычнае аблiчча, аднак зусiм не губляецца ў сучаснасцi. Зараз ён адзiн з прамысловых цэнтраў у сваiм рэгiёне. Яно i зразумела — з 1940 па 1962 год Iвянец быў цэнтрам асобнага раёна. Цяпер тут працуюць каля 9 прадпрыемстваў рознай формы ўласнасцi, сярод якiх добра вядомая ўсiм цукерачная фабрыка (дзе летась выпусцiлi больш чым 7 тысяч тон салодкай прадукцыi, частка з якой была адгружана i за мяжу), аграсэрвiс, вытворчасцi дрэваапрацоўкi, завод мастацкай керамiкi. На апошнiм, як распавёў галоўны iнжынер Аляксей Мiнтэль, працуюць самыя сапраўдныя ганчары — нашчадкi старадаўнiх майстроў. Выпускаецца ўнiкальная прадукцыя ручной работы, якая карыстаецца попытам не толькi ва ўсёй Беларусi, а i за мяжой. «З глiны мы можам зрабiць усё, што заўгодна», — лiчыць Аляксей Мiнтэль.

— Зараз у Iвянцы жывуць больш чым 5,5 тысячы чалавек, — адзначае старшыня пассавета Юрый Шарый. — Амаль палова местачкоўцаў — моладзь. Апошнiм часам адзначаем станоўчую дынамiку ў дэмаграфii: нараджальнасць перавышае смяротнасць. За мiнулы год было зарэгiстравана 50 шлюбаў. Людзi зарабляюць добрыя грошы, лiтаральна ў кожнай сям’i ёсць адзiн цi нават некалькi аўтамабiляў (усяго зарэгiстравана больш чым 2 тысячы аўто). Iвянец на ўздыме — гэта вiдавочна. Пытаннi, што ўзнiкаюць, не зусiм тыповыя для малых гарадоў. Наконт занятасцi нiякiх праблем не ўзнiкае, на прадпрыемствах ёсць нават незапоўненыя вакансii. З’яўляецца пытанне iншага плана — не хапае месцаў, дзе людзям можна бавiць вольны час. А попыт вялiкi, аб чым, дарэчы, сведчыць тое, што на дыскатэку прыходзяць па 500—600 чалавек. Трэба рабiць прыбудову да Дома культуры, наспела такая неабходнасць. Таксама важны момант — будаўнiцтва стадыёна. Яго праект быў распрацаваны яшчэ ў 2002 годзе, аднак дасюль застаецца на паперы. Мiж тым, мясцовая каманда па бейсболу лiчыцца адной з мацнейшых у Беларусi. А дзе iм прыходзiцца займацца? Адной спартыўнай залы малавата. Думаю, што ўсе гэтыя пытаннi знойдуць сваё вырашэнне налета, калi Iвянец пераўтворыцца ў аграгарадок.

У гарпасёлку ўжо з’явiлася мноства ўтульных сучасных крамак, дзе можна нават кубачак духмянай кавы выпiць. Ёсць i некалькi добрых кавярняў, мяркуюць правесцi рэканструкцыю гасцiнiцы. «Усё павiнна быць па вышэйшаму разраду, каб нам ужо i горадам звацца», — кажуць у Iвянцы. А што — магчыма, настаў той час?

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

Мiнск—Iвянец—Мiнск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старажытны Iвянец захоўвае свой непаўторны каларыт i зусiм не губляецца ў сучаснасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика