Хроніка апошніх падзей
Эстонскi прэзiдэнт супраць
Прэзiдэнт Эстонii Хендрык Iльвес заявiў, што не будзе падпiсваць Закон «Аб зносе забароненых збудаванняў», якi дазволiць дэманцiраваць талiнскi помнiк Воiну-вызвалiцелю. Кiраўнiк дзяржавы пацвердзiў сваю пазiцыю, адносна якой законапраект, прыняты парламентам, пярэчыць канстытуцыi па некалькiх пунктах. У прыватнасцi, як адзначыў Iльвес, «у пытаннях раздзялення паўнамоцтваў галiн улады». У ФБР ПРАЦУЮЦЬ РАЗЯВЫ? Супрацоўнiкi ФБР ЗША губляюць тры ноўтбукi ў месяц — да такой высновы прыйшлi супрацоўнiкi Мiнiстэрства юстыцыi Злучаных штатаў у вынiку рэвiзii. У сярэднiм работнiкi ФБР пазбаўляюцца 2,64 ноўтбука па неасцярожнасцi, яшчэ па аднаму камп’ютару федэралы штомесячна губляюць у вынiку крадзяжоў. Але тэндэнцыя пайшла на спад, бо яшчэ ў 2002 годзе агенцтва губляла па 11 ноўтбукаў у месяц. У ходзе праверкi высветлiлася, што супрацоўнiкi ФБР губляюць таксама i агнястрэльную зброю, а некаторыя звольненыя работнiкi нават пакiдаюць аргтэхнiку i табельную зброю «на памяць». ВАВЁРКА-ПАДАРОЖНIЦА СПЫНIЛА БОIНГ «Боiнг-777» амерыканскай авiякампанii, якi выконваў рэйс Далас—Токiо, быў вымушаны зрабiць аварыйную пасадку на Гавайскiх астравах з-за безбiлетнай вавёркi, якую знайшлi на борце лайнера. Калi пiлоты пачулi незразумелае скрыгатанне пад столлю сваёй кабiны, дзе знаходзiцца праводка, яны вырашылi не рызыкаваць i прызямлiцца на блiжэйшым аэрадроме. Вавёрка, паводле меркавання пiлотаў, магла перагрызцi якi-небудзь дрот, што мела б непрадказальныя наступствы. Вучоныя, якiя злавiлi жывёлу, прыйшлi да высновы, што ў Тэхас яна трапiла на тым жа лайнеры, бо папярэднi рэйс ён рабiў у Нью-Йорк, дзе i распаўсюджаны дадзены вiд вавёркi. Але ў рэшце рэшт адважную падарожнiцу ўсыпiлi з-за падазрэння на шаленства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Эстонii Хендрык Iльвес заявiў, што не будзе падпiсваць Закон «Аб зносе забароненых збудаванняў», якi дазволiць дэманцiраваць талiнскi помнiк
|
|