21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэлефануйце — вам абавязкова дапамогуць

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навіны сталіцы

Мiнчане больш устойлiвыя ў псiхаэмацыянальным плане, чым жыхары iншых гарадоў Беларусi. Аб гэтым расказаў галоўны пазаштатны псiхiятр Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Аляксандр Старцаў.

Спецыялiсты тлумачаць гэта тым, што людзi сталi часцей звяртацца па спецыялiзаваную дапамогу. Да слова, з года ў год змяншаецца колькасць жадаючых звесцi рахункi з жыццём. Для рэспублiкi ў цэлым гэтая праблема надзвычай актуальная. З 1994 года самазабойствы — на чацвёртым месцы сярод прычын смерцi. Найбольш удалы рэгiён у гэтых адносiнах — Мiнск.

Суiцыдальная актыўнасць у сталiцы ў тры разы нiжэйшая, чым у iншых рэгiёнах краiны. Гэты поспех тлумачыцца найперш тым, што ў сталiцы функцыянуе гарадскi цэнтр памежных станаў. У яго ўваходзiць служба экстраннай псiхалагiчнай дапамогi (яе тэлефон даверу: для дарослага насельнiцтва — 290-44-44, для дзiцяча-падлеткавага — 215-00-00), сетка псiхатэрапеўтычных кабiнетаў i аддзяленняў, дзённы стацыянар.

Людмiла ПРЫХОДЗЬКА, «Мiнск—Навiны».

Мiнская дэмаграфiя

Колькасць насельнiцтва сталiцы да пачатку гэтага года перавысiла 1 мiльён 797 тысяч чалавек. Аб гэтым паведамляе Мiнскае гарадское ўпраўленне статыстыкi .

Самы населены раён горада — Фрунзенскi. У iм пражываюць 345 з паловай тысяч жыхароў. Самы малаколькасны — Партызанскi, тут жывуць 98 300 чалавек.

За 2006 год насельнiцтва сталiцы павялiчылася на 16 800 чалавек. На рост колькасцi насельнiцтва гараджан паўплывалi два фактары: мiграцыйныя працэсы (мiнчанамi сталi 15 800 чалавек) i натуральны прырост (каля тысячы чалавек). Летась на свет з’явiлiся 17 852 юныя мiнчанiны, што на 7,6 працэнта больш, чым у 2005 годзе. У той жа час колькасць памерлых зменшылася на 0,7 працэнта i склала 16 868 чалавек.

Аляксандр ЧАРНУШЭВIЧ, «Мiнск—Навiны».

У медалiстаў больш шанцаў

У сталiчных выпускнiкоў ёсць стымул скончыць школу з «серабром» або «золатам». Бо падчас маючай адбыцца ўступнай кампанii ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя ўстановы будзе ўлiчвацца сярэднi бал атэстата.

«Летась усяго 260 вучняў атрымалi «золата» i 66 — «серабро». У 2005-м медалi ўручылi 376 выдатнiкам, а тры гады таму — 477, — удакладнiла начальнiк аддзела дашкольнай i агульнай сярэдняй адукацыi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама Таццяна Харужая. — Цяпер колькасць прэтэндэнтаў на медалi ўзрастае.

Старшакласнiкi стараюцца, каб у iх дзённiках былi толькi «дзевяткi» i «дзесяткi». Бо ў медалiстаў больш шанцаў стаць студэнтамi.

Галiна МАЛАХОЎСКАЯ, «Мiнск—Навiны».

16 741 — 6885 = ?

Летась вузамi Гiменея сябе звязалi 16 741 пара мiнчан, а 6885 пар скасавалi шлюб.

Прыкметна, што часцей за ўсё разводзяцца зусiм не маладыя муж i жонка, а якiя пражылi разам больш за дзесяць гадоў. У 2006 годзе адзнака ў пашпарце аб скасаваннi шлюбу з’явiлася больш чым у трох тысяч такiх пар.

На другiм месцы па колькасцi разводаў — муж i жонка, якiя пражылi ў шлюбе ад пяцi да дзесяцi гадоў (каля 1300 разводаў).

На трэцiм — муж i жонка, якiя пражылi разам ад трох да пяцi гадоў — больш як 770.

Ёсць i такiя сем’i, у якiх каханне не затрымалася i года. Больш за 150 пар летась разышлiся ў самым пачатку сямейнага жыцця.

Алеся ШАБАН, «Мiнск—Навiны».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчане больш устойлiвыя ў псiхаэмацыянальным плане, чым жыхары iншых гарадоў Беларусi. Аб гэтым расказаў галоўны пазаштатны псiхiятр Камiтэта па ахов
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика