Адукацыя — падмурак жыццёвага поспеху
Надзея НIКАЛАЕВА
З 22 па 24 лютага ў Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi (Старавiленскi тракт, 41) пройдзе 5-я спецыялiзаваная выстава «Адукацыя i кар’ера».
Яе арганiзатары — Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама i выставачнае прадпрыемства «Экспафорум» — маюць намер прадставiць навучэнскай моладзi як мага больш поўную iнфармацыю аб запатрабаваных на рынку працы прафесiях, зарыентаваць iх у «моры» адукацыйных паслуг, дапамагчы вызначыцца з выбарам навучальнай установы, разнастайных курсаў, азнаёмiць з праграмамi студэнцкiх абменаў, магчымасцю атрымання бiзнэс-адукацыi i адукацыi на ўмовах дыстанцыйнага навучання. На выставе будуць прадстаўлены некалькi тэматычных раздзелаў: «Адукацыя ў сярэднiх навучальных установах», «Пазашкольная адукацыя i выхаванне», «Сярэдняя прафесiйная адукацыя», «Вышэйшая прафесiйная адукацыя», «Тэхнiчныя сродкi навучання» i «Дадатковая i паслядыпломная адукацыя». У педагогаў, вучняў i iх бацькоў будзе магчымасць азнаёмiцца з новымi методыкамi i праграмамi навучання, новымi iнфармацыйнымi тэхналогiямi, новымi вучэбнымi дапаможнiкамi i лiтаратурай, магчымасцямi пазашкольных устаноў i варыянтамi арганiзацыi летняга адпачынку дзяцей. Акрамя ўстаноў адукацыi i адукацыйных цэнтраў удзел у выставе возьмуць таксама вытворцы школьнай мэблi, спартыўнага рыштунку, тэхнiчнага абсталявання i канцылярскiх прыналежнасцяў. 23 лютага ў ходзе выставы будуць арганiзаваныя майстар-класы для будучых спецыялiстаў у розных галiнах: цырульнiкаў, швачак, кандытараў i г.д. Акрамя таго пройдуць семiнары для педагогаў, у ходзе якiх у iх будзе магчымасць абмяняцца вопытам i сваiмi напрацоўкамi ў галiне ўдасканалення адукацыйнага працэсу. Спецыялiзаваная выстава «Адукацыя i кар’ера» ладзiцца ў Мiнску, пачынаючы з 2003 года. З кожным годам яе папулярнасць i сярод устаноў адукацыi, i сярод навучэнскай моладзi працягвае расцi. У 2006 годзе гэта мерапрыемства сабрала на сваiх плошчах 70 удзельнiкаў з 9 краiн свету. За тры днi работы выставу наведалi 11 тысяч чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 22 па 24 лютага ў Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi (Старавiленскi тракт, 41) пройдзе 5-я спецыялiзаваная выстава «Адукацыя i кар’ера»
|
|