Адукацыйныя паслугi — на экспарт
Барыс ПРАКОПЧЫК
У Гродзенскiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце сёння 310 замежных студэнтаў, прычым першыя тры гады iх абучэнне праходзiць на англiйскай мове. Гэта зроблена ў iнтарэсах нашых гасцей, а таксама дзеля павышэння канкурэнтаздольнасцi ВНУ на рынку адукацыйных паслуг.
Тэма экспарту адукацыйных паслуг была абмеркавана на сумесным пасяджэннi саветаў трох Гродзенскiх дзяржаўных унiверсiтэтаў — iмя Янкi Купалы, медыцынскага i аграрнага. На думку намеснiка дэкана лячэбнага факультэта па замежных студэнтах ГрДМУ Iгара Багановiча, важна, у прыватнасцi, вызначыць прыярытэтныя накiрункi супрацоўнiцтва ў гэтай галiне з краiнамi далёкага замежжа, палепшыць рэкламную дзейнасць па прыцягненню замежных грамадзян на вучобу ў беларускiя ВНУ, удзельнiчаць у мiжнародных i нацыянальных адукацыйных выстаўках за мяжой, забяспечыць гiбкую цэнавую палiтыку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэце сёння 310 замежных студэнтаў
|
|