Цi падаражае навучанне ў ВНУ?Пытальнiк У маёй сям’i — два студэнты-платнiкi. У сувязi з апошнiмi падзеямi, хацелася б даведацца, як моцна адаб’ецца на кошце навучання ў ВНУ рост выдаткаў на энерганосьбiты? З павагай,С.П. ЖУК, г. Мiнск. Як паведамiлi нашай газеце ў галоўным адукацыйным ведамстве нашай краiны, у калькуляцыi кошту платнага навучання ва ўстановах адукацыi, што знаходзяцца ў падпарадкаваннi Мiнiстэрства адукацыi, доля выдаткаў цеплавой, электрычнай энергii i газу займае 5 i больш працэнтаў. У Мiнiстэрстве адукацыi распрацаваныя мерапрыемствы, скiраваныя на стабiлiзацыю цэнавай сiтуацыi на паслугi па платнаму навучанню ў 2007 годзе з улiкам мераў па павышэнню эфектыўнасцi палiўна-энергетычных рэсурсаў. Гэтымi мерапрыемствамi, у прыватнасцi, прадугледжана павялiчыць выдаткi, звязаныя са змяненнем цэн на энерганосьбiты, за кошт знiжэння ўзроўню рэнтабельнасцi, прадугледжанай у калькуляцыi на аказваемыя паслугi, аптымiзацыi структуры падрыхтоўкi кадраў, аптымiзацыi структуры кiравання i штатнай колькасцi, камандзiровачных выдаткаў, а таксама правядзення дадатковых энергазберагальных мерапрыемстваў. У 2006/2007 навучальным годзе сярэднi ўзровень рэнтабельнасцi пры вызначэннi кошту платнай падрыхтоўкi спецыялiстаў у падпарадкаваных Мiнадукацыi вышэйшых навучальных установах склаў 17,2 працэнта. Для параўнання, у 2004/2005 навучальным годзе сярэднi ўзровень рэнтабельнасцi складаў 17 працэнтаў, а ў 2005/2006 годзе — 11,4 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маёй сям’i — два студэнты-платнiкi. У сувязi з апошнiмi падзеямi, хацелася б даведацца, як моцна адаб’ецца на кошце навучання ў ВНУ рост выдаткаў на
|
|