Назад — у родную сям’ю
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Больш як 500 дзяцей вярнулiся да бацькоў
Ва ўсiх аддзелах адукацыi на Мiншчыне ствараюцца сектары па абароне дзяцiнства. Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi адукацыi Мiнскага аблвыканкама, апошнiм часам намецiлася пазiтыўная тэндэнцыя стрымлiвання росту сiроцтва. Гэта адбылося ў вынiку мэтанакiраванай работы органаў аховы дзяцiнства, прыняцця рашэнняў аб стварэннi ў рэгiёнах сеткi сацыяльна-педагагiчных устаноў. Па стану на пачатак гэтага года ў банку даных на Мiншчыне налiчвалася 5456 дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без папячыцельства бацькоў. Летась iх было выяўлена 785. Паводле iнфармацыi ўпраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама, у мiнулым годзе 626 бацькоў былi пазбаўлены сваiх правоў. Зараз на сямейных формах выхавання знаходзiцца больш чым 3 тысячы дзяцей, а ў апякунскiх сем’ях — 1,7 тыс. У двух SОS-дзiцячых вёсках (яны створаны ў Мар’iнай Горцы i Бараўлянах) выхоўваецца 151 дзiця. Апошнiм часам атрымалi шырокае распаўсюджванне такiя альтэрнатыўныя формы ўладкавання, як прыёмная сям’я i дзiцячыя дамы сямейнага тыпу. Летась былi створаны 3 дзiцячыя дамы сямейнага тыпу. Усяго на Мiншчыне зараз iх 25, дзе выхоўваецца больш як 150 дзяцей, а ў прыёмных сем’ях — 735. Як заўважылi ў Мiнскiм аблвыканкаме, адзначаецца i станоўчая дынамiка па ўсынаўленню сiрот. У мiнулым годзе 59 дзяцей набылi новую сям’ю, з iх 8 — за мяжой. У мэтах прафiлактыкi сацыяльнага сiроцтва на Мiншчыне дзейнiчаюць 13 дзiцячых сацыяльных прытулкаў i 12 сацыяльна-педагагiчных цэнтраў. Як паведамiлi ва ўпраўленнi адукацыi Мiнскага аблвыканкама, летась шматпрофiльную рэабiлiтацыю ў прытулках прайшло больш за тысячу дзяцей. Больш за палову з iх (597 дзяцей) вярнуліся да сваiх бацькоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш як 500 дзяцей вярнулiся да бацькоў
|
|