«Валянцiнкi» для кумiраў
Наталля ТАЛIВIНСКАЯ
З 12 па 15 лютага прайшла акцыя БРСМ «За любiмую Беларусь». У гэтыя днi ў школах, гiмназiях i iншых навучальных установах па ўсёй рэспублiцы працавала пошта святога Валянцiна. Усе, хто жадаў, маглi апусцiць свае лiсты-валянцiнкi ў скрынку з надпiсам «Валянцiнка майму кумiру». У рамках гэтай акцыi ў Рэспублiканскiм доме моладзi адбылося ўрачыстае ўручэнне «валянцiнак» грамадскiм дзеячам, вядучым беларускiх тэлеканалаў, папулярным беларускiм эстрадным выканаўцам i групам.
— Мы з вялiкiм задавальненнем выконваем ролю паштальёна, — сказаў Першы сакратар ЦК БРСМ Леанiд Кавалёў, звяртаючыся да гасцей. — Хлопцы i дзяўчаты з усiх куткоў нашай краiны даслалi вам свае падарункi з пяшчотай i пажаданнямi. Нават тыя, хто не змог прыйсцi на ўручэнне, абавязкова атрымаюць свае «валянцiнкi» — мы даставiм iх адрасату. Сярод кумiраў моладзi аказалiся: Максiм Мiрны, Сяргей Дарафееў, Наталля Радзiна, Палiна Смолава, Ларыса Грыбалёва, Святлана Бароўская, Аляксандр Цiхановiч i Ядвiга Паплаўская, Ксенiя Сiтнiк, група «Тяни-Толкай», Сяргей Мiнскi, Аляксей Хлястоў i iншыя. — Любы знак увагi прыемны i асаблiва, калi ён зроблены рукамi, — казаў Сяргей Дарафееў. — Вялiкi дзякуй усiм тым, хто перадаў нам «валянцiнкi» за тое, што ўдзялiлi нам сваю ўвагу i час. Знакамiтасцi гаварылi шмат прыемных слоў i пажаданняў у адрас не толькi сваiх паклоннiкаў, але i ўсiм людзям нашай краiны. — У дзень, калi ўсе думаюць аб любовi, каханнi, — дадала Ларыса Грыбалёва, — зычыць можна толькi кахання i простых чалавечых i сямейных каштоўнасцяў. Калi добра на сэрцы, тады добра ўсюды, у тым лiку i на працы. А вечарам на сталічнай плошчы Бангалор адбылася канцэртна-забаўляльная праграма. Маладыя людзі бралі ўдзел у конкурсе на самую цікавую снежную фігуру, танцавалі на дыскатэцы, слухалі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 12 па 15 лютага прайшла акцыя БРСМ «За любiмую Беларусь». У гэтыя днi ў школах, гiмназiях i iншых навучальных установах па ўсёй рэспублiцы працавала
|
|